Анатоль Астапенка - Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Астапенка - Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2003, Жанр: sci_social_studies, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Манаграфія прысвечана высвятленню сутнасці такой глабальнай з’явы сучаснасці як нацыянальная ідэя. Сутнасць пазіцыі аўтара ў тым, што нацыянальная ідэя разглядаецца як праект рэалізацыі нацыі і нацыянальнай дзяржавы. Вялікая ўвага надаецца ўсебаковаму даследаванню такіх вядомых на Захадзе, але мала вывучаных у Беларусі паняццяў, як нацыя і нацыяналізм. Прапанавана новая мадэль эвалюцыі чалавецтва, дзе галоўнымі чыннікамі развіцця з’яўляюцца рэлігія і этнас (нацыя).

Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Такім чынам мы звязалі з этнасам таксама паняцце і расы. І следам за Роузам этнасу можна даць наступнае азначэнне: Этнас— гэта група людзей, якія аб’ядноўваюцца па прыкмеце агульнасці расавага, рэлігійнага, альбо нацыянальнага паходжання. Назіраецца таксама заканамернасць: калі этнічная група мае адносна нізкі статус у сваім грамадстве, то прадстаўнікі вышэйшых класаў аддаюць перавагу атоесамліванню сябе з іх жа сацыяльным класам, чымсці з сваёй этнічнай групай. Такія працэсы былі характэрныя для эмігрантаў у ЗША. Працэс акультурызацыі звычайная з’ява ў жыццядзейнасці этнічных груп ЗША. Аналагічныя працэсы ішлі ў ВКЛ у ХVIІ — XVIIІ cт., калі беларуская шляхта адкрэшчвалася ад свайго (простага) народа і часта пераходзіла на польскую мову — мову іншага этнаса — пальскага.

Ніжэй мы пакажам, як ад асэнсавання і усвядамлення сябе ў этнасе, можна прыйсці да паняцця нацыі, хаця, як гэта відаць з вышэйсказанага, этнас можа ўтварацца і праз нацыі.

Наш агляд існуючых азначэнняў этнасу будзе больш поўным, калі мы ўзгадаем яшчэ і працы этнолага і гісторыка Льва Гумілёва. У сваёй фундаментальнай манаграфіі «Этнагенез і біясфера зямлі» ён дае сваё, арыгінальнае азначэнне этнасу, якое ёмка адлюстроўвае яго сутнасць: «Этнас — устойлівы, натуральна склаўшыся калектыў людзей, які супрацьпастаўляе сябе ўсім іншым аналагічным калектывам і адрозніваецца сваеасаблівым стэрэатыпам паводзін і які заканамерна змяняецца ў гістарычным часе».

Гэтае азначэнне, фактычна, абагульняе прынятае намі азначэнне і вылучае на першы план факт адрознівання паміж энасамі. Аднак такое азначэнне можа выклікаць і пытанні, у сувязі са сцвярджэннем Гумілёва аб супрацьпастаўленні этнічных калектываў.

1.2. Нацыя

Пасля найвышэйшай каштоўнасцi i бясконцага дабра — Бога, менавiта Нацыя ёсць найважнейшае дабро Чалавека. Удзелам у жыццi свайго народа чалавек вырашае сваё жыццё ва ўсяленскасцi, Боскасцi i ўдзельнiчае ў жыццi чалавецтва як сукупнасцi народаў. Наогул акрамя нацыі ёсць яшчэ шэраг катэгорый (узроўняў), якія злучаюць космас з чалавекам: прыродны, неарганічнага жыцця, біялагічны, а таксама шэраг узроўняў, што адносяцца да чалавечай стадыі эвалюцыі: дэмаграфічны, вытворчы, узровень ведаў. На мадэлі гэтых узроўняў мы астановімся ніжэй пры разглядзе сістэмнага падыходу.

1.2.1. Народ і нацыя

Словам «народ» часта абазначаюць асноўную (тытульную) нацыю дзяржавы. І найбольш аптымальнай можа быць наступная парадыгма. Нацыю ўтварае народ толькi на той тэрыторыi, дзе яна дамiнуе перад iншымi нацыянальнымi групамi, якiя завуцца ў гэтым выпадку этнасамi. Так, у дзяржаве Беларусь жыве толькi адзiн народ беларускi. Беларусь не мае такiх народаў, як польскi, украiнскi i, нават, рускi. На Беларусi гэта звычайныя этнiчныя групы, а ўтвараюць народ яны адпаведна ў Польшчы, Украiне i Расii. Калi б было iнакш, то мы мелi некалькi народаў польскiх, некалькi народаў украiнскiх, некалькi рускiх (у дадзеным выпадку па два). Такое азначэнне народа ўносiць яснасць у гэтае пытанне, заблытанае «iнтэрнацыяналiстамi». Разгледжаная парадыгма — гэта толькі адна з магчымых мадэлей, але яна ўжо выкарыстоўваецца на практыцы ў праграмах розных палітычных партый (УНП — Украінская нацыянальная партыя, БНП — Беларуская нацыянальная партыя і іншыя).

1.2.2. Узнікненне нацый

Нацыя— гэта адносна новае паняцце, якое ўзнікла, ці дакладней пачало асэнсоўвацца з ХІХ стагоддзя. Традыцыйна лічыцца, што пачатак нацыі і нацыяналізму, як тэарэтычнага абгрунтавання нацыі, бярэ адлік ад французскай рэвалюцыі 1789–1793 г. Прычым больш правільным будзе лічыць гэтую рэвалюцыю агульнаеўрапейскай, бо вынікі яе адбіліся на гістарычных шляхах усіх еўрапейскіх краін.

Нацыя ёсць вынік развіцця больш ранніх форм чалавечых супольнасцей — расы, народа, народнасці, племені і этнаса.

Адным з першых даследчыкаў праблемы нацыі быў Эрнэст Рэнан. У сваім дакладзе, прачытаным у Сарбоне 11 сакавіка 1882 года, ён заклаў асновы вучэння аб нацыі, упершыню вылучыўшы нацыю ад папярдніх сукупнасцей чалавечага роду, такіх як народ і этнас. Э. Рэнан першым вывеў нацыю за межы этнічных рамак і пастуліраваў яе як духоўны прынцып. Больш таго нацыя — гэта містычны, трансцэндэнтны прынцып духоўнага жыцця чалавека. «Нацыя — гэта вялікая салідарнасць, якая ўстанаўліваецца пачуццем ахвяр, што ўжо зроблены і якія мяркуецца зрабіць у будучыні… нацыя — гэта вечнае сцвярджэнне жыцця. Жаданне нацыі — адзіны законны крытэрый, да якога трэба заўсёды звяртацца.»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце»

Обсуждение, отзывы о книге «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x