Анатоль Астапенка - Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Астапенка - Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2003, Жанр: sci_social_studies, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Манаграфія прысвечана высвятленню сутнасці такой глабальнай з’явы сучаснасці як нацыянальная ідэя. Сутнасць пазіцыі аўтара ў тым, што нацыянальная ідэя разглядаецца як праект рэалізацыі нацыі і нацыянальнай дзяржавы. Вялікая ўвага надаецца ўсебаковаму даследаванню такіх вядомых на Захадзе, але мала вывучаных у Беларусі паняццяў, як нацыя і нацыяналізм. Прапанавана новая мадэль эвалюцыі чалавецтва, дзе галоўнымі чыннікамі развіцця з’яўляюцца рэлігія і этнас (нацыя).

Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
Як і квітнеючая нацыянальная культура абавязкова патрабуе поўнай незалежнай дзяржаўнасці і суверэнітэту. У нас жа і раней і сёння ўсё было зусім наадварот. Больш таго, сучасная палітычная лінія кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь свядома вядзе да крайняга абвастрэння той крызіснай сітуацыі, імкнучыся поўнасцю знішчыць беларускую нацыянальную культуру. Сцвярджаецца, быццам яно ў той жа час адстойвае суверэнітэт Беларусі, але на самой справе суверэнітэт ў гэткай сітуацыі ператвараецца ў цалкам пустую юрыдычную фармальнасць. Аб тым гаворыць, напрыклад, зробленае прэзідэнтам Расіі Пуціным куды больш прамое і цынічнае, скажам так, параўнанне беларускай эканомікі з катлетамі, а суверэнітэт разам з беларускай нацыянальнай культурай і нацыянальнай самасвядомасцю беларускага народу — з мухамі. Але і эканоміка таксама ўяўляе сабою нацыянальную культуру і менавіта культуру матэрыяльную, цесна звязаную з духоўнай культурай. Нацыянальная культура ўключае ў сябе не толькі каштоўнасці чыста духоўнага жыцця народу, але і каштоўнасці яго пачуццёва-матэрыяльнага бытавання. І тым болей далейшае развіццё яе магчыма толькі ў абставінах заховы незалежнасці і суверэнітэту як і наадварот суверэнітэт можа існаваць толькі на базе развітай нацыянальнай культуры. Усё гэта якраз і абыймаецца ў рэальнасці глыбокім і ёмкім па зместу словазлучэннем «нацыянальная ідэя». І разуменню ўсяго гэтага безумоўна садзейнічае змест прапаноўваемай увазе неабыякавага чытача манаграфіі Анатоля Астапенкі «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце».

Азначаная манаграфія мае і другі вышэйпамянёны важны аспект, пра што сказана ўжо ў яе загалоўку. І тут таксама выразна выступае на першы план не толькі традыцыйнаагульная праблема існавання нацыянальнай культуры ў шматнацыянальным свеце, але і востра актуальны канкрэтнасучасны стан такога існавання. Маюцца на ўвазе дзве такія звязаныя паміж сабою сучасныя з’явы як глабалізм і постмадэрнізм, якія таксама штурхаюць беларускую нацыю, яе культуру і суверэнітэт зноў такі ў абдымкі нядобрага крызіснага стану. Так званая глабалізацыя ўжо па сэнсу свайго азначэння як з’ява глабальная, г. зн, звышнацыянальная, выступае сёння адкрыта варожай сілай як нацыянальнай культуры народу, так і яго дзяржаўнаму суверэнітэту, ламаючы пад бездухоўна-матэрыяльнай, фінансава-алігархічнай калясніцай Джагернаута любыя праявы нацыянальнай сваеасаблівасці народу, уключаючы і яго духоўную культуру і яго дзяржаўны суверэнітэт. У чым глабалізацыі адкрыта, як надзейны саюзнік, дапамагае так званы постмадэрнізм, раз’ядаючы, быццам ракавая пухліна, духоўную культуру народу. Усё гэта, хоць і не абмяркоўваецца непасрэдна ў тэксце, але таксама становіцца больш зразумелым, калі чытаеш манаграфію Анатоля Астапенкі.

Кніга А. У. Астапенкі дае нам, такім чынам, не толькі тэарэтычнае абагульненне такой складанай сацыяльнай з’явы як нацыя у яе станаўленні як выніку пэўных абставін гістарычнага развіцця, але падводзіць і да ўсведамлення вельмі практычных аспектаў менавіта сучаснага стану праблемы, аспектаў, што даюць магчымасць правільна прадбачыць і пэўныя перспектывы далейшага яе існавання. За ўсё гэта і будзе, спадзяемся, удзячлівы аўтару зацікаўлены беларускі чытач.

М. І. Крукоўскі, прафесар, доктар філасофскіх навук

Ад аўтара

Брацца за даследванне сутнасці нацыянальнай ідэі, яе складаючых нацыі і нацыяналізму вельмі няўдзячная задача. Яшчэ моцна жыве ў нашых посткамуністычных краінах стэрэатып насцярожанасці і нават адмоўнага стаўлення да кожнага з гэтых паняццяў.

І ўсё ж разуменне паблемы і падтрымка шэрагу вядомых людзей у Беларсі натхніла і дала моц аўтару пры напісанні гэтай кнігі. Сярод тых хто спрычыніўся да напісання прапануемай манаграфіі я б хацеў найперш адзначыць доктар філасофскіх навук, прафесара Крукоўскага Міколу Ігнатавіча, які выканаў складаную і адказную працу навуковага рэдактара кнігі. Яго бліскучая эрудыцыя і імкненне да новага часта ўражвала мяне. М.І.Крукоўскі, бадай першы ў Беларусі, хто засвоіў і выкарыстаў сістэмны аналіз у філасофіі. Гэтыя ідэі, а таксама шэраг іншых знайшлі развіццё ў манаграфіі.

Шчырую ўдзячнасць хочу выказаць рэцэнзенту манаграфіі доктару філасофскіх навук, прафесару Конану Уладзіміру Міхайлавічу. Яго каштоўныя заўвагі, што тычыліся самых розных раздзелаў манаграфіі, дапамаглі пазбегнуць памылковых меркаванняў. А азначэнне нацыянальнай ідэі дадзенае У. М. Конанам з’яўляецца на маю думку класічным і менавіта яно ўзята за аснову ў дадзенай манаграфіі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце»

Обсуждение, отзывы о книге «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x