Анатоль Астапенка - Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Астапенка - Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2003, Жанр: sci_social_studies, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Манаграфія прысвечана высвятленню сутнасці такой глабальнай з’явы сучаснасці як нацыянальная ідэя. Сутнасць пазіцыі аўтара ў тым, што нацыянальная ідэя разглядаецца як праект рэалізацыі нацыі і нацыянальнай дзяржавы. Вялікая ўвага надаецца ўсебаковаму даследаванню такіх вядомых на Захадзе, але мала вывучаных у Беларусі паняццяў, як нацыя і нацыяналізм. Прапанавана новая мадэль эвалюцыі чалавецтва, дзе галоўнымі чыннікамі развіцця з’яўляюцца рэлігія і этнас (нацыя).

Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Па-першае, яшчэ ў ХVІІІ ст. была створаная палітычная канцэпцыя Хуга Калантая, стваральніка так званай Травенскай канстытуцыі, якая адстойвала моўную і культурную аднастайнасць Польшчы, адмену статуса аўтаномнасці ВКЛ і скасаванне дзейнасці яго знакамітага статута.

Згодна А. Валіцкаму, пасля раздзелу Рэчы Паспалітай выявілася тры канцэпцыі будучыні польскай нацыі: шматкультурная, уніяцкая і федэратыўная .

Шматкультурная канцэпцыя — гэта хутчэй рамантычнае спадзяванне на мірнае суіснаванне розных этнасаў у адной дзяржаве, талерантнасць паміж рознымі рэлігійнымі канфесіямі. Ёахім Лялевель марыў пра Польшчу, дзе няма адрозненняў паміж людзьмі, якія яе складаюць: палякамі, ліцвінамі (беларусамі), немцамі, жмудзінамі, рускімі. Такая канцэпцыя аказалася далёкай ад рэальнасці і Рэч Паспалітая распалася, падпаўшы пад уладу больш моцных суседзяў.

Менавіта цэнтрабежныя сілы адпіхвання этнасаў адно ад аднаго сталі прычынай развалу не толькі Рэчы Паспалітай, а і іншых шматэтнічных і шматканфесійных дзяржаў. Самы апошні і паказальны прыклад — гэта развал СССР і ўтварэнне ў 1991 годе на яго аснове шэрагу незалежных дзяржаў.

Уніяцкая канцэпцыя польскай нацыі выражана ў маніфесце Кракаўскага паўстання 1848 г., якім кіраваў Эдвард Дэмбоўскі. Ён пракламаваў ідэал інтэграванай і ўз’яднанай польскай нацыі пры ігнараванні беларускага і літоўскага этнасаў (уключаючы іх у адзіную польскую нацыю). Дарэчы такое уніяцкае мысленне дало плён: шмат беларусаў — спачатку шляхецкага саслоўя, а потым і іншы люд — лічылі за свой абавязак, альбо за свой гонар стаць палякамі. Прычым гэта рабілася галоўным чынам праз культурніцкія элементы (напрыклад пераход на польскую мову) і рэлігійны (пераход праваслаўных і уніятаў у католікі). Палітыка Расіі на працягу ХІХ ст. была аналагічнай філасофіі Э. Дэмбоўскага, толькі ў гэтым выпадку ў якасці адзінай нацыіі, якая аб’ядноўвае (а па-сутнасці паглынае) іншыя больш дробныя нацыі, выступае руская нацыя. Так узнікла славутая тэорыя «старэйшага брата».

Найбольш прагрэсіўнай на наш погляд з’яўляецца канцэпцыя «федэральнай нацыі» Яна адлюстроўвала думкі лідэраў польска-беларускага паўстання 1863 г. Адпаведны маніфест заклікаў да ўзброеннага паўстання ўсе галоўныя нацыі былой Рэчы Паспалітай, у тым ліку і нацыі ВКЛ — беларусаў і літоўцаў (менавіта літоўцаў, а не ліцвінаў). Упершыню адзін з правадыроў паўстання Кастусь Каліноўскі праз газету «Мужыцкая праўда» звяртаўся да сялян не на традыцыйнай польскай мове, а на іх «простай», беларускай мове. Тады ж і ўзнікла ідэя праў нацый на самавызначэнне, якая для беларусаў стала рэальнасцю спачатку ў 1918 годзе (БНР) і праз 128 год — у 1991 годзе, калі Беларусь канчаткова атрымала незалежнасць. Але федэральная нацыя імкнецца ўсё ж да аб’яднання этнасаў у адзінай дзяржаве, хаця і на федэратыўнай аснове. Прыкладам краіны з такой шматэтнічнай нацыяй з’яўляецца Швейцарыя. Аналагічны шлях утварэння амерыканскай нацыі. Аднак большасць нацый утварылася на аснове развіцця якога-небудзь галоўнага, дамінуючага этнаса. Такія нацыі характарызуюцца адметнай нацыянальнай культурай, якая ў сваю чаргу мае ў якасці галоўнага атрыбута сваю нацыянальнаю мову. І другі аспект, што вызначае нацыю — палітычны: нацыя канчаткова завяршае сваё фармаванне толькі тады, калі яна становіцца нацыяй-дзяржавай , калі большасць насельніцтва, што жадае быць той, ці іншай нацыяй, замацоўвае гэтае права праз дзяржаўнасць. У найбольш развітых краінах дзяржаўнасць па-просту эквівалентная нацыянальнасцідзяржава і нацыястановяцца сінонімамі. Больш таго, за нацыяй часта захоўваецца сваеасаблівы прыярытэт. Так ААН — Арганізацыя Аб’яднаных Нацый, а не дзяржаў.

Яшчэ адзін фактар трэба адзначыць пры разглядзе прыроды нацыі. Гэта — любоўда сваёй нацыі. Як і падсвядомая, прыродная любоў да сваіх бацькоў, да дзяцей, якая знаходзіцца недзе на генетычным узроўні, так і любоў і прыхільнасць да сваёй нацыі закладзена недзе ў спадчынным генетычным кодзе. І калі няма такіх адносін да сваёй нацыі, калі больш таго — чалавек не любіць, зневажае сваю нацыю, то гэта не нармальна, гэта дэфармацыя нацыяльных пачуццяў, скажэнне чалавечай асобы.

ХХ стагоддзе стала стагоддзем фармавання вялікай колькасці новых нацый. За 100 год у Свеце 180 нацый сталі незалежнымі, аформіліся як нацыі-дзяржавы, і яшчэ 30 маюць магчымасць стварыць сваю дзяржаву. І гэты працэс працягваецца. Гэты натуральны працэс з’яўляецца новым вітком эвалюцыі, ён уносіць спаборніцтва паміж нацыямі-дзяржавамі, эканамічнае супрацоўніцтва — і тым самым спрыяе удасканаленню кожай нацыі, што ў сваю чаргу вядзе да ўдасканаленню ўсяго чалавецтва.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце»

Обсуждение, отзывы о книге «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x