Анатоль Астапенка - Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Астапенка - Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2003, Жанр: sci_social_studies, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Манаграфія прысвечана высвятленню сутнасці такой глабальнай з’явы сучаснасці як нацыянальная ідэя. Сутнасць пазіцыі аўтара ў тым, што нацыянальная ідэя разглядаецца як праект рэалізацыі нацыі і нацыянальнай дзяржавы. Вялікая ўвага надаецца ўсебаковаму даследаванню такіх вядомых на Захадзе, але мала вывучаных у Беларусі паняццяў, як нацыя і нацыяналізм. Прапанавана новая мадэль эвалюцыі чалавецтва, дзе галоўнымі чыннікамі развіцця з’яўляюцца рэлігія і этнас (нацыя).

Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

P(t) — фактар прагрэсу цывілізацыі.

a — крывая ўзроўню этнічнасці.

b — крывая ўзроўню рэлігійнасці.

І стадыя . (І ст.) — час старажытнай гісторыі, стадыя маючая адзінства двух характарыстык. У этнасацыяльнай сферы падзел грамадства на радавыя саюзы, плямёны, полісы (абазначана тонкімі рыскамі). У духоўнай сферы — політэізм, розныя паганскія сонмы багоў: грэчаскі, рымскі, славянскі і г.д. (абазначана штрыхаванымі рыскамі)

ІІ стадыя характарызуецца двумя вызначальнымі рысамі:

1) Пераход ад політэізму (язычніцтва) да монатэізму (у Еўропе гэта пераход да хрысціянства, які доўжыўся ўсё першае тысячагоддзе нашай эры, а месцамі і пазней).

2) У этнасацыяльнай сферы гэта пераўтварэнне племянной структуры грамадства ў этнічную. Гэта працэс этнагенеза. Вынік — фармаванне развітай сістэмы этнасаў. Рускі этнас, напрыклад, утварыўся ад зліцця cлавян, уграў, цюрак і аланаў. Беларусы — гэта сумесь балтаў, славян і уграў.

Адзначым вельмі важную рысу другой стадыі. З прыняццем Еўропай хрысціянства ход гісторыі вызначаўся галоўным чынам рэлігійнай прыналежнасцю жыхароў адпаведный краіны. Напрыклад, крыжаносцы аб’ядноўвалі католікоў розных краін і іх паходы былі рэлігійным актам. У дзяржаўнай палітыцы як каталіцкіх краін Францыя, Свяшчэнная Рымская імперыя і інш.), так і праваслаўных (Візантыя, Старажытная Русь) вялікую ролю грала духавенства — папа ў католікаў і патрыярх — у праваслаўных. Вядомы, нават, тэрмин, які характарызуе эпоху І тысячагоддя — сімфонія Царквы і дзяржавы.

На схеме 1 у другой стадыі рэлігінасць як фактар гістарычнага працэсу стаіць вышэй за этнічную прыналежнасць

ІІІ стадыя . Умоўна бярэ пачатак з канца ХVІІІ — пачатку ХІХ ст. і вызначаецца ўтварэннем нацый. У сацыяльнай сферы прыход капіталізму і эпохі індустрыялізацыі. Рэлігійныя прыхільнасці ранейшыя — монатэізм, але ў велікай разнастайнаці сваіх форм (у хрысціянстве, напрыклад, бурны рост цэркваў пратэстанцкага накірунку). Працэс драблення хрысціянскіх кафесій прывёў да зніжэння ўплыву фактара рэлігійнасці на гістарычны працэс. Пачынае дамінаваць нацыянальная сфера. Таму на схеме 1 крывая рэлігійнасці (b) праходзіць ужо ніжэй крывой нацыі (этнасу) — (а).

1.2.6. Правы нацыі і правы чалавека

Паняцце «правы чалавека» даволі трывала ўвайшло ў нашае жыццё і атрымала разгорнутае і глубокае тлумачэнне ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, прынятай на сесіі Генеральнай Асамблеі ООН у 1948 г. Але, як піша Л.Ф. Яўменаў у кнізе «Международная идеология прав человека: проблемы — решения», паняцце правоў чалавека разлядваецца яшчэ ў Дэкларацыі незалежнасці Злучаных штатаў Амерыкі 1787 г. і больш таго, вытокі гэтага паняцця трэба шукаць у законах Хамурапі (ХVІІ ст. да н. э.), Вялікай хартыі вольнасцей (Англія, 1215 г.), Статуце Вялікага княства Літоўскага 1588 г. і многіх іншых дакументах мінулага.

На шмат менш мы ведаем пра іншыя правы — правы нацыі. Гэта і зразумела: само паняцце нацыі да гэтага часу не мае акрэсленага азначэння і наогул узнікла толькі ў ХІХ ст., пасля адзначанай вышэй публікацыі Эрнэста Рэнана. Прынцып жа правоў чалавека займае цэнтральнае месца ў адной з найбольш распаўсюджаных ідэалогій нашага часу — лібералізме. З пункту гледжання лібералаў правы чалавека маюць прыярытэт над правамі нацыі. Але нацыяналісты, як і прыхільнікі блізкіх да іх ідэалогій — кансерватары і хрысціянскія дэмакраты — ніколі не згодзяцца з такой формулай лібералаў. Такім чынам паміж ліберальнай ідэяй і нацыянальнай наступае сур’ёзны канфлікт. Гэтую супярэчнасць выявіў яшчэ ў канцы ХІХ стагоддзя К. Лявонцьеў, які лічыў, што ліберальны прынцып прыярытэту правоў чалавека над правамі нацыі вядзе да змяшэння нацый, касмапалітызму, да бяздухоўнага, мондыялістскага грамадства. Лібералы, убачыўшы безумоўную моц нацыяналізму, спрабавалі і спрабуюць увесці нацыянальную ідэю ў сваю ідэалогію. Аднак пры гэтым узнікае непазбежны канфлікт паміж ліберальным прынцыпам прыярытэту правоў чалавека над правамі нацыі і «іншародным», чужым прынцыпам — нацыянальнай ідэяй, якая патрабуе адваротнага — прызнання безумоўнага прыярытэту інтарэсаў нацыі над інтарэсамі простых індывідуумаў. На шляху развязання такіх супярэчнасцей нарадзілася нават новая ідэалогія — ліберальны нацыяналізм. Вядомым тэарэтыкам гэтага накірунку з’яўляецца І. Тамір. Аднак і І. Тамір і іншыя даследчыкі не даюць адназначнага развязання згаданага канфлікту паміж нацяналізмам і лібералізмам, а абмяжоўваюцца паяднаннем гэтых ідэялогій толькі ў імя вышэйшай мэты — дабрабыту грамадзян і ўмацаванні нацыі-дзяржавы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце»

Обсуждение, отзывы о книге «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x