Уладзімір Маякоўскі - П'есы - Клоп. Лазня.

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Маякоўскі - П'есы - Клоп. Лазня.» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1985, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

П'есы: Клоп. Лазня.: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «П'есы: Клоп. Лазня.»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У гэтай кнізе змешчаны ў перакладзе на беларускую мову агульнавядомыя сатырычныя п'есы Ул. Маякоўскага «Клоп», «Лазня».

П'есы: Клоп. Лазня. — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «П'есы: Клоп. Лазня.», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

( Другому .)

Давядзіце цеплыню да 36,4, пятнаццаць секунд кожная дзесятая.

( Трэцяму .)

Падушкі кісларода напагатове?

( Чацвёртаму .)

Ваду выпускаць паступова, замяняючы лёд паветраным ціскам.

( Пятаму .)

Накрыўку адкрыць адразу.

( Шостаму .)

Наглядаць праз люстра стадыі ажыўлення.

Урачы нахіляюць галовы ў знак яснасці, разыходзяцца па сваіх месцах .

Пачынаем.

Уключаецца ток, сочаць за тэмпературай. Капае вада. Каля маленькай правай сценкі з люстрам уважліва-напружаны доктар .

6-ты ўрач

З’яўляецца натуральная афарбоўка!

Паўза .

Вызвалены ад ільду!

Паўза .

Грудзі вібрыруюць!

Паўза .

( Спалохана .)

Прафесар, звярніце ўвагу на ненатуральную парывістасць...

Прафесар(падыходзіць, углядаецца, супакойліва)

Рухі нармальныя, чухаецца,— напэўна, ажываюць уласцівыя падобным індывідуумам паразіты.

6-ты ўрач

Прафесар, незразумелая рэч; рухам левай рукі аддзяляецца ад цела...

Прафесар( узіраецца )

Ён зросся з музыкай, яны называлі гэта «чулай душой». У старадаўнасці жылі Страдыварыус і Уткін [41] Страдыварыус і Уткін — Страдыварыус (Страдывары) Антоніо (1644—1737) — італьянскі скрыпічны майстар. Уткін I. П. (1903—1944) — савецкі паэт; яго верш «Гітара» меў папулярнасць у часткі моладзі тых год. Выступаючы на сходзе Федэрацыі аб’яднанняў савецкіх пісьменнікаў у Доме Герцэна 22 снежня 1928 года, Маякоўскі гаварыў: «Было два славутых імені: Страдыварыус і Уткінарыус. Адзін вырабляў скрыпкі, а другі вырабляў гітары. Чаму выраб скрыпак і гітар я павінен лічыць для сваёй мастацкай пралетарскай свядомасці характэрным?» . Страдыварыус рабіў скрыпкі, а гэта рабіў Уткін, і называлася гэта гітарай.

Прафесар аглядае тэрмометр і апарат, які рэгіструе ціск крыві .

1-шы ўрач

36,1.

2-гі ўрач

Пульс 68.

6-ты ўрач

Дыханне выраўнена.

Прафесар

Па месцах!

Урачы адыходзяць ад скрынкі. Накрыўка ў адзін момант адкінулася, са скрынкі падымаецца ўскудлачаны і здзіўлены Прысыпкін, азіраецца, прыціскаючы гітару .

Прысыпкін

Ну, і выспаўся! Даруйце, таварышы, вядома, выпімшы быў. Гэта якое аддзяленне міліцыі?

Прафесар

Не, гэта зусім другое аддзяленне. Гэта — аддзяленне ад ільду скурнага покрыва, якое вы адмарозілі...

Прысыпкін

Чаго? Гэта вы чагой-та адмарозілі. Яшчэ пабачым, хто з нас былі п’яныя. Вы, як спецы-дактары, заўсёды самі каля спіртоў аціраецеся. А я сябе, як асоба, заўжды засведчыць здолею. Дакументы пры мне. ( Выскачыў са скрынкі, вывернуў кішэні .) 17 руб. 60 кап. пры мне. У МОПР? [42] МОПР (Міжнародная арганізацыя дапамогі барацьбітам рэвалюцыі), Асаавіяхім — таварыства садзейнічання абароне і авіяцыйна-хімічнаму будаўніцтву, «Далоў непісьменнасць» — масавае добраахвотнае таварыства. Заплаціў. У Асаавіяхім? Унёс. «Далоў непісьменнасць»? Калі ласка. Гэта што? Выпіска з загса! ( Свіснуў .) Ды я ж учора ажаніўся! Дзе вы цяпер, хто вам цалуе пальцы? [43] «Дзе вы цяпер, хто вам цалуе пальцы» — радкі з песенькі «Ліловы негр», якую склаў і выконваў артыст А. Н. Вярцінскі. Ну і ўсыплюць мне дома! Распіска шафераў тут. Прафсаюзны білет тут. ( Позірк падае на каляндар, трэ вочы, азіраецца з жахам .) 12 мая 1979 года! Гэта ж за колькі ў мяне ў прафсаюз не плочана! Пяцьдзесят год! Даведак жа, даведак запатрабуюць! Губаддзел! ЦК! Божачка! Жонка!!! Пусціце! ( Цісне ўсім рукі, кідаецца да дзвярэй .)

За ім занепакоеная Бярозкіна. Дактары абступаюць прафесара .

Xорам

Гэта што ён такое рукамі вырабляў? Соваў і трэс, трэс і соваў...

Прафесар

У старажытнасці быў такі антысанітарны звычай.

Шэсць урачоў і прафесар задумліва мыюць рукі .

Прысыпкін( натыкаецца на Зою )

Якія вы, грамадзяне, уласна кажучы, ёсць? Хто я? Дзе я? Ці не маці вы Зоі Бярозкінай будзеце?

Выццё сірэны павярнула прысыпкінскую галаву .

Куды я папаў? Куды мяне папалі? Што гэта?.. Масква?.. Парыж?.. Н’ю-Йорк?.. Рамізнік!!!

Выццё аўтамабільных сірэн .

Ні людзей, ні коней! Аўтадоры, аўтадоры, аўтадоры!!! [44] Аўтадор — масавае таварыства садзейнічання развіццю аўтамабільнага транспарту, трактарнай і дарожнай справы. (Прыціскаецца да дзвярэй, чухаецца спіной, шукае пяцярнёй, паварочваецца, бачыць на белай сцяне клапа, які перапоўз туды з каўнерыка.)

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «П'есы: Клоп. Лазня.»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «П'есы: Клоп. Лазня.» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Вінцэсь Мудроў
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Владимир Моисеев - Клоп на Луне
Владимир Моисеев
Арлоў Уладзімір - Адкуль наш род
Арлоў Уладзімір
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Петр Вереницын
Владимир Маяковский - Баня. Клоп (сборник)
Владимир Маяковский
Илья Шананин - Клоп [litres самиздат]
Илья Шананин
Илья Шананин - Клоп
Илья Шананин
Уладзімір Сіўчыкаў - Уладзевы гісторыі (зборнік)
Уладзімір Сіўчыкаў
Отзывы о книге «П'есы: Клоп. Лазня.»

Обсуждение, отзывы о книге «П'есы: Клоп. Лазня.» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x