Уладзімір Маякоўскі - П'есы - Клоп. Лазня.

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Маякоўскі - П'есы - Клоп. Лазня.» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1985, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

П'есы: Клоп. Лазня.: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «П'есы: Клоп. Лазня.»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У гэтай кнізе змешчаны ў перакладзе на беларускую мову агульнавядомыя сатырычныя п'есы Ул. Маякоўскага «Клоп», «Лазня».

П'есы: Клоп. Лазня. — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «П'есы: Клоп. Лазня.», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

6-ты газетчык

Апошняе радыё!

7-мы газетчык

Пытанні гісторыі —
для ўсіх навіна:
Ці зваліць
адна папяроса
слана!

8-мы газетчык

Сумна да слёз
і смешна да колік:
Даём тлумачэнне
слова «алкаголік!»!

VI

Матавыя шкляныя двухстворкавыя дзверы, праз сцены прасвечваюць металічныя часткі медыцынскіх апаратаў. Перад сцяной стары прафесар і пажылая асістэнтка, у якой яшчэ захаваліся характэрныя рысы Зоі Бярозкінай. Абое ў белым, бальнічным.

Зоя Бярозкіна

Таварыш! Таварыш прафесар, прашу вас, не рабіце гэтага эксперымента. Таварыш прафесар, зноў пойдзе буза...

Прафесар

Таварыш Бярозкіна, вы сталі жыць успамінамі і загаварылі незразумелай мовай. Суцэльны слоўнік вымерлых слоў. Што такое «буза»? ( Шукае ў слоўніку .) Буза... Буза... Буза... Багема, бюракратызм, богашукальніцтва [36] Богашукальніцтва — рэакцыйнае рэлігійна-філасофскае вучэнне, якое ўзнікла ў перыяд рэакцыі пасля рэвалюцыі 1905—1907 гадоў. , бублікі, Булгакаў [37] Булгакаў М. А. (1891 —1940) — аўтар п’есы «Дні Турбіных», якая выклікала ў Маякоўскага адмоўную ацэнку. ... Буза — гэта род дзейнасці людзей, якія заміналі ўсякаму роду дзейнасці...

Зоя Бярозкіна

Гэтая ягоная «дзейнасць» пяцьдзесят год таму назад ледзь не каштавала мне жыцця. Я нават дайшла да... спробы самагубства.

Прафесар

Самагубства? Што такое «самагубства»? ( Шукае ў слоўніку .) Самаабкладанне [38] Самаабкладанне — добраахвотнае абкладанне ўзносамі на задавальненне мясцовых гаспадарчых і культурных патрэб, устаноўленае самім насельніцтвам. , самаўладства, самарэклама, самаўшчыльненне... Знайшоў «самагубства». ( Здзіўлена .) Вы стралялі ў сябе? Прыгавор? Суд? Рэўтрыбунал?

Зоя Бярозкіна

Не... Я сама.

Прафесар

Сама? Ад неасцярожнасці?

Зоя Бярозкіна

Не... Ад кахання.

Прафесар

Глупства... Ад кахання трэба масты будаваць і дзяцей раджаць. А вы... Так! Так! Так!

Зоя Бярозкіна

Вызвальце мяне, я, дапраўды, не магу.

Прафесар

Гэта і ёсць... Як вы сказалі... Буза. Так! Так! Так! Так! Буза! Грамадства прапануе вам выявіць усе, якія маюцца ў вас, пачуцці для максімальнай лёгкасці пераадолення размарожваемым суб’ектам пяцідзесяці анабіёзных [39] Анабіёзны — ад слова анабіёз: стан арганізма, які працягвае жыць, але не выяўляе знешніх прыкмет жыцця. год. Так! Так! Так! Так! Ваша прысутнасць вельмі, вельмі патрэбна. Я рад, што вы знайшліся і прыйшлі. Ён — гэта ён! А вы — гэта яна! Скажыце, а вейкі ў яго былі мяккія? На выпадак паломкі пры хуткім размарожванні.

Зоя Бярозкіна

Таварыш прафесар, як жа я магу запомніць вейкі, якія былі пяцьдзесят год таму назад...

Прафесар

Як? Пяцьдзесят год таму назад? Гэта ўчора!.. А як я помню колер валасоў на хвасце мастадонта [40] Мастадонт — жывёла з групы хобатавых, якая вымерла. паўмільёна год таму назад? Так! Так! Так!.. А вы не памятаеце,— ён моцна раздзімаў ноздры пры ўдыханні ва ўзрушанай кампаніі?

Зоя Бярозкіна

Таварыш прафесар, як жа я магу памятаць?! Ужо трыццаць год ніхто не раздзімае ноздраў у такіх выпадках.

Прафесар

Так! Так! Так! А вы не дасце даведку адносна аб’ёма страўніка і печані, на выпадак выдзялення магчымай наяўнасці спірту і гарэлкі, якія могуць успыхнуць пры неабходным высокім вальтажы?

Зоя Бярозкіна

Адкуль я магу запомніць, таварыш прафесар? Памятаю, быў нейкі жывот...

Прафесар

Ах, вы нічога не памятаеце, таварыш Бярозкіна! Прынамсі, хоць ці быў ён парывісты?

Зоя Бярозкіна

Не ведаю... Магчыма, але... толькі не са мной.

Прафесар

Так! Так! Так! Баюся, што мы адмарожваем яго, а адмерзлі пакуль што вы. Так! Так! Так! Ну-с, пачынаем.

Націскае кнопку, шкляныя дзверы ціха разыходзяцца. Пасярэдзіне, на аперацыйным стале, бліскучая ацынкаваная скрынка чалавечых памераў. Каля скрынкі краны, пад кранамі вёдры. Да скрынкі ідуць электраправады. Цыліндры кісларода. Вакол скрынкі шэсць урачоў, белых і спакойных. Перад скрынкай на авансцэне шэсць фантанных умывальнікаў. На нябачным дроце, як на паветры, шэсць уціральнікаў.

Прафесар( пераходзіць ад урача да ўрача, гаворыць )

( Першаму .)

Ток уключыць па майму сігналу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «П'есы: Клоп. Лазня.»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «П'есы: Клоп. Лазня.» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Вінцэсь Мудроў
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Владимир Моисеев - Клоп на Луне
Владимир Моисеев
Арлоў Уладзімір - Адкуль наш род
Арлоў Уладзімір
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Петр Вереницын
Владимир Маяковский - Баня. Клоп (сборник)
Владимир Маяковский
Илья Шананин - Клоп [litres самиздат]
Илья Шананин
Илья Шананин - Клоп
Илья Шананин
Уладзімір Сіўчыкаў - Уладзевы гісторыі (зборнік)
Уладзімір Сіўчыкаў
Отзывы о книге «П'есы: Клоп. Лазня.»

Обсуждение, отзывы о книге «П'есы: Клоп. Лазня.» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x