Іван Лепешаў - Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Лепешаў - Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2004, ISBN: 2004, Издательство: «Беларуская Энцыклапедыя», Жанр: Языкознание, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У слоўніку раскрываецца гісторыя і паходжанне каля 1750 фразеалагізмаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы, паказваецца сувязь іх сучаснага і першапачатковага, этымалагічнага значэння, жыццё фразеалагізмаў y часе і прасторы. Тут аб’яднаны раней апублікаваныя пад такой жа назвай выдавецтвам «Народная асвета» (1981,1993) дзве часткі слоўніка, a таксама новыя гістарычна-этымалагічныя даведкі да больш як 400 фразеалагізмаў.

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У абодвух значэннях вобразнасць фразеалагізма, што ўзнік як параўнальны зварот, грунтуецца на эфектыўным, двухсэнсавым выкарыстанні дзеясловаў-суправаджальнікаў: выкручвацца — ‘рухацца, звіваючыся, скручваючыся’ і ‘паварочваючыся, прыхарошвацца’; круціцца — ‘рухацца, звіваючыся, скручваючыся’ і ‘быць у пастаянным клопаце’.

Як след. Агульны для бел. і ўкр. (як слід) м . Належным чынам; так, як і трэба (рабіць, зрабіць што-н.). — Гэты гаворыць як след,сказаў Каленік у яго другі нумар. Каленік кіўнуў галавой (П. Галавач. Яны не пройдуць).

Слова след, як засведчана ў «Слоўніку беларускай мовы» І.І.Насовіча, ужывалася і са значэннем ‘трэба, патрэбна’. 3 такім жа значэннем слова слід выкарыстоўваецца ў сучаснай укр. літаратурнай мове. Зрэдку сустракаецца і ў сучасных беларускіх тэкстах, часцей у спалучэнні з адмоўем не: «Пытаюць каму след і каму не след» (Х. Шынклер).

Як слова сказаць. Уласна бел. Вельмі хутка (рабіць, зрабіць што-н.). Як слова сказаць падбягае да майго каня нейкі чорны, хударлявы, малады яшчэ хлопец, чыста ў крамнае адзеты (Ядвігін Ш. Чортава ласка).

Паходзіць з параўнальнага звароту, заснаванага на літоце (знарочыстым прымяншэнні).

Прыстаць як сляпы да плота. Уласна бел. Неадчэпна, дакучліва. — І то праўда,хуценька згадзіўся Камароўскі. — Прыстаў са сваім частаваннем як сляпы да плота (А. Капусцін. Скажу праўду).

Паходзіць з параўнальнага звароту, які набыў цэласнае значэнне. Выраз ужываецца з абавязковым дзеясловам-суправаджальнікам, y якім адначасова суіснуюць два значэнні: зыходнае ‘шчыльна прымацавацца’ і вытворна-прамое 'назойліва прасіць аб чым-н.’.

Як старой бабе сесці чаго. Уласна бел . Вельмі мала (звычайна пра зямлю). Дый курыцу ўжо за адным махам навязвай. A дзе ж я гэта ўсё панавязваю, калі зямлі ў мяне як старой бабе сесці? (К. Крапіва. Мядзведзічы).

Паходзіць з параўнальнага звароту, заснаванага на літоце (знарочыстым прымяншэнні).

Як тапелец за саломінку. Уласна бел. Як за апошні выратавальны сродак (хапацца, хапіцца, ухапіцца і пад.). Косцік схапіўся за сваю міжвольную смеласць як тапелец за саломінку. Кожная хвіліна вырашала яго лёс (С. Баранавых. Калі ўзыходзіла сонца).

Паходзіць з прыказкі Тапелец за саломінку хапаецца.

Як у аптэцы. Агульны для ўсходнесл. м. Ужыв. са значэннямі ‘вельмі дакладна’ і ‘вельмі дакладны’. He, mym як у аптэцы, на сорак сем капеек і ні паўгроша болей (М. Лынькоў. Кларнет). — Я разлічыў: без чвэрці шэсць устаноўка будзе спынена.Разлік дакладны?Як у аптэцы (Л. Нейфах. Мяжа магчымага).

Узнік з параўнальнага звароту, звязанага з вельмі дакладным узважваннем у аптэцы састаўных частак лякарства.

Як у ваду глядзеў. Агульны для ўсходнесл. м. (руск . как в воду глядел, укр. як у воду дивився). Угадаў, нібы прадбачыў, нібы загадзя ведаў Яечкаў колькі зберагла. Нібы ведала… Раптам, думаю, госць які з ’явіцца. І на табе, як у ваду глядзела,з’явіўся (І.Мележ. Завеі, снежань).

Этымалагічна выраз звязаны з былой верай у чараўніцтва, калі варажбітка, паглядаючы ў пасудзіну з вадой, «угадвала», што было ў чыімсьці жыцці раней, і прарочыла будучы лёс. Вада была нібыта не звычайная, a «жывая». Відаць, фразеалагізм раней меў больш поўную форму як у жывую ваду глядзеў a затым вызваліўся ад сэнсаўтваральнага кампанента. У сучаснай мове поўная форма фразеалагізма — рэдкі выпадак: «I во такі спаўняецца маё прароцтва — як у жывую ваду глядзела!..» (А. Карпюк).

Як у ваду кануў. Усходнесл. Нечакана прапаў, бясследна знік. Шкода толькі, сынок яго, Казік, сабака кручаны, як у ваду кануў. A па ім асіна даўно плача. Ён самы вараціла (С. Грахоўскі. Рудабельская рэспубліка).

Паходзіць з параўнальнага звароту пры дзеясловах прапаў, знік, які захоўвае свае параўнальныя адносіны і выступае як аднародна-ўдакладняльная адзінка: «Андрэй знік, як у ваду кануў» (Л. Арабей). Ужываючыся без дзеясловаў знік, прапаў, выраз набыў цэласнае значэнне. Агульнаславянскае слова кануў абазначае тое ж, што і пазнейшае, утворанае на яго аснове капнуў, г. зн. ‘упаў капляй’. Адсюль першапачатковае значэнне параўнальнага звароту — ‘як у ваду ўпаў капляй, бясследна зліўшыся з астатняй вадой’.

Як укопаны. Паўкалька з руск. м. (как вкопанный). Ужываецца з прыфразеалагічным словам стаяць і абазначае ‘нерухома’. Дзяцей, дзяцей на аселіцу адвядзіШто стала як укопаная… (І.Пташнікаў. Тартак).

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x