У аснове фразеалагізма — нерэальны вобраз, пабудаваны на спалучэнні слоў, якія прадметна-лагічна не спалучаюцца.
Глядзець, берагчы і пад. як <���сваё> вока. Агульны для бел. і ўкр. м. Вельмі старанна, клапатліва. Хто яго ведае, ці пабачымся больш. Беражы Сяргейку як сваё вока (Р. Сабаленка. Іду ў жыццё).
Узнік, відаць, пад уплывам сэнсава тоескага фразеалагізма як зрэнку вока (гл.) — паўкалькі з царк. — слав. м.
Як свет светам. Агульны для бел., укр. (як світ світом) і польск. (jak świat światem) м. Ужыв. са значэннямі ‘заўсёды, спрадвечна, усё жыццё’ і ‘ніколі’. Ні я, ні ён, ніхто не можа ведаць, што заўтра можа быць. Гэта як свет светам, гэта заўсёды так, і ніхто гэтага не перайначыў (К. Чорны. Зямля). Такое не здаралася, відаць, як свет светам: да мужыцкага сына прыслалі сваццю з панскага двара … (Я. Брыль. Апошняя сустрэча).
Склаўся ў выніку скарачэння выразу больш поўнай формы — з дзеяслоўным кампанентам: як свет светам стаў (стаіць). Параўн. y Цёткі: «Як свет светам япгчэ стаў, такой песні не слухаў…»
Ідзе, падыходзіць як свінні сядло. Уласна бел . Зусім не (падыходзіць каму-н. што-н.). Гаворыць абы-што, а яшчэ ў капелюшы! Ідзе ён табе як свінні сядло! (М. Ваданосаў. Стары пятак).
Відаць, склаўся на аснове фразеалагізма (сядзець) як (нібы, бы) на карове сядло (гл.).
Як селядцоў y бочцыў чым. Агульны для бел., руск. (как сельдей в бочке) і ўкр. (як оселедців y бочці) м. У вялікай колькасці. Пра мноства людзей у якім-н. месцы (у памяшканні, вагоне і пад.). Пасажыраў было ў вагоне як селядцоў y бочцы (І.Новікаў. Ачышчэнне).
Выраз усведамляецца як матываваная адзінка, што ўзнікла на аснове гіпербалічнага параўнання.
Як серада на пятніцу крывіцца, касіцца. Уласна бел . 3 вялікім незадавальненнем, болем і пад. — Чаго скрывіўся як серада на пятніуу? — сумеўся Міця. — Нядобрыцца ці што? (В. Адамчык. Чужая бацькаўшчына)..
Сучасніку ўжо невядома, чаму ў выразе як серада на пятніцy іменна гэтыя дні абралі для параўнання, тады як яшчэ на пачатку XX ст. выраз не быў загадкавы, бо звязваўся з поснымі днямі, устаноўленымі царквой. Есці мясное і малочнае забаранялася не толькі ў naсты, але і ў сераду і пятніцу амаль кожнага тыдня. Выходзіла, што і ў сераду чалавек не пад’еў як след, a тут на носе такая ж «сухая» пятніца. Адсюль і параўнанне: скрывіўся, як серада на пятніцу. Пры вытлумачэнні паходжання гэтага выразу трэба, відаць, улічваць і тое, што ў пятніцу пасцілі больш строга, чым у сераду (параўн. y п’есе Я. Купалы «Прымакі»: мокрая серада, сухая пятніца); таму серада мела падставы крыўдаваць, крывіцца на пятніцу. 3 гэтымі поснымі днямі звязана ўзнікненне і такіх зваротаў: зморшчыўся, як сухая пятніца; не бяда, што без рыбы серада .
Лупіць, лупцаваць і пад. як сідараву казу. Агульны для ўсходнесл. м. Вельмі жорстка, бязлітасна. І зноў Хрысціну ахапіла злосць на дачку. Здаецца, каб магла, адлупцавала б як сідараву казу (А. Асіпенка. Рэха даўніх падзей).
Узнік, паводле В. М. Макіенкі, на аснове старажытнага ўстойлівага параўнання біць, як казу, вядомага ў некаторых іншых мовах (напрыклад, y латышскай мове: pert ka kaiminu azi, літаральна «біць як суседскую казу»). Супастаўленне з казой грунтавалася на тым, што гэту жывёліну часта білі за патраву. Прыметнікавы кампанент у фразеалагізме мае сувязь з імем Сідара, якое ў шматлікіх прыказках ужываецца з адмоўнай характарыстыкай сварлівага і задзірлівага суседа.
Як скрозь зямлю праваліўся (-лася, — ліся). Агульны для ўсходнесл. м. (руск. как сквозь землю провалился, укр. як крізь землю провалився). Нечакана прапаў, знік так, што не знойдзеш. Я падаваў Сцяпану то жардзіну, то цвік. A сам на вуліцу пазіраў: ці не пакажуцца Зміцёрка з Максімкам. Як скрозь зямлю праваліліся! (І.Аношкін. Компас паказвае на захад).
Утвораны, відаць, на аснове фразеалагізма ( гатоў і інш.) праваліцца скрозь зямлю (гл.) — калькі з грэч. м.
Як скурат на агні. Уласна бел. Ужыв. са знач. ‘празмерна, залішне (выкручвацца)’ і ‘бесперастанку (круціцца)’. Пацеры ці згаварыла, што так выкручваешся як скурат на агні? (Я. Купала. Прымакі). Не мог мне Павел нічога памагчы. Летам, праўда; трохі тупаў, дзяцей глядзеў. A я круцілася як скурат на агні — і ў калгас, і на базар, і людзей наймаць, і расплачвацца з імі… (П.Місько. Васіліна).
Читать дальше