Анатоль Астапенка - Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Астапенка - Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2003, Жанр: sci_social_studies, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Манаграфія прысвечана высвятленню сутнасці такой глабальнай з’явы сучаснасці як нацыянальная ідэя. Сутнасць пазіцыі аўтара ў тым, што нацыянальная ідэя разглядаецца як праект рэалізацыі нацыі і нацыянальнай дзяржавы. Вялікая ўвага надаецца ўсебаковаму даследаванню такіх вядомых на Захадзе, але мала вывучаных у Беларусі паняццяў, як нацыя і нацыяналізм. Прапанавана новая мадэль эвалюцыі чалавецтва, дзе галоўнымі чыннікамі развіцця з’яўляюцца рэлігія і этнас (нацыя).

Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Освальд Шпенглер трапна адзначаў, што «народ» — гэта проста першаформа, у якой людзі выступаюць як гістарычныя чыннікі і падкрэсліваў адназначны сэнс слова «народ» як сілу, што творыць гісторыю.

Марксісцкі падыход да катэгорый народа, як і да іншых паняццяў такога плану, характэрызаваўся так званым «класавым падыходам». «Ужываючы слова „народ“, — адзначаў У.І. Ленін, — Маркс не затушоўваў гэтым словам рознасці класаў, аб’ядноўваў пэўныя элементы здольныя давесці да канца рэвалюцыю». Ідэолагі навуковага камунізму ўвялі нават новы тэрмін — «савецкі народ», якім абазначалася новая гістарычная супольнасць людзей, што насяляла СССР. Штучнасць такога падыходу стала відавочнай з надыходам новага мыслення ў часы перабудовы, а развал СССР у 1991 г. стаў і развалам магутнай раней тэорыі марксізма-ленінізма, і ў першую чаргу навуковага камунізму.

б) Народнасць . Тэрмінам больш дакладным чым народ, які таксама характарызуе нейкую сукупнасць людзей, з’яўляецца паняцце народнасці. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі так вызначае гэты тэрмін: «Народнасць — моўная, тэрытарыяльная, эканамічная і культурная супольнасць людзей пераважна рабаўладальніцкай і феадальных эпох. Утварэнне народнасці непасрэдна папярэднічала перыяду ўзнікнення нацый». Гэта «пранацыя» мінулага. У Кіеўскай Русі, напрыклад, насельніцтва складала народнасць, якую цяпер называюць «старажытнаруская народнасць». У часы ВКЛ продкі сучасных беларусаў складалі народнасць, якая мела некалькі назваў. Гэта: русіны (часы Ф. Скарыны — XVI cт.), ліцвіны (Заходняя Беларусь і частка Міншчыны) а ў больш пазнейшыя часы (ХІХ — ХХ ст.) мелі, нават, саманазву «тутэйшыя». Толькі ў сярэдзіне ХVII стагоддзя пад час Польска — Расійскай вайны на Магілёўшчыне з’явілася асобнае войска з адмысловай назвай «полк беларускі». Узначальваў гэтае войска Канстанцін Паклонскі. Мікола Ермаловіч менавіта з гэтай постаццю беларускай мінуўшчыны і звязвае пачатак афіцыйнай назвы, як народнасці ў ВКЛ, а краю, што яны насяляюць — Беларусь.

Д. А. Хамякоў, публіцыст і філосаф канца ХІХ ст., аўтар знакамітай кнігі «Православие, самодержавие, народность», фактычна, ставіў знак роўнасці паміж народнасцю і нацыяй, хаця паміж імі, як мы паспрабуем паказаць, існуе прынцыповая розніца. У народнасці Хамякоў бачыў два бакі — станоўчы і адмоўны. Да першага кшталту адносіцца тое, што народнасць — гэта сукупнасць людзей, дзе асоба чалавека мае магчымасць праявіцца, але з другога боку народнасць перашкаджае чалавеку аднаасобна праяўляць сябе. Д. А. Хамякоў адмаўляе касмапалітычны погляд на народнасць, як на перашкоду гармоніі асобы; лічыць, што чалавецтва імкнецца не да падаўлення, а ўмацавання пачаткаў народнасці: «Чем существо стоит выше по лестнице развития, тем индивидульность более подчёркивается, постепенно переходя от открытого, высшего разделения какой-нибудь пратоплазмы или умозрительной молекулы к тем всё более и более личным внешним и психическим особенностям, которые доходят до высшей степени в человеке и в человечестве и, наконец, разрешаются в той высшей трансцендентной индивидуальности».

Асэнсаванне народнасці Хамяковым вельмі блізкае да сучаснага паняцця нацыі, якое ў наш час цалкам выціснула свой прататып. Але перш чым сфармуляваць сутнасць сучасных прадстаўленняў аб тэрміне «нацыя» неабходна разгледзець блізкі, але больш дакладны тэрмін «этнас».

в) Племя. Тэрмін племя доўгі час выкарыстоўваўся ў сэнсе «народ», «этнас». Беларуская энцыклапедыя дае такое азначэннне: «Племя, тып этнічнай і сацыяльнай арганізацыі дакласавага грамадства. Племяныя супольнасці ўзніклі ў эпоху развітога родавага грамадства ў выніку аб’яднання некалькіх экзагамных родаў, звязаных агульнасцю этнагенетычнага паходжання, асновамі элементаў гаспадаркі, звычаяў і абрадаў, міфалогіі і культаў, адзінствам дыялекту і племянной саманазвы, якія грунтаваліся на агульнай самасвядомасці».

Племя, такім чынам, тэрмін блізкі да паняцяў «народ», «этнас» і «нацыя» (аб этнасе і нацыі мы будзем гаварыць ніжэй), а галоўным адрозніваннем ад іх з’яўляецца тое, што «племя» арганізацыя людзей дакласавага грамадства. Аб блізкасці і частай блытаніне паміж разглядваемымі тэрмінамі гаворыць, напрыклад, наступны факт. Першая назва артыкула К. Лявонцьева «Племенная политика как орудие всемирной революции» была іншай «Национальная политика…» і далей усё як у папярэднім тэрміне.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце»

Обсуждение, отзывы о книге «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x