Уладзімір Маякоўскі - П'есы - Клоп. Лазня.

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Маякоўскі - П'есы - Клоп. Лазня.» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1985, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

П'есы: Клоп. Лазня.: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «П'есы: Клоп. Лазня.»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У гэтай кнізе змешчаны ў перакладзе на беларускую мову агульнавядомыя сатырычныя п'есы Ул. Маякоўскага «Клоп», «Лазня».

П'есы: Клоп. Лазня. — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «П'есы: Клоп. Лазня.», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Бухгалтар

А вы нас ласосінай частавалі? Частавалі? Так? А самі гарлаеце — так?

У бойцы куляюць нявесту ў газавай сукенцы на печ, печ падае,— полымя, дым .

Крыкі

Гарым!!! Хто сказаў «гарым»?.. Пажар! Ласосіну... З’язджаліся к загсу трамваі...

IV

У чорнай цемры ночы паблісквае ад недалёкага полымя каска пажарніка. Начальнік адзін. Падыходзяць і адыходзяць з дакладамі пажарнікі .

1-шы пажарнік

Не саўладаць, таварыш начальнік! Дзве гадзіны ніхто не выклікаў... П’яныя сцервы!!! Гарыць, як парахавы склад. ( Знікае .)

Начальнік

Чаго ж яму не гарэць? Павуцінне ды спірт.

2-гі пажарнік

Затухае, вада на ляту ледзяніцца. Склеп вадой залілі, гладзей, чым каток. ( Ідзе .)

Начальнік

Целы знайшлі?

3-ці пажарнік

Аднаго пагрузілі, уся каробка папсавана. Відаць, бэлькай праламаная. Проста ў морг. ( Ідзе .)

4-ты пажарнік

Пагрузілі... Адно абгарэлае цела невядомага пола з відэльцам у галаве.

1-шы пажарнік

Пад печкай знойдзена былая жанчына з драцяным вяночкам на патылічных касцях.

3-ці пажарнік

Знойдзен невядомы даваеннага складу цела з касай у руках,— відавочна, пры жыцці бандыт.

2-гі пажарнік

Сярод жывых няма нікога... Сярод трупаў не далічваецца адзін, так што, на падставе невыяўлення, думаю — спалымнеў нашчэнт.

1-шы пажарнік

Ну і ілюмінацыя! Проста тэатр, толькі ўсе дзейныя асобы згарэлі.

3-ці пажарнік

Вязла іх з вяселля карэта,
Пад крыжам чырвоным вязла [34] Вязла іх з вяселля карэта, пад крыжам чырвоным вязла — гл. заўв. на стар. 28. .

Гарніст склікае пажарнікаў. Строяцца. Маршыруюць па тэатры, выкрыкваюць .

Пажарнікі

Таварышы, помніце:
гарэлка — яд.
П’яныя спаляць
рэспубліку-сад!
Жывучы з камінамі
і з прымусáмі,
Спаліце дом
і згарыце самі!
Сон выпадковы —
прычына пажараў,
На сон
не чытайце
Надсóна і Жарава! [35] Жараў А. А. (1904—1984) — савецкі паэт.

V

Вялізная зала пасяджэнняў, якая ўздымаецца амфітэатрам да столі. Замест людскіх галасоў — радыёраструбы, побач некалькі рук, якія вісяць так, быццам высоўваюцца з аўтамабіляў. Над кожным раструбам каляровыя электрычныя лямпы, пад самай столлю экран. Пасярэдзіне трыбуна з мікрафонам. Па баках трыбуны размеркавальнікі і рэгулятары галасоў і святла. Два механікі — стары і малады — нешта ладкуюць у цёмнай аўдыторыі.

Стары( змятае раскалмачанай з пёраў шчоткай пыл з раструбаў )

Сягоння важнае галасаванне. Змаж маслам і правер галасавальны апарат земляробчых раёнаў. Апошні раз была замінка. Галасавалі са скрыпам.

Малады

Земляробчыя? Добра! Цэнтральныя змажу. Пратру замшай горла смаленскім апаратам. На мінулым тыдні зноў пахрыпвалі. Трэба падвінціць рукі службовым штатам сталіц, а то ў іх нейкі ўхільчык: правая за левую чапляецца.

Стары

Уральскія заводы гатовы. Металургічныя курскія ўключым, там правялі новы апарат на шэсцьдзесят дзве тысячы галасоў другой групы электрастанцыі Запарожжа. З імі нішто сабе, праца лёгкая.

Малады

А ты яшчэ памятаеш, як раней было? Смешна, мабыць?

Стары

Мяне раз мамка на руках на пасяджэнне насіла. Народу зусім мала — чалавек тысячу сабралася, сядзяць, як дармаеды, і слухаюць. Пытанне было нейкае важнае і спрэчнае, адным голасам прайшло. Маці была супроць, а прагаласаваць не змагла, бо мяне на руках трымала.

Малады

Ну, вядома! Саматужніцтва!

Стары

Раней такі апарат і не спатрэбіўся б. Бывала, чалавеку першаму руку падняць трэба,— каб яго заўважылі, дык ён яе пад нос старшыні тыцкае, да самай наздры падносіць абедзве, шкадуе толькі, што не старажытная багіня Ізіда, а то б у дванаццаць рук галасаваў. А многія ратаваліся. Пра аднаго расказвалі, што ён нейкую важную дыскусію ўсю ў нужніку прасядзеў — галасаваць баяўся. Сядзеў і задумваўся, шкуру, значыць, службовую бярог.

Малады

I збярог?

Стары

Збярог!.. Толькі па другой спецыяльнасці прызначылі. Бачаць любоў да прыбіральняў, дык яго там галоўным прызначылі пры мыле і ўціральніках.

Гатова?

Малады

Гатова!

Збягаюць уніз да размеркавальных дошчак і правадоў. Чалавек у акулярах і з бародкай, расчыніўшы дзверы, роўным крокам узыходзіць на эстраду, спіной да аўдыторыі, падымае рукі .

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «П'есы: Клоп. Лазня.»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «П'есы: Клоп. Лазня.» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Вінцэсь Мудроў
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Владимир Моисеев - Клоп на Луне
Владимир Моисеев
Арлоў Уладзімір - Адкуль наш род
Арлоў Уладзімір
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Петр Вереницын
Владимир Маяковский - Баня. Клоп (сборник)
Владимир Маяковский
Илья Шананин - Клоп [litres самиздат]
Илья Шананин
Илья Шананин - Клоп
Илья Шананин
Уладзімір Сіўчыкаў - Уладзевы гісторыі (зборнік)
Уладзімір Сіўчыкаў
Отзывы о книге «П'есы: Клоп. Лазня.»

Обсуждение, отзывы о книге «П'есы: Клоп. Лазня.» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x