М. І. Верціхоўская Array - Сачыненне на вольную тэму - Вучэб. дапаможнік

Здесь есть возможность читать онлайн «М. І. Верціхоўская Array - Сачыненне на вольную тэму - Вучэб. дапаможнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2004, ISBN: 2004, Издательство: Кніжны дом, Жанр: Языкознание, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе засведчаны вынік шматгадовага вопыту выкладання курса на выбар «Тэорыя і практака сачыненняў розных жанраў». На канкрэтных прыкладах (у зборніку капя 40 тэм) паказана, як авалодаць тэхналогіяй сачынення на вольную тэму і пазбегнуць тыповых недахопаў.
Галоўная мэта выдання — дапамагчы старшакласнікам навучыцца ўключаць прачытанае і пачутае ў ацзіную сістэму, авалодаць майстэрствам сінтэзу, напаўнення адпаведным літаратурным матэрыялам акрэсленай тэмы.

Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Адвеку народ ведаў і тымі ведамі кіраваўся, што нельга, да прыкладу, каб сляпы вёў відушчых; нельга даручыць умацаванне сям'і таму, хто ўласную разбурыў. Нельга даверыць агульную справу, агульную гаспадарку, якога б маштабу яна ні была (ад калгаса да дзяржавы), таму, хто нядбалы і няздатны на ўласнай гаспадарцы.

Мележаўскі герой Нібыто-Ігнат узрушана даводзіў Башлыкову пра згубнасць, злачыннасць і асуджанасць новай улады. I самы галоўны довад Ігната супраць савецкай улады той, што ёю парушана спрадвечная мерка чалавечай каштоўнасці — справа, здольнасць быць гаспадаром. Ігнат заўпарціўся ісці ў такі калгас, на чале якога стаіць Міканор. А які з Міканора гаспадар? I для пераканальнасці выкарыстаў грубаватае, але трапнае народнае параўнанне. Довад Андрэя Рудога, што «Міканор — чалавек сазнацельны, ідзейны» раззлаваў Ігната яшчэ больш. Ён, як піша аўтар, перакрывіў Андрэя Рудога дзіўна зларадна і зноў пайшоў у наступ: «Гаспадар ён які, пытаю! Ён і ў сваёй гаспадарцы не быў ніколі гаспадаром. Поля сам, можно сказаць, не абрабіў адзін. Бацько ўсё…А цяпер яму — усе гаспадаркі!» У пазіцыі Нібыто-Ігната ўвасоблена народнае разуменяе годнасці і самавітасці чалавека. Меркай значнасці чалавека ў людской супольнасці адвеку лічыліся справа і ўчынкі, а не «сазнацельнасць, ідзейнасць».

Не страшна, што ў свеце ёсць лайдакі, абібокі; яны былі, як свет стаіць, толькі не на іх ён трымаецца. Калі лайдакі на свеце ёсць, значыць, яны таксама маюць права на існаванне. Але ж свет перавернецца (як ужо ледзь не перавярнуўся ў час перавароту, названага «карэнным пераломам»), калі лайдакам будзе дадзена права на кіраванне светам. Больш за ўсё быкаўскага героя Хведара Роўбу здзівіла тое, што самы няўклюдны гаспадар Зміцер Цыпрукоў, у якога некалі здохла кабыла ад бяскорміцы, бо з'ела страху за зіму і гэтага не хапіла, стаў у Нядолішчы брыгадзірам. Той Зміцер, які за жыццё не навучыўся плесці лапцей (заўжды пляла яму жонка), цяпер гэты недалэнга робіць брыгадзірам! «Праўда, горла меў добрае, мог накрычаць на каго хочаш, што цяпер, мабыць, самае важнае. Як там, у ссылцы, так і тут у калгасах. Мабыць, аднолькава…»

Так, сапраўды, новы час абвясціў «прыход героя», меркай якога стала не справа, як раней, а гатоўнасць дзеля ідэі і партыі пераступіць цераз каго заўгодна. I. Мележам у рамане «Завеі, снежань» пераканальна паказаны «пераварот» спрадвечных каштоўнасных арыенціраў, які адбыўся з прыходам новай улады. Башлыкоў вострыць меч над галавою інтэлігентнага, чалавечнага і працавітага Апейкі, ужо рыхтуе яму замену. Грубы, нахабны, вечна п'яны, неадукаваны і пагарджаны ў народзе Дубадзел-Крывароты хутчэй за ўсё і прыйдзе на змену Апейку, бо «гэты — цвёрды, гэты — крэмень. Барацьбіт. Гэтагалоўнае…Неабходны цвёрдыя, жалезныя! Здольныя крышыць ворага, рушыць усё, што на шляху замінае…А галоўнае — адданасць якая і рашучасць. Гэты цацкацца з кулаччом не будзе».

Вар'яцкая сіла і небяспечнасць ахамелай таталітарнай сістэмы ў тым, што яна надзяліла ўладай зло. Такой уладай, што, як заявіў Сырадоеў, герой трагікамедыі А. Макаёнка «Трыбунал», «нікому і не снілася: цару такой улады не давалі!» А Гуж з аповесці В. Быкава «Знак бяды» цынічна прызнаецца Сцепанідзе, што дадзеная фашыстамі ўлада патрэбна яму не дзеля таго, каб зямлёй завалодаць (ён зямлю, паводле яго прызнання, «з дзецкіх лет узненавідзеў»), а каб мець уладу над людзьмі і «ў парашок сцерці» тых, каго ненавідзіць. Крываротыя, сырадоевы, цыпруковы, каландзёнкі ненавідзяць і вынішчаюць найперш тых, хто зямлю любіць і на ёй шчыруе, тых, на чыёй спіне яны і едуць.

Толькі праца і справа ставяць жыццё на трывалы маральны падмурак. Лепшыя творы нашай нацыянальнай літаратуры сцвярджаюць закон вечнасці: жыццё без працы не можа быць сумленным і рана ці позна стане злачынным. I тады праблематычным стане жыццё наогул. Добрыя кнігі пра справу, працу — гэта кнігі пра галоўнае ў нашым жыцці.

«Настаўнік — соль зямлі» (Сымон Будны)

У тым, што мы ёсць цяпер як нацыя і грамадзяне, найпершая заслуга сельскіх настаўнікаў.

В.Быкаў.

Нішто так не палоніць людзей, як прыгажосць; нішто так не пераконвае, як праўда; і нішто так не ўздзейнічае, як прыклад.

Сцвярджаць, што, «калі хто не хоча працаваць, той і не еш», можна толькі працуючы і падаючы прыклад іншым. Апостал Павел у Пасланні да Фесалонікійцаў патлумачыў, чаму ён (будучы чалавекам багатым, які зведаў нават раскошу) і іншыя апосталы, усюды, дзе звеставалі і прапаведавалі, «ні ў кога не елі хлеба дарам, але шчыравалі і працавалі ноч і дзень» і не хацелі абцяжарваць сабой іншых. Ён пісаў: «Не таму, што не мелі ўлады, але каб сябе саміх даць вам у прыклад для пераймання». Толькі пры такой умове, даводзіў апостал Павел, можна перадаць людзям не толькі звеставанне Божае, але і душы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.