Іван Лепешаў - Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Лепешаў - Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2004, ISBN: 2004, Издательство: «Беларуская Энцыклапедыя», Жанр: Языкознание, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У слоўніку раскрываецца гісторыя і паходжанне каля 1750 фразеалагізмаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы, паказваецца сувязь іх сучаснага і першапачатковага, этымалагічнага значэння, жыццё фразеалагізмаў y часе і прасторы. Тут аб’яднаны раней апублікаваныя пад такой жа назвай выдавецтвам «Народная асвета» (1981,1993) дзве часткі слоўніка, a таксама новыя гістарычна-этымалагічныя даведкі да больш як 400 фразеалагізмаў.

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гэты прыслоўна-акалічнасны выраз склаўся пад уплывам суадноснага з ім назоўнікавага фразеалагізма, які ёсць у многіх мовах, напрыклад: лад. cornu соріае (рог дастатку), франц. corne d'abondance (рог дастатку), англ. the horn of abundance (рог дастатку). Выток фразеалагізма — грэч. міфалогія. Паводле аднаго з міфаў, каза Амалфея, якая выкарміла сваім малаком Зеўса, аднойчы, зачапіўшыся за дрэва, абламала сабе рог. Зеўс надаў гэтаму рогу цудадзейную сілу ў дастатку напаўняцца ўсім, чаго пажадаюць яго ўладары — німфы.

Берагчы, аберагаць і пад. як зрэнку вока. Паўкалька з царк. — слав. м. (как зеницу ока). Вельмі старанна, клапатліва. Лёнька бярог свайго новага «козліка» як зрэнку вока і ганарыўся ім (В. Дайліда. Мне — пару слоў).

Неаднаразова сустракаецца ў біблейскіх тэкстах; напрыклад, y «Псалтыры» (16, 8): «Храни меня как зеницу ока».

Як іерыхонская (ерыхонская) труба. Агульны для ўсходнесл. м. Ужыв. са значэннямі ‘вельмі гучны, моцны, прарэзлівы (голас)’ і ‘вельмі гучна, моцна (грымець, крычаць і пад.)’. Ну, брат Лукаш, іголас жа ў цябе: як труба ерыхонская! (Я. Колас. На ростанях). [Паветрадуў] каля самай зямлі. Грыміць як іерыхонская труба. Глушыць людзей. Ад такога грукату любы ачмурэць можа (В. Макарэвіч. На галоўным напрамку).

Склаўся на аснове фразеалагізма іерыхонская труба (гл.) — калькі з франц. м. — і развіў y сабе іншыя, чым у гэтым выразе, значэнні.

Якім ветрам занесла каго куды. Відаць, калька з франц. м. (quel bon vent vous amène). Як, пры якіх абставінах аказаўся хто-н. дзе-н. [Шалёхін: ] А, бацька Талаш? Ды якім жа ветрам занесла вас сюды? (Я. Колас. Дрыгва).

Фразеалагізм успрымаецца як матываваны.

Як кошка з сабакам (як сабака з кошкай) жыць (пражыць). Фразеалагізм з аналагічнай вобразнасцю і структурай ёсць амаль ва ўсіх славянскіх мовах(руск . как кошка с собакой, укр. як кішка з собакаю, чэшск. jako kоčkа a pes, польск. jak pies z kotem i інш.). Параўн. y другіх еўрапейскіх мовах аналагічны выраз з крыху іншай структурай (літаральна «як сабака і кошка»): ням. wie Hund und Katze, франц. comme chier et chat, iтал. coмe cani e gatti, icnaн . como perros y gatos. У пастаяннай варожасці, сварцы, нядружна. — Ці ведаеш ты старых Тодараў?Ну?.. Усё сваё жыццё як кошка з сабакам пражылі (Я. Янішчыц. Трое сутак надзеі).

Фразеалагізм успрымаецца як матываваны.

Дагадзіць як ксёндз Магдусі. Відаць, запазыч. з польск. м. (dogodzić jak ksiądz Magdusi). Вельмі добра (дагадзіць каму-н.). Калі наш здаравенны чырвоны певень пераможна саскочыў з курыцы, сусед, што быў якраз на нашым двары, пануры дзядзька Ёсіп, сказаў майму багцьку пры мне, шасцігадоваму смаркачу, яшчэ ўсё нявопытна гарадскім: «Во дагадзіў, як ксёндз Магдусі!..» (Я. Брыль. Пра слова).

Паводле Я. Брыля, узнікненне выразу звязваюць з такім аповедам: «Ксёндз-пробашч памірае, a ахмістрыня Магдуся абвязала яму, як паратунак, горла хусткай з цёртым макам. I пытаюцца тыя, што сабраліся каля ложка, каму ж айцец адпісвае сваё дабро. A ён толькі з прыплачам: „Мак дусі!.. Мак дусі-і!“ I выйшла пры сведках, што ён, пры светлым розуме, усё пакідае Магдзе».

Ляпнуць як лапцем па балоце. Уласна бел. Вельмі недарэчна, нетактоўна (сказаць што-н .). — Ну до, дзеўкі, до! — узялася наводзіць мір Варка.Вечна быля-што ляпнеш як лапцем па балоце, тады сядзім совамі (А. Кажадуб. Канец свету).

Выраз этымалагічна каламбурнага характару, заснаваны на абыгрыванні двух значэнняў дзеяслова-суправаджальніка ляпнуць. Тут на першае значэнне дзеяслова, рэалізаванае пачаткам лексіка-фразе-алагічнага кантэксту (‘сказаць штосьці неўпапад, неабдумана’) імгненна наслойваецца, праз параўнальны зварот, другое значэнне гэтага ж дзеяслова (‘біць, удараць па чым-н. з шумам’).

Ляпнуць як лапцем па цымбалах. Уласна бел . Вельмі недарэчна, нетактоўна (сказаць што-н.). Брахун ты!.. Менціш вот цэлы вечар попусту языком. Ляпаеш як лапцем па цымбалах! (Г. Далідовіч. Гаспадар-камень).

Як і ў папярэднім (сінанімічным) фразеалагізме, яго вобразнасць грунтуецца на эфектыўным, двухсэнсавым выкарыстанні дзеяслова-суправаджальніка ляпнуць.

Як ліпку. Агульны для ўсходнесл. м. (руск . как липку, укр. як липку). Поўнасцю, начыста. Гэты сабака Ліпскі падаў на мяне ў суд, што я яго адлупцаваў, дык вот і асэсара прыслалі. Ну, абдзярэ як ліпку! (В. Дунін-Марцінкевіч. Пінская шляхта). Ужываецца з абавязковым прыфразеалагічным словам абдзіраць , y якім адначасова суіснуюць два значэнні: ‘рабаваць, адбіраць усё’ і ‘здзіраць верхні слой’.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x