М. І. Верціхоўская Array - Сачыненне на вольную тэму - Вучэб. дапаможнік

Здесь есть возможность читать онлайн «М. І. Верціхоўская Array - Сачыненне на вольную тэму - Вучэб. дапаможнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2004, ISBN: 2004, Издательство: Кніжны дом, Жанр: Языкознание, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе засведчаны вынік шматгадовага вопыту выкладання курса на выбар «Тэорыя і практака сачыненняў розных жанраў». На канкрэтных прыкладах (у зборніку капя 40 тэм) паказана, як авалодаць тэхналогіяй сачынення на вольную тэму і пазбегнуць тыповых недахопаў.
Галоўная мэта выдання — дапамагчы старшакласнікам навучыцца ўключаць прачытанае і пачутае ў ацзіную сістэму, авалодаць майстэрствам сінтэзу, напаўнення адпаведным літаратурным матэрыялам акрэсленай тэмы.

Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Стома — смерць. «Ідзі вышэй сіл сваіх, і станеш жыць доўга» — такая выснова «сівой рады» Прыдняпроўя, якую сабраў Вежа, каб выратаваць унука. Гэтая выснова — паратунак не толькі для Алеся. Яна — урок усім нам, што пасля кожнага падзення чалавека зноў і зноў уздымае толькі праца.

Па сваёй прыродзе чалавек прагне пакінуць пасля сябе след на зямлі. «Усё павінна след пакінуць», — сцвярджае П. Броўка вершам «Сляды». Праца і справа чалавека — след яго на гэтай зямлі, а ўжо якім будзе след — залежыць ад чалавека.

Выяўленню тоеснай філасофскай думкі спрыяюць фальклорныя і біблейскія рэмінісцэнцыі ў вершы Максіма Танка «Я помню звычай старадаўні…». Змест верша — апісанне старадаўняга звычаю, паводле якога памерлым у дамавіну клалі іх «любімыя прылады»: «каб не з пустымі ім рукамі перад святым Пятром з'явіцца»:

Аратаму — яго сявеньку,
Стральцу — рог, што будзіў дубровы.
Музыку — бубен ці жалейку,
А кавалю — гвозд ці падкову…

I верш «Перапіска з зямлёй», які ўяўляе сабой разгорнутую метафару-перыфразу, прысвячаецца стваральнай чалавечай працы. Метафарай «пісаў зямлі многа лістоў» і канкрэтызацыяй («пісаў смыкамі ўсіх скрыпак»; «пісаў спіцамі дрогкіх калёс, якарамі і мачтамі караблёў») паэт славіць усе людскія справы і прафесіі. Ідэя верша, філасофія яго ў другой кампазіцыйнай частцы:

Але пакуль што
Адказ атрымаў я
Толькі на ліст мой,
Напісаны плугам.
Вось ён.
Парэжце на скібы яго.
Частуйцеся.
Ешце.

Паэт катэгарычны ў сваім перакананні: усе працы — добрыя, але важнейшая за ўсе, вышэйшая за ўсе — хлебаробская. Яна — усяму аснова, як хлеб — усяму галава.

Не толькі паэт, але кожны чалавек мае права катэгарычна сцвярджаць, што менавіта толькі яго справа з'яўляецца самай галоўнай, самай важнай і самай першаснай нават, і гэтак жа годна і страсна служыць толькі ёй, ім абранай. Бадай, гэта адзіная катэгарычнасць, якая не пашкодзіць, а паспрыяе справе. Бо толькі той здольны паважаць і цаніць справу іншага, хто паважае і адцана служыць сваёй.

Праца — падмурак духоўнасці

…Калі хто не хоча працаваць, той і не еш.

З Другого паслання святого апостола Паўла да Фесалонікійцаў.

Скарпіён угаварыў Слана перавезці яго на сваёй спіне цераз бурную раку, але ўжо на самай сярэдзіне ракі ўпіўся джалам у цела свайго збавіцеля. «Ты што, не разумееш? — абурыўся Слон. — Мы ж абодва загінем!» — «Разумею. Але іначай я не магу: такі ў мяне характар».

У рамане I. Мележа «Подых навальніцы» ёсць такі эпізод. На чыстцы начальнік міліцыі Харчаў апраўдваецца, што ён грубы з тымі, з кім трэба быць грубым, а п'е ў свабодны ад службы час і ніколі не прапівае памяць. На непераканальнасць і абсурднасць харчаўскіх довадаў Гайліс адказаў, што «чалавек, каторый п'ёт, не можэт не згубіць совесць». З гэтай высновай нельга не пагадзіцца. Можна толькі дадаць: і лянівы таксама не можа быць годным, самавітым чалавекам, вартым пашаны ідаверу. I гора таму, каму наканавана будзе перавозіць на сваёй спіне лянівага цераз бурную раку.

Часам пра кагосьці можна пачуць нешта падобнае: «Ён, вядома, кепска спрацаваў, бо работнік не вельмі, а пра прафесіяналізм у дачыненні да яго і гаварыць не даводзіцца. Але ж затое ён такі харошы чалавек…» Больш алагічнага, памылковага сцверджання цяжка і знайсці.

Якімі б выдатнымі якасцямі ні валодаў чалавек, якія б высакародныя пачуцці і памкненні ні панавалі ў яго душы, але не рэалізаваныя ў справе яны — нішто, як усякая вера без справы — мёртвая. «Па веры вашай і справах вашых дадзена будзе», — сказана ў Евангеллі.

Рана ці позна вынікне такая сітуацыя, што рэалізуе не лепшыя, а самыя горшыя якасці лянотніка. Быкаўскі Карніла Багацька, узрушаны даносам Каландзёнка, даводзіць Сцепанідзе, што «горай за суседзяў нікога няма: усё бачаць і заходзяцца ад зайздрасці. Асобенна яшчэ калі нягеглы які. Няўдака! Такі не тады рады будзе, калі сам каня купіць, а калі ў суседа конь здохне». I Мікіта Зыркаш, які быў зайздросным і нядобрым, сапсаваў усё жыццё Хведару Роўбу: напісаў скаргу на яго за малатарню, з якой усё і пачалося. Зміцер Цыпрукоў не знайшоў іншага спосабу аддаць пазычаную ў Хведара трыццатку, як пазбавіцца ад свайго крэдытора. На камбедзе Зміцер прапанаваў раскулачыць Хведара, а потым як лішэнца і цвёрдападатніка выслаць у Сыктыўкар.

Скарпіёны-лянотнікі, нават ратуючыся ад пагібелі, едучы на спінах сланоў-збавіцеляў, усё роўна джаляць іх, сякуць сук, на якім сядзяць. Іначай яны не могуць — такая іх натура. Калі б лянотнікі толькі нічога не рабілі! Спіны сланоў вытрымалі б іх, але, паводле слоў апостала Паўла, такія «нічога не робяць, а мітусяцца». I тая іх мітусня часам згубная нават для сланоў. У ахамелым на таталітарнай ураўнілаўцы грамадстве мітусня скарпіёнаў-лайдакоў зрабілася нормай, стварыла ўмовы, пры якіх «стала баба памагаць, седзячы на возе», а «памагатыя» ўсім запраўляць і перайначваць спрадвечныя ўсталяваныя нормы жыцця.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x