Анатоль Астапенка - Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Астапенка - Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2003, Жанр: sci_social_studies, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Манаграфія прысвечана высвятленню сутнасці такой глабальнай з’явы сучаснасці як нацыянальная ідэя. Сутнасць пазіцыі аўтара ў тым, што нацыянальная ідэя разглядаецца як праект рэалізацыі нацыі і нацыянальнай дзяржавы. Вялікая ўвага надаецца ўсебаковаму даследаванню такіх вядомых на Захадзе, але мала вывучаных у Беларусі паняццяў, як нацыя і нацыяналізм. Прапанавана новая мадэль эвалюцыі чалавецтва, дзе галоўнымі чыннікамі развіцця з’яўляюцца рэлігія і этнас (нацыя).

Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вялікую дапамогу ў агульнай пабудове і кампаноўцы матэрыялу кнігі, а таксама пры напісанні раздзела ІІ, што тычыцца тыпалогіі нацыяналізмаў, далі рэкамендацыі другога рэцэнзента, загадчыка кафедры паліталогіі, доктара палітычных навук, прафесара Сяргея Васільевіча Рэшэтнікава.

Я вельмі ўдзячны члену-карэспандэнту АН РБ, доктару філасофскіх навук, прафесару Яўменаву Леаніду Фёдаравічу за шэраг каштоўных парад пры працы над раздзеламі «Нацыяналізм і фашызм», «Правы чалавека і правы нацыі»

Выказваю таксама ўдзячнасць:

— Новікавай Святлане, дырэктару Інтытута матэматыкі і кібернэтыкі, якая паказала мне ўсю чароўнасць іерарахічнай тэорыі многаўзроўневых сістэм;

— Бураўкіну Аляксею, загадчыку кафедры інфармацыйных тэхналогій у культуры за падтрымку і карысныя парады;

— Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў на чале з Адамам Мальдзісам за цікаўнасць да маёй дзейнаці і за прадстаўленне магчымасці выступіць па тэме манаграфіі на кангрэсе МАБ.

— Нацыянальнаму навукова-асветнаму цэнтру імя Ф. Скарыны і яго дырэктару Любові Уладыкоўскай-Канаплянік за ўвагу да маіх прац.

Выказваю таксама шчырую падзяку выдаўцу Дзеравянка Міхаілу Андрэевічу за спонсарскую дапамогу.

Уводзіны

Чалавецтва ўступіла ў ХХІ стагоддзе і ў 3-е тысячагоддзе ад Нараджэння Хрыстовага. Чаму ж навучыліся людзі за гэты не малы тэрмін свайго суіснавання? Ці спраўдзіліся нарэшце іх спрадвечныя мары і імкненні? Ці ўсталяваліся нарэшце на Зямлі хрысціянскія каштоўнасці, маральныя прынцыпы, мірнае суіснаванне народаў? Як мы бачым, адказ на гэтыя пытанні будзе адмоўным. Па-ранейшаму паўсюль ідуць войны, людзі забіваюць адзін другога як і тры тысячы гадоў назад.

Аднак ёсць новая рыса ва ўсіх сучасных канфліктах, спрэчках і войнах. Гэтай рысай, якая не вызначала ход гісторыі яшчэ 200 год назад, з’яўляецца характар сучасных канфліктаў. У першую чаргу ён носіць адценне нацыянальнае . Большасць войн выклікана менавіта этнічнымі канфліктамі, ці імкненнем пэўнай нацыі да сваёй незалежнасці. Рэлігійныя спрэчкі адыходзяць на другі план і часцей за ўсё не з’яўляюцца дамінуючымі зараз, хаця і маюць месца таксама. Працэс абвяшчэння і ўмацавання незалежнасці ў рэспубліках былога СССР, Югаславіі і які пачаўся ў апошнім дзесяцігодді ХХ стагоддзя, не скончыўся і працягваецца ў наш час. Нацыянальная самасвядомасць і нацыянальная самаідэнтыфікацыя набываюць усё больш рашаючае значэнне ў чалавечых узаемаадносінах. Увесь комплекс дзеянняў, ідэй, праектаў на будучыню, якія звязаны з пэўнай нацыяй, прынята называць нацыянальнай ідэяй (НІ).

Пытанне аб правільнай фармулёўцы нацыянальнай ідэі стаіць і ў праграме дзеянняў Прэзідэнта і ўраду Рэспублікі Беларусь, сведчаннем чаго з’яўляецца правядзенне ў гэтым накірунку шэрагу мерапрыемстваў, якія ўключаюць розныя навуковыя канферэнцыі, семінары, сімпозіумы і г.д. Сярод такіх сустрэч навукоўцаў у Беларусі шырокую вядомасць маюць кангрэсы Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў (МАБ), што праводзяцца ўжо тры гады запар, міжнародныя Кірыла-Мефодзіеўскія чытанні, прысвечаныя дням славянскага пісьменства і культуры (у 2001 г. былі ўжо 7-я чытанні), першая і другая Міжнародныя навуковыя канферэнцыі па вельмі актуальнай тэматыцы: «Менталітэт славян і інтэграцыйныя працэсы: гісторыя, сучаснасць і перспектывы».

Важнай падзеяй у развіцці цалкам новай для Беларусі навуковай плыні — тэорыі нацыянальнай ідэі з’явілася міжнародная навуковая канферэнцыя «Беларуская нацыянальная ідэя», якая праходзіла ў г. Гродна ў 1999 г. Надрукаваны матэрыялы ў выглядзе грунтоўнай кнігі памерам 448 старонак.

Актуальнасць усебаковага аналіза сутнасці нацыянальнай ідэі вынікае і з зусім нядаўніх войн, якія так, ці інакш тычацца і беларусаў. Гэта — міжэтнічная вайна ў Югаславіі (1999–2001 г.) і дзве чэчэнскія вайны, не даўшыя канчатковага рашэння праблемы.

У аснове нацыянальнай ідэі ляжыць найперш паняцце нацыі — такога аб’яднання людзей, што вызнае гэтую ідэю. Другім краевугольным паняццем НІ з’яўляецца нацыяналізм, які ёсць тэарэтычнае тлумачэнне нацыі, яе ідэалагічная надбудоўля, можна нават сказаць — яе грамата. Нацыі і нацыяналізм пачалі вывучацца зусім нядаўна. Першым сур’ёзным даследчыкам гэтых праблем быў, напэўна, Эрнэст Рэнан. Вялікі ўклад у вывучэнне нацыянальнай праблематыкі зрабілі знакамітыя рускія рэлігійныя філосафы: Мікалай Бердзяеў, Канстанцін Лявонцьеў, Уладзімір Салаўёў, Іван Ільін, Мікалай Кляпенін, Пётр Струве.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце»

Обсуждение, отзывы о книге «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x