Адам Міцкевіч - Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве

Здесь есть возможность читать онлайн «Адам Міцкевіч - Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1998, ISBN: 1998, Издательство: Беларускі фонд культуры, Жанр: Поэзия, lyrics, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Эпічнай паэмы «Пан Тадэвуш» класіка сусветнай літаратуры Адама Міцкевіча (1798–1855) у перакладзе Пятра Бітэля.
Асноўная сюжэтная лінія «Пана Тадэвуша» — маёмасныя спрэчкі двух шляхецкіх родаў. Высмейваючы звады і сваркі, паказваючы іх дробязнасць у святле змагання найлепшых сыноў краю за волю і незалежнасць, паэт горача заклікаў пакончыць з унутраным разладам у грамадстве, аб’яднаць усе здаровыя сілы дзеля вызвалення Бацькаўшчыны.

Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Тады сказаў з паклонам Войскі: «Праўда гэта,
Пан Падкаморы, мне напомніла камета,
Што ў нас расказвалі і, на астатак,
Што бачыў сам тады, як меў гадоў з дзесятак.
Панцэрнага палка паручнік, пан Сапега
Спыніўся, помню я, у нас дзеля начлега,
Той самы, што пасля быў маршалам дзяржаўным,
А потым канцлерам Літвы дагэтуль слаўным,
Ён жыў сто дзесяць год; пад Вену ў часы Яна
Хадзіў ён з войскам Ябланоўскага, гетмана.
Вось ён расказваў нам, што перад тою справай,
Якую Ян закончыў з гэтакаю славай,
Калі сам нунцый выпраўляў яго ў дарогу,
А пасланец аўстрыйскі цалаваў у ногу,
Як стрэмя падаваў (пасол граф Вільчэк зваўся):
„Што гэта робіцца?“ — кароль спытаўся.
Глядзяць, аж над галовамі ляціць камета
Тым шляхам, дзе ступала войска Магамета,
З усходу ды на захад. І ксёндз Бартахоўскі
У панегірыку на той трыумф кракоўскі,
Пад назвай „Orientis Fulmen“, піша многа
Аб той камеце. Ды чытаў я апроч тога
Ў „Яніне“ — кніжцы, дзе разгледжана старанна
Кампанія уся — паход пад Вену Яна.
Там намалёваны і сцягі Магамета,
I гэткая ж, як бачым мы цяпер, камета».

«Амінь, — сказаў Судцзя, — я варажбу вашэці
Прымаю. Хай з зарой к нам з’явіцца Ян Трэці!
На захадзе вялікі ёсць герой, быць можа,
Ён за каметай прыйдзе к нам. Дай гэта, Божа!»

На гэта мовіў Войскі голасам спакойным:
«Камета часам спрэчкі значыць, часам войны.
Не добра, што стаіць яна над Сапліцовам,
Бо, можа, нашым пагражае што галовам.
Учора спрэчак, звад у нас бьгао даволі
Спярша на паляванні, потым у застоллі.
Пан Рэент паспрачаўся з Асасорам зрання,
А вечарам ізноў паўстала замяшанне:
Прыйшлося за мядзведзя скуру пасварыцца.
Я ведаю, што змусіў бы іх памірыцца,
Калі б не трэ’ было з расказам запыніцца.
Хацеў я расказаць выпадак вам цікавы,
Падобны да падзеі з нашае аблавы,
Што здарыўся з людзьмі не так далёкіх часаў,
Райтанам і нямецкім князем фон Дынасаў.
Выпадак быў такі:

Пан генерал падольскіх
Зямель, праездам да сваіх маёнткаў польскіх
Ці, можа, едучы на сейм які ў Варшаву,
Дарогай к шляхце заязджаў, то на забаву,
То так — ддя папулярнасці. Прыбыў і к пану,
Цяпер ужо святое памяці, Райтану,
Які пазней паслом наваградскім з’яўляўся,
Той, у якога я з маленства гадаваўся.
З прычыны гасцявання князя генерала
Райтан зазваў гасцей. Іх прыбыло нямала.
Быў і тэатр (князь генерал любіў тэатры);
Дык феерверк даў Кашыц, што жыве у Ятры,
Танцораў Тызенгаўз прыслаў. Агінскі даў музыкаў,
А Солтан дзятлаўскі капэлію паклікаў.
Наладжаны былі шыкоўныя забавы
Ў двары, а па лясах вялікія аблавы.
Вядома кожнаму, не толькі самым блізкім,
Што хоць яны з крыві Ягайлаў, Чартарьгскім
З вякоў не вельмі да спадобы паляванне —
Не тое, каб з ляноты, а ад выхавання
I ад замежных густаў. Дык і генерала
Больш кніга, чым сабакі і лясы, займала,
Ды й каля дам не мала ён збіваў абцасаў.

У свіце князя быў нямецкі князь Дынасаў [48] У сапраўднасці — князь De Nassau Siegen, слаўны ў тым часе ваяка і авантурыст. Ён быў рускім адміралам і пабіў туркаў на Лемане, потым самога ўшчэнт разбілі шведы. Жыў нейкі час у Польшчы, дзе атрымаў індыгенат. Паядынак князя De Nassau з тыграм грымеў тады ва ўсіх еўрапейскіх газетах. ,
Які нібыта ў афрыканскай пушчы дзікай
Старога тыгра закалоў звычайнай пікай,
Калі аднойчы быў між неграў пасяліўся.
А потым тым выпадкам вельмі ўсім хваліўся.
У нас хадзілі на дзікоў у тую пору,
Рэйтан раз забіў агромную мацёру
З вялікай небяспекай, падпусціўшы блізка.
Усе дзівіліся, хвалілі, а нямчыска,
Той князь Дынасаў, пахвалы зусім не слухаў,
Пахаджваў толькі і пад нос сабе ўсё дзьмухаў,
Што трапны стрэл даказвае мо смеласць вока,
А зброя белая — і рук. стаў шырока
Ізноў пра Лівію разводзіць небыліцы
І ўсё тым самым тыграм без канца хваліцца.
Пан Рэйтан дык аж трохі зазлаваўся,
Па шаблі жыва стукнуўшы, так адазваўся:
„Мой князь! Хто ўмее глянуць смела, б’ецца смела!
Варт тыгра дзік, за зброю ж трэба брацца ўмела!“
І распачаўся дыялог між імі жвавы
Ажно князь генерал тут умяшаўся ў справы,
Французскай мовай іх змірыў. Сказаць даволі,
Што згода іх была, як попел на вуголлі;
Рэйтан прыняў да сэрца справу і пасля той згоды
Навучку немцу даць чакаў адно нагоды.
Назаўтра ледзь жыццём не аплаціў выпадку
Таго, а як было, скажу ўсё па парадку».

Тут Войскі замаўчаў і з мінай абыякай
Да Падкаморага звярнуўся за табакай,
Час доўгі нюхаў, не канчаў апавядання,
Цікавасць разбудзіць паставіўіпы заданне.
Урэшце пачынаў, ды зноў перапынілі
Расказ, а ўсе ж за ім з цікавасцю сачылі!
К Суддзі з’явіўся пасланец. Пачулі госці,
Што ў пільнай справе да яго прыехаў хтосьці.
Суддзя з усімі хутка нанач развітаўся.
Праз момант і з гасцей ніхто ўжо не застаўся —
Пайшлі ўсе спаць, хто ў дом, хто ў сена закапацца.
Суддзя ішоў са спозненым гасцём спаткацца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве»

Обсуждение, отзывы о книге «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x