Анатоль Астапенка - Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Астапенка - Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2003, Жанр: sci_social_studies, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Манаграфія прысвечана высвятленню сутнасці такой глабальнай з’явы сучаснасці як нацыянальная ідэя. Сутнасць пазіцыі аўтара ў тым, што нацыянальная ідэя разглядаецца як праект рэалізацыі нацыі і нацыянальнай дзяржавы. Вялікая ўвага надаецца ўсебаковаму даследаванню такіх вядомых на Захадзе, але мала вывучаных у Беларусі паняццяў, як нацыя і нацыяналізм. Прапанавана новая мадэль эвалюцыі чалавецтва, дзе галоўнымі чыннікамі развіцця з’яўляюцца рэлігія і этнас (нацыя).

Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яшчэ адна важная акалічнасць прысутнічае ў працэсе эвалюцыі нацый. Калі этнас не паспеў дасягнуць сваёй закончанасці, ператварыцца ў нацыю і не здолеў сфармавацца ў нацыю-дзяржаву, то ён можа знікнуць. Так было з прусамі, яцвягамі, з многімі іншымі этнічнымі групамі мінулага. З другога боку, тыя нацыі, што дасягнулі вялікай духоўнай моцы і высокай культуры, могуць захоўвацца і развівацца надалей, нават пасля скасавання сваёй дзяржаўнасці, нават тады, калі іх дзяржава падпала пад уладу іншай, больш моцнай дзяржавы. Так было, напрыклад, з польскай нацыяй пасля трох раздзелаў Рэчы Паспалітай, якая падпала на доўгі час пад уладу Расіі, Аўстрыі і Прусіі. Польская нацыя працягвала ў тыя часы існаваць і, нават, развівацца, сведчаннем чаму з’яўляецца нараджэнне вялікіх паэтаў ХІХ стагоддзя Адама Міцкевіча і Уладзіслава Сыракомлі, пісьменнікаў Генрыха Сінкевіча і Баляслава Пруса, кампазітараў Фэдэрыка Шапэна і Клеафаса Агінскага.

Разглядваючы праблему нацый, нельга абмінуць яшчэ адзін пункт гледжання на гэтую праблему, што зусім нядаўна панаваў у ідэалагічнай платформе КПСС і вызначаў курс развіцця ўсяго Савецкага Саюзу. Ідэолагі марксізма-ленінізма лічылі, што буржуазныя нацыі ў хуткім часе ператворацца ў сацыялістычныя нацыі. Зразумела, гэта тычылася і Беларусі. У «эпахальнай» кнізе «Фарміраванне і развіццё беларускай сацыялістычнай нацыі», напісанай калектывам вучоных АН БССР, гаварылася: «Фарміраванне сацыялістычных нацый у нашай краіне звязана з пэўным этапам грамадзянскага развіцця, яно абумоўлена новымі заканамернасцямі сацыялістычнага ладу (курсіў мой. — А.А .). Сацыялістычныя нацыі карэнным чынам адрозніваюцца ад буружуазных нацый. У аснове іх фарміравання ляжаць агульныя заканамеранасці, уласцівыя ўсім сацыялістычным нацыям». Аднак з развалам СССР, крахам дзяржаўнасці камуністычнай ідэалогіі, зніклі і ўяўленні аб асаблівых «сацыялістычных нацыях» як новай прагрэсіўнай форме развіцця чалавецтва. Некаторыя з нацый былога СССР хутка зноў сталі «буржуазнымі», як, напрыклад, прыбалты, а некаторыя найбольш пацярпелыя ад жадання хутчэй увайсці ў камунізм, чаму нібыта спрыяла паспяховае выконванне дырэктывы КПСС аб ліквідацыі сваёй нацянальнай мовы і поўнага ўваходжання ў сферу дзеяння іншай (рускай) культуры, — упусцілі шмат часу і зараз з вялікай цяжкасцю адбудоўваюць сваю нацыянальнасць. Гэта, ў прыватнасці, тычыцца беларускай нацыі.

Адной з істотных рысаў нацыі з’яўляецца нацыянальная свядомасць людзей — суб’ектаў нацыі. Яна з’яўляецца суб’ектыўным фактарам, які ўздзейнічае нават на развіццё мовы. Цяперашні антыглабалізм ёсць рэакцыя суб’ектыўнага нацыянальнага фактару, гэта рэакцыя нацыі на глабалізм як сучасную форму імперыялізму (космапалітызму, інтэрнацыяналізму т г.д.)

1.2.4. Мадэрнісцка-прымардыяльная дыхатамія

Як мы ўжо казалі, «нацыя» паняцце адносна новае і шматзначнае. У заходнееўрапейскай традыцыі (англаамерыканскай) і ўсходнееўрапейскай (Савецкі Саюз, Югаславія) склаліся розныя падыходы да канцэпцыі нацыі. Асноўным пунктам разыходжання ў гэтых падыходах з’яўляюцца адносіны нацыі і дзяржавы. У усходнееўрапейскай навуцы канцэпцыя нацыі не прывязываецца да дзяржавы. Еўрапейскі падыход вызначаецца большым ўпорам на рэалізацыю менавіта нацыі-дзяржавы. Пасля распаду СССР і ўтварэння шэрагу новых краін ва Усходняй Еўропе адбыліся змены і ў канцэпцыі нацый гэтых краін, якая пачала набліжацца да заходнееўрапейскай і адкінула тэорыю «сацыялістычнай нацыі».

Хаця самыя словы «нацыя», «нацыяналізм» з’явіляся нядаўна, у сучасны момант склаліся два розныя падыходы да самаго працэсу ўтварэння нацый.

Згодна першай канцэпцыі: нацыі маюць свае вытокі ў самой прыродзе і з’яўляюцца вечнымі. Гэтую канцэпцыю будзем называць прымардыяльнай (першапачатковай — ад англ. слова primordial). Другая канцэпцыя грунтуецца на тым, што нацыі з’ява сучасная, яны ўзніклі зусім нядаўна (канец ХVIII — ХІХ ст.). Такую канцэпцыю лагічна назваць мадэрнісцкай . Мадэрнісцкая тэорыя разглядвае нацыю як сацыяльную сувязь, якая не ўзнікае з гістарычнай неабходнасці, а больш як маральны і ірацыянальны чыннік. Пачатак гэтаму падыходу даў, як мы ўжо адзначалі вышэй, — Эрнэст Рэнан. Прымардыяльная канцэпцыя грунтуецца на тым, што нацыі існавалі да сучаснасці. Аднак і пры такім падыходзе няма падстаў сцвярджаць, што нацыі — натуральная з’ява, пачатак якой з вытокаў чалавецтва. Яна можа ўзнікнуць і не ў нашы часы, але праз сукупнасць гістарычных выпадковасцей, «збег акалічнасцей». Нацыя, такім чынам можа ўзнікнуць чыста выпадкова.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце»

Обсуждение, отзывы о книге «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x