Іван Лепешаў - Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Лепешаў - Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2004, ISBN: 2004, Издательство: «Беларуская Энцыклапедыя», Жанр: Языкознание, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У слоўніку раскрываецца гісторыя і паходжанне каля 1750 фразеалагізмаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы, паказваецца сувязь іх сучаснага і першапачатковага, этымалагічнага значэння, жыццё фразеалагізмаў y часе і прасторы. Тут аб’яднаны раней апублікаваныя пад такой жа назвай выдавецтвам «Народная асвета» (1981,1993) дзве часткі слоўніка, a таксама новыя гістарычна-этымалагічныя даведкі да больш як 400 фразеалагізмаў.

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Утварыўся кантамінаваннем, аб’яднаннем частак двух фразеалагізмаў-сінонімаў y адзін: як гара з плеч звалілася + камень з сэрца спаў (скаціўся).

Як нітка за іголкай. Уласна бел. Неразлучна (ісці, цягнуцца і пад.). —A што мне думаць! Далей ты за мяне будзеш думаць. A я… Куды ты — туды і я. Як нітка за іголкай (І.Шамякін. Не той гонар).

Утварыўся на вобразнай аснове прыказкі Куды іголка, туды і нітка, якой характарызуюць непарыўныя сувязі паміж кім-н.

Як ні ў чым не бывала. Паўкалька з руск. м. (как ни в чем не бывало). Быццам нічога не здарылася. На другі дзень як ні ў чым не бывала, вясёлая, у якой-небудзь кофтачцы ці хусцінцы, яна ішла ўжо ў гурце жанчын на сенажаць ці на поле (М. Ракітны. Авяр’ян).

Выраз узнік з былога даданага сказа, y якім апошні кампанент свабодна рэалізаваў свае родавыя формы, уступаючы ў сувязь дапасавання з дзейнікам. Напрыклад, яшчэ на пачатку XIX ст. выраз быў матываваны, a яго дзеяслоўны кампанент, як паказвае В.У.Вінаградаў, меў не толькі форму н. р. прошлага часу: «Князь Фольгін, як быццам ні ў чым не бываў, таксама жартаваў».

Якога ражна. Агульны для бел. і руск. (какого рожна) м . Ужыв. са значэннямі: 1) чаму, для чаго, з якой мэтай (робіць хто-н. што-н.), 2) чаго (трэба, не хапае каму-н.). Якога ражна ты да мяне прыходзіў? (МЛобан. Шэметы). Спытайся ў яго na-нямецку, чаго яны супраць нас вайной ідуць, якога ражна ім трэба (А. Карпюк. Па кветку шчасця).

Мог узнікнуць шляхам мадэліравання — на ўзор фразеалагізмаў якога ліха, якога хрэна, якога чорта . Словам ражон даўней называлі востры кол, які выкарыстоўвалі на паляванні. 3 ім хадзілі на мядзведзя. Звычайна некалькі такіх ражноў пахіла ўкопвалі ў зямлю і гналі на іх звера.

Як ойча наш ведаць, запомніць і пад. Агульны для ўсходнесл. м. ( руск. как отче наш, укр. як отче наш). Вельмі добра, цвёрда. — Лаянку яго мы на памяць ведаем.Як ойча наш … (І.Дуброўскі. Зямныя вузлы).

Паходзіць з параўнальнага звароту, y якім ойча наш — пачатак адной з асноўных малітваў.

Адзін (адна, адно) як палец. Агульны для бел., укр. (як палець) і польск. (sam jak раlес) м. Ужыв. са значэннямі ‘зусім (адзін), без сям’і’ і ‘у поўнай адзіноце’. Сірата я круглая: ані бацькі, ані маткі, ані жонкі — адзін як палец на свеце (Цётка. Зваротлівы). Кувель жыў у кузні, жыў адзін як палец (В. Праскураў. Рута-мята).

Склаўся на аснове фразеалагізма як перст з заменай устарэлага слова-кампанента перст (гл. як перст).

Як папа Карла рабіць, працаваць. Паўкалька з руск. м. (как папа Карла). Напружана, высільваючыся. У кожнага свой лёс. Я ў свой час рабіў як nana Карла… Цяпер бачу, што многія мае равеснікі паспіваліся, а я хоць чагосьці, але дасягнуў y гэтым жыцці (М. Рандзюк. Хоць чагосьці дасягнуў…).

Склаўся пад уплывам аповесці-казкі А. Талстога «Залаты ключык, або Прыгоды Бураціна» (1935) і тэлевізійнага фільма па гэтай аповесці.

Адзін (адна, адно) як перст. Агульны для ўсходнесл. м. ( руск. как перст, укр. як перст). Ужыв. са значэннямі ‘зусім (адзін), без сям’і’ і ‘у поўнай адзіноце’. Як перст ён [Мікіта] адзін, небарака … (Я. Колас. Суд у лесе). Зараз зіма, холадна, яна адна ў пустой няпаленай кватэры. Адна як перст (А. Наварыч. Месячнай ноччу).

Узнік з параўнальнага звароту, дзе перст —устарэлая назва вялікага пальца рукі, які стаіць асабняком ад іншых чатырох пальцаў адкрытай далоні, што і стала асновай параўнання.

Як піліп з канапель. Запазыч. з польск. м. (jak filip z konopi). Зусім нечакана, знянацку, раптоўна (выскачыць, з’явіцца). [Язва: ] Прашу слова для нечарговай заявы. [Галасы: ] Як гэта бястактна! — Хто ён такі?Выскачыў як піліп з канапель (К. Крапіва. Мілы чалавек).

Часам узнікненне фразеалагізма звязваюць, услед за П. Шпілеўскім, з легендай: аднойчы на сейміку магната Радзівіла нечакана і недарзчна выказаўся шляхціц Піліп з Канапель (так называўся засценак на Чэрвеньшчыне) і быў востра абсмеяны. Больш пераканальным варта лічыць наступнае меркаванне. У польск. м. слова filip і сёння — другая, народная назва зайца. Выраз склаўся ў асяроддзі паляўнічых, якія не раз бачылі ў часе палявання, як, забегшы ў каноплі ў перыяд іх цвіцення, заяц-піліп не вытрымліваў іх цяжкага, дурманнага, ап’яняльнага паху і стрымгалоў выскокваў адтуль. Забыццё першапачатковай вобразнасці прывяло да пераасэнсавання слова піліп , якое нярэдка ўспрымаецца як уласнае імя і беспадстаўна пішацца з вялікай літары. I ў ТСБМ (т. 2, с. 616) чытаем: як Піліп з канапель. Узнікшы як параўнальны зварот, выраз ужываецда з абавязковым прыфразеалагічным словам выскачыць , y якім адначасова суіснуюць два значэнні: ‘выбегчы’ і ‘недарэчна ўмяшацца ў што-н.’.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x