Іван Лепешаў - Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Лепешаў - Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2004, ISBN: 2004, Издательство: «Беларуская Энцыклапедыя», Жанр: Языкознание, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У слоўніку раскрываецца гісторыя і паходжанне каля 1750 фразеалагізмаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы, паказваецца сувязь іх сучаснага і першапачатковага, этымалагічнага значэння, жыццё фразеалагізмаў y часе і прасторы. Тут аб’яднаны раней апублікаваныя пад такой жа назвай выдавецтвам «Народная асвета» (1981,1993) дзве часткі слоўніка, a таксама новыя гістарычна-этымалагічныя даведкі да больш як 400 фразеалагізмаў.

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Этымалагічнай асновай фразеалагізма было пакаранне ў Расіі XVII ст. — закопванне жывых у зямлю. Злачынца, абвінавачанага ў забойстве, ставілі ў яму і закопвалі да самай галавы. У такім стане ён і паміраў на другі ці трэці дзень. Узнікшы са свабоднага словазлучэння як укопаны ў зямлю, фразеалагізм скараціўся. Яго першапачатковая вобразнасць даўно ўжо пацьмянела, a таму спараджае іншыя асацыяцыі (напрыклад, y паэме «Адплата» Я. Коласа:… стаіць, нібы ўкопаны слуп).

У даўгу як у шаўку. Паўкалька з руск. м . (в долгу как в шелку). Звыш усякай меры. Далікатны намёк на мой доўг закрануў мяне за жывое. Нядобра, калі чалавек у даўгу як у шаўку (А. Якімовіч. З франтавых запісаў).

У гэтым рыфмаваным комплексе (спалучэнне + фразеалагізм) наўрад ці варта шукаць якія-небудзь лексіка-семантычныя і лагічна-сінтаксічныя сувязі, апрача падгонкі пад гукавую сіметрыю гэтых дзвюх з’яў, y пэўнай ступені як бы супрацьпастаўленых: «непрыемнае» (у даўгу) і «прыемнае» (як у шаўку). Такіх рыфмаваных комплексаў, непадзельных і марфалагічна нязменных, шмат: турбот повен рот, муж аб’еўся груш, з’явіўся не запыліўся, не купіш за кукіш і інш. Фразеалагізм як у шаўку выкарыстоўваецца і ў форме як у шаўках , калі гэтага вымагае папярэдняе спалучэнне ў даўгах : «Вечна Васіль рублі лічыць, y даўгах як у шаўках» (І.Капыловіч).

Круціцца як уюн на гарачай патэльні (скаварадзе). Уласна бел. Бесперастанку і не знаходзячы выйсця з цяжкіх абставін. A ты ж не ведаеш, што няшчасце ўбіла мяне і на кароўнік. Як уюн на гарачай скаварадзе буду круціцца …(П.Місько. Градабой).

Узнікшы як параўнальны зварот, выраз ужываецца з абавязковым дзеясловам-суправаджальнікам круціцца , y якім адначасова суіснуюць два значэнні: зыходнае і адзіна лагічнае ў дачыненні да ўюна ‘рухацца, звіваючыся, скручваючыся’ і яшчэ якое-небудзь са значэнняў гэтага мнагазначнага слова (‘быць у пастаянным клопаце’, ‘выкручваючыся, хітрыць’ і інш.).

Як фенікс з попелу. Паўкалька з ням, м. (wie Phönix aus der Asche). Ужыв. як сімвал неўміручасці, вечнага абнаўлення, адраджэння. Як фенікс з попелаў [вольны дух] узносіцца з канаў, на дно якіх яго спіхаюць цемраў зверы (Я. Купала. Чаму?).

Склаўся на аснове міфа, які ўзнік y старажытнай Аравіі і быў вядомы таксама егіпцянам і грэкам. Паводле міфа, свяшчэнная птушка фенікс, арол з вогненна-залацістым апярэннем, праз кожныя пяцьсот гадоў прылятае ў егіпецкі храм бога сонца, дзе яе спальваюць і яна зноў адраджаецца з попелу.

Як чорт ад ладану. Агульны для ўсходнесл. м. (руск . как черт от ладана, укр, як чорт від ладану). Усімі сродкамі, як толькі можна (пазбаўляцца, адмахвацца, уцякаць і пад. ад каго-, чаго-н.). [Гурман] на просты харч глядзець не можа нават — іблізка не паднось! Як чорт ад адану ён верне нос… (Э. Валасевіч. Гурман).

Этымалагічная аснова фразеалагізма тая самая, што і ў выразе як чорт ладану (гл.).

Як чорт ладану. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. как черт ладана, укр. як чорт ладану). Вельмі моцна (баяцца каго-, чаго-н.). Чыноўнік той, y каго з ’яўляюццазноў паўтараю… нават не думкі, думак ён баіцца як чорт ладану, а перажыванні, эмоцыі мешчаніна (І.Шамякін. Атланты і карыятыды).

Паходзіць з параўнальнага звароту, y аснове якога рэлігійныя ўяўленні: чорт спакушае ка благія ўчынкі і баіцца толькі крыжа і ладану — духмянай смалы для абкурвання ў царкве пры набажэнстве.

Як чорт панёс каго, што. Уласна бел. Хто-н. ці што-н. вельмі хутка памчаўся (памчалася). Каровы рванулі праз сенажаць да рэчкі: мучыць смага, бо паспелі нахапацца хутаранцавай канюшыны, a цяляты — тых як чорт панёс (Ф. Янкоўскі. Сны мае).

Паходзіць з прыказкі Баба з калёс, a калёсы як чорт панёс. «Абломак» прыказкі ўпершыню як фразеалагізм ужыты ў байцы К. Крапівы «Дзед і Баба» (1925), сюжэт якой пабудаваны на аснове гэтай прыказкі з выкарыстакнем яе вобразнасці і асобных элементаў: Потым — гоп яна з калёс, села ля дарогі, a каня як чорт панёс,дзе ўзяліся й ногі!

Як швед пад Палтавай. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. как швед под Полтавой, укр. як швед під Полтавою). Зусім, канчаткова (прапасці, праваліцца і пад.). Ну, Мікола, лічы, прапаў ты цяпер як швед пад Палтавай … (А. Махнач. За вушка ды на сонейка).

Паходзіць ад гістарычнай падзеі — бітвы паміж расійскімі і шведскімі войскамі, якая была 27 чэрвеня 1709 г. пад Палтавай і закончылася перамогай над шведамі. Фразеалагізм выкарыстаны ў камедыі В. Дуніна-Марцінкевіча «Пінская шляхта», фіксуецца ў «Зборніку беларускіх прыказак» І.І.Насовіча (са значэннем ‘кажуць пра таго, хто прайграўся ці прапіў сваю маёмасць’).

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x