М. І. Верціхоўская Array - Сачыненне на вольную тэму - Вучэб. дапаможнік

Здесь есть возможность читать онлайн «М. І. Верціхоўская Array - Сачыненне на вольную тэму - Вучэб. дапаможнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2004, ISBN: 2004, Издательство: Кніжны дом, Жанр: Языкознание, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе засведчаны вынік шматгадовага вопыту выкладання курса на выбар «Тэорыя і практака сачыненняў розных жанраў». На канкрэтных прыкладах (у зборніку капя 40 тэм) паказана, як авалодаць тэхналогіяй сачынення на вольную тэму і пазбегнуць тыповых недахопаў.
Галоўная мэта выдання — дапамагчы старшакласнікам навучыцца ўключаць прачытанае і пачутае ў ацзіную сістэму, авалодаць майстэрствам сінтэзу, напаўнення адпаведным літаратурным матэрыялам акрэсленай тэмы.

Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Настаўнік — той, хто, настаўляючы людзей на дабро, перадае ім сваю душу, узбагачае сваім духоўным вопытам і адначасова валадарыць іх душамі. Можна бясконца пералічваць усе добрыя якасці, якімі павінен валодаць сапраўдны Настаўнік, а можна ўсё пералічанае вызначыць толькі адным — прыкладам, якім ён павінен быць для тых, каго настаўляе.

Коласаўскі настаўнік, які і па сённяшні дзень з'яўляецца ўзорам для сваіх калег, быў ва ўсім прыкладам і для сваіх вучняў, і для людзей, сярод якіх жыў. Ён не заклікаў вучняў любіць прыроду — сам саджаў з імі дрэўцы. Ён не гаварыў людзям быць міласэрнымі і літасцівымі да бліжніх — сам не раз здзіўляў людзей сваёй міласэрнасцю. Ен не абураўся непарадкам, а наводзіў парадак, не шукаючы, як іншыя, апраўдання бязладдзю. Ён шчыраваў так, як нямногія шчыравалі на духоўнай ніве.

Гімнам Настаўніку з'яўляецца і аповесць В. Быкава «Абеліск». Больш эстэтычных, больш прывабных вобразаў настаўнікаў, чым коласаўскі Лабановіч і быкаўскі Мароз, бадай, у нашай літаратуры няма. Сіла ўздзеяння гэтых вобразаў на чытача тлумачыцца менавіта пісьменніцкім усведамленнем вызначальнай для асобы Настаўніка ролі прыкладу. I Мароз не скардзіўся, як іншыя, на абставіны, а ўплываў на іх. Разам з вучнямі пілаваў дровы — і ў школе зімой заўсёды было цёпла. Даваў прытулак скалечаным жывёлам, якіх падбіралі дзеці, — так у школе з'явіўся жывы куток. Не хапала кніг — у вадзе па пояс перанёс закінутую ў панскім маёнтку бібліятэку і па ўласнай праграме далучаў дзяцей да сусветных скарбаў. З прыходам немцаў працягваў вучыць дзяцей, добра ўсведамляючы, што калі не ён, то іншыя завалодаюць іх душамі і скарыстаюць так, як ім будзе патрэбна. Мароз застаўся да канца верным свайму галоўнаму настаўніцкаму прынцыпу — быць прыкладам для людзей. Апошнім сваім учынкам, які аднымі ўсведамляецца як подзвіг, а другімі як бессэнсоўная недарэчнасць, Мароз здолеў умацаваць веру ў душах людзей, бо душа без веры мёртвая.

Галгофа быкаўскага героя сцвярджае сілу духоўнага, якое нельга ні пералічыць, ні ўзважыць, ні вымераць, але якое вызначае і забяспечвае вечнасць і неўміручасць.

Міжволі прыгадваецца гісторыя жыцця і трагічнай гібелі выдатнага польскага педагога і пісьменніка Януша Корчака, аўтара кніг «Кароль Мацюсь Першы» і «Як любіць дзяцей». У 1911 г. Януш Корчак стварыў у Варшаве «Дом сірот» новага тыпу на сродкі багатых філантропаў, арганізаваў таксама інтэрнат «Наш дом». У гады акупацыі Польшчы фашысцкай Германіяй гэтаксама, як і быкаўскі герой, працягваў вучыць і выхоўваць дзяцей. Януш Корчак гераічна змагаўся за жыццё дзяцей у варшаўскім гета. За антыфашысцкую дзейнасць быў кінуты ў канцлагер Трэблінка, дзе і загінуў з двумастамі сваімі выхаванцамі. ГІольскі гуманіст зрабіў апошні ў сваім жыцці выбар. Адзін з гестапаўцаў пазнаў у вязню свайго любімага пісьменніка і вырашыў выратаваць яго, рызыкуючы пры гэтым, безумоўна, уласным жыццём. «А яны?» — спытаўся Януш Корчак, паказваючы на сваіх выхаванцаў. «Яны павінны будуць ісці ў камеру». — «Тады я пайду разам з імі». I дзверы газавай камеры зачыніліся за імі…

Пісьменніцкае ўсведамленне ролі духоўнага і ролі настаўніка ў грамадстве выяўляецца і праз вобраз Мароза, і праз маналогі Ткачука. У адным з іх гучыць афарыстычнае вызначэнне ролі настаўніка: «У тым, што мы ёсць цяпер як нацыя і грамадзяне, найпершая заслуга сельскіх настаўнікаў».

Рупарам пісьменніцкай трывогі за становішча настаўніка і яго статус у сучасным грамадстве з'яўляецца вобраз Ткачука. Нельга не пагадзіцца з Ткачуком, што прафесія настаўніка страціла сваю былую прывабнасць для тых, хто вырашае, кім яму быць: «Калі рос, бывала, харошы хлопчык, добра вучыўся — што пра яго казалі дарослыя? Вырасце — настаўнікам будзе! I гэта была найлепшая пахвала. Не ўсім вартым, вядома, удавалася дабіцца настаўніцкага лесу, але да гэтага імкнуліся. Гэта была мяжа жыццёвае мары…»

Прывабнасць настаўніцкай прафесіі, ці, як сёння кажуць, прэстыжнасць, не заўсёды была барометрам матэрыяльнага дабрабыту грамадства, але духоўнага яго стану — абавязкова. «I… не было нічога больш важнага і карыснага, як тая штодзённая, ціхая, непрыкметная праца тысяч бязвесных сейбітаў на гэтай духоўнай ніве», — пісаў В. Быкаў у аповесці «Абеліск».

Праца сейбітаў разумнага, добрага, вечнага самая важная і неабходная і сёння, бо чалавеку, «каб выбраць лепшую з дарог, патрэбна мудрасць працы, нашых сэрцаў; патрэбны маці, бацька, педагог…». З такой высновай лірычнага героя верша П. Панчанкі «Ратуйце нашы душы!» нельга не пагадзіцца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x