Усяго па калена, а нiчога няма.
Усяго па пояс, а нiчога няма.
Усяго па шыйку, а нiчога няма.
Па са-ме-нькую шыйку!
Чагосьцi не
стае.
Дыназаўрык падляцеў
На 4 ножкi сеў
I пабёг, i пабёг
У малюткi закуток.
— Мама, а былi тыраназаўры?
— Не былi, даўно ўжо не былi.
Iх нiхто ня помнiць на Зямлi.
Смачна еш i какай патаўсцей.
— Мама, а чаго з намi будзе?
— Усё з намi будзе.
Будзем i есцi, будзем i какаць.
Не хвалюйся.
— Мама, а чаго вымерлi тыраназаўры?
— Есьцi не хацелi,
Какаць не хацелi,
Маму не
-эслу
-ха
-лiся.
Еш ды какай, дыназаўрык.
Вас няма на кантынэнце.
На адной вялiкай выспе
Вы пакуль яшчэ жывеце,
Што плыве ў глыбокiм моры,
Што вандруе ў дзiкiм моры.
Мэзазойскай засталося
Эры 100 тысячагодзьдзяў.
Як на Лысай гары
Трое мамантаў,
А на Белай гары
Двое мамантаў,
А на Мохаўскай гары —
Пяцёра мамантаў!
Пяцёра мамантаў
Ды з маманцiхамi,
А маманцiхi ўсе
З маманцяняткамi,
Маманцяняткi з блошкамi.
А на Лысай гары
Забiлi мамантаў,
А на Белай гары
Забiлi мамантаў,
А на Мохаўскай гары
Забiлi мамантаў.
Забiлi мамантаў
Ды з маманцiхамi,
А маманцiхi ўсе
З маманцяняткамi,
Маманцяняткi з блошкамi.
Нашае пакаленьне
Iншае ўсё ж было.
Мора сьнягоў па калена
Годна яно прайшло.
Як нам было ўсё проста,
Простага нават прасьцей!
Моцным было сяброўства,
Вербы расьлi гусьцей.
Ну а якiя красунi
Шпацыравалi паўсюль!
Вам у цяперашнiм суме
Гэткiх ня ўзяць нiадкуль.
Гэх! не паўторыцца заўтра
Сьнег мiнулай зiмы.
Хутка, нiбы дыназаўры,
Зьнiкнем з планэты i мы.
Дайце мне хоць хто-небудзь
Хобат!
Каб патрапляў у неба
Хобат!
Каб вытыркаў мiж бiўняў
Хобат!
Каб увесьчас трубiў мне
Хобат!
Дапамагаў абедаць
Хобат!
I ратаваў ад бедаў
Хобат!
Дайце мне хоць хто-небудзь
Хобат!
Цi хоць маiм нашчадкам
Хобат!
Ён мамант, яна — мастадонтка,
Страйнюткая, быццам таполя.
Кувае зязюленька тонка.
Ён мамант, яна — мастадонтка.
Ён толькi сябровец, ня болей.
Сяброўка яна, а ня жонка.
Ён мамант, яна — мастадонтка,
Страйнюткая, быццам таполя.
Я — краманьёнец.
А ты — нэандэрталец.
Дыпла-дыпла-дыпладок
Докдокдок
Докдокдок!
Дыпла-дыпла-дыпладок,
Доўгi дыпладок!
Дыпладойдзе-даплыве
Па траве
I дрыгве,
Дододойдзе
Докдокдок
Лёгкi дыпладок!
Дыпладок,
дыпладок,
Мы дамо табе пладоў,
Мы дамо аладак,
Дыпладоў-дыпл'а'дак!
Птэрадактыль на нагу сеў
Быццам бусел
або гуся.
Дыпладок i птэрадактыль —
Докдокдок i дактыль-дактыль!
Птэрадактыль паляцеў,
А дыпладок на попу сеў.
Даўней было цяплей,
Сланы хадзiлi лысыя,
I веяў ветравей,
I песенькi лiлiся.
Тады яшчэ зямля
Ня знала пiтэкантрапаў —
I люд лясны гуляў,
I вецер лесу кант трапаў.
Тады ляцелi днi
Ды доўгiмi нядзелямi,
Тады памiж раднi
Ля печы не нудзелi мы.
I сто вякоў так жыў
Наш люд памiж арэлямi,
Ды вецер закружыў
Зiмовымi завеямi.
Ды вецер так абняў,
Што запалiлi полымя,
I сiвер распачаў
Эпоху леднiковую.
А нас не задушыць,
Хоць вымерзлi атраманты,
А мы працягнем жыць,
Хоць не сланы, а маманты!
А мы будзем — пiсаць
Рандэлi выкшталцоныя!
А мы будзем — сьпяваць!
Сланiхам! Барытонамi!
Пакуль наша зямля
Углыб не правалiлася,
Пакуль сланы страляць
Сланоў не навучылiся,
Пакуль вярбы паўсюль
Аб'ёмы дастатковыя —
Мы вытрываем ўсю
Эпоху леднiковую!
Рабiў В. Мiх. ЛУПАСIН
1. Гэтэратрофны плянктон пратэразойскае эры (1 увах.).
2. Трылябiты (2 увах.). Канатацыi велiчы i пыхлiвасьцi.
3. Дыназаўры (6 увах.), у тым лiку:
3.1. Тыраназаўры (1 увах.). Канатацыi легендарнасьцi, мiфовасьцi, пакараньня за грахi.
3.2. Дыплядокi (1 увах.). Канатацыi гульлiвасьцi ды нязграбнасьцi.
3.3. Птэрадактылi (1 увах.). Канатацыi гульлiвасьцi, свойскасьцi ды зграбнасьцi.
3.4. Дыназаўры без удакладненьня вiду (3 увах.). Канатацыi велiчы, вымерласьцi, пагрозы (1 увах.). У тым лiку:
3.4.1. Дыназаўры верхняга мелу (1 увах.), паводле апiсаньня позьнiя заўраподы. Канатацыi спажывецтва, традыцыйнасьцi, спакою i прыхаванай пагрозы.
Читать дальше