Праспэр Мерымэ - Навелы

Здесь есть возможность читать онлайн «Праспэр Мерымэ - Навелы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Навелы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Навелы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Выдатны рэаліст, майстар навелы П. Мерымэ (1803-1870) у сваіх творах малюе свет вялікіх чалавечых пачуццяў, яркія эпізоды жыцця, у якіх раскрываюцца своеасаблівыя і моцныя характары герояў. 

Навелы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Навелы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сказаўшы гэта, яна адсунула засаўку, выйшла на вуліцу, захінулася ў мантылью і пайшла прэч.

Яна казала праўду. Лепш бы мне было не думаць пра яе. Але пасля таго дня на вуліцы Кандылеха я болей ні пра што думаць і не мог. Я бадзяўся цэлы дзень, спадзеючыся яе сустрэць. Я пытаўся пра яе ў старой і ў гандляра смажанай рыбай. Абое адказвалі, што яна выправілася ў Лалора [181],— так яны называюць Партугалію. Магчыма, яны казалі так, навучаныя Кармэн, і ў хуткім часе я даведаўся, што яны манілі. Праз пару тыдняў пасля таго дня на вуліцы Кандылеха, я стаяў на варце каля адной з гарадскіх брам. Недалёка ад брамы ў адным месцы гарадскі мур трохі абваліўся: удзень там працавалі, уначы там ставілі вартавога, каб не прайшлі кантрабандысты. Удзень я бачыў, як Лільяс Пастыя круціўся вакол вартоўні і гаманіў аб нечым з маімі таварышамі. Усе ведалі яго, а яшчэ больш — яго смажаную рыбу і піражкі. Ён падышоў да мяне і спытаўся, ці не чуў я што пра Кармэн.

— Не,— адказаў я.

— Ну дык пачуеце, дружа.

I ён не памыліўся. Уначы мяне паставілі ў варту каля пралому. Як толькі брыгадзір адышоўся, да мяне падышла нейкая жанчына. Сэрца падказвала мне, што гэта Кармэн.

Усё ж я крыкнуў:

— Прэч! Праход забаронены!

— Ды ўжо не злуйцеся так,— сказала яна, даўшы сябе пазнаць.

— Як! Гэта вы, Кармэн!

— Так, зямляча. Ну-тка, пагаворым трошкі. Хочаш зарабіць дуро? Тут будуць ісці людзі з пакункамі. Прапусці іх.

— Не,— адказаў я.— Я мушу іх затрымаць. Такі загад.

— Загад, загад! На вуліцы Кандылеха ты не думаў пра загады.

— Ах! — уздыхнуў я, узрушаны гэтым успамінам.— Тады было дзеля чаго забыцца пра загад, але ж я не вазьму грошай ад кантрабандыстаў.

— Ну добра, калі ты не хочаш грошай, дык, можа, сходзім зноў паабедаць да старой Даратэі?

— Не! — адказаў я, ледзь не здушаны намаганнем утрымацца.— Я не магу.

— Тады добра. Калі ты такі ўпарты, дык я ведаю, да каго звярнуцца. Я запрапаную твайму афіцэру схадзіць са мной да Даратэі. Ён, як відаць, добры хлопец і паставіць на варту малойца, які ўбачыць толькі тое, што трэба. Бывай, канарэйка. Я добра пасмяюся, калі выйдзе загад цябе павесіць.

Я меў слабасць яе аклікнуць і паабяцаў прапусціць хоць цэлы табар, калі будзе трэба, каб толькі я атрымаў адзіную плату, пра якую я марыў. Яна адразу ж паклялася, што стрымае слова ўжо заўтра, і пабегла папярэдзіць сваіх сяброў, якія былі побач. Іх было пяцёра, адзін з іх Пастыя, усе нагружаныя англійскімі таварамі. Кармэн пільнавала. Яна мусіла папярэдзіць кастаньетамі, як толькі ўбачыць патруль, але ў гэтым не было патрэбы. Кантрабандысты зрабілі сваю справу імгненна.

На другі дзень я пайшоў на вуліцу Кандылеха. Кармэн прымусіла сябе чакаць і прыйшла ў даволі злым гуморы.

— Я не люблю людзей, якіх трэба доўга прасіць,— сказала яна.— Першы раз ты зрабіў мне значна большую паслугу, не спадзеючыся на гэтым нешта зарабіць. А ўчора ты са мной таргаваўся. Не ведаю, нашто я прыйшла, бо я цябе болей не кахаю. Так што ідзі прэч адсюль, вось табе дуро за клопат.

Я ўжо амаль быў гатовы кінуць гэтую манету ёй у твар і ледзь стрымліваў сябе, каб не набіць яе. Паспрачаўшыся з ёй гадзіну, я выйшаў раз’юшаны. Нейкі час я бадзяўся па горадзе, сноўдаўся сюды-туды, як вар’ят, урэшце зайшоў у царкву і, схаваўшыся ў самы цёмны куток, заплакаў гарачымі слязьмі. I раптам я пачуў голас:

— Драконавы слёзы! Я б зрабіла з іх нагаворнае зелле.

Я падняў вочы і ўбачыў побач Кармэн.

— Што, зямляча, усё яшчэ крыўдуеце на мяне? — спыталася яна.— Відаць, я ўсё ж вас кахаю, бо ад часу, як вы пайшлі ад мяне, я не ведаю, што са мной робіцца. Ну, цяпер ужо я ў цябе пытаюся, ці не хочаш ты пайсці на вуліцу Кандылеха.

Так мы замірыліся. Але настрой у Кармэн пераменлівы, як надвор’е ў нашых краях. У нас у гарах навальніца ніколі не бывае так блізка, як калі свеціць яркае сонца. Яна паабяцала сустрэцца са мной у Даратэі і не прыйшла. А Даратэя зноў сказала мне, што яна паехала ў Лалора дзеля цыганскіх спраў.

Ведаючы з досведу, што рабіць у такіх выпадках, я шукаў Кармэн паўсюль, дзе яна магла быць, і дваццаць разоў на дзень праходзіў па вуліцы Кандылеха. Неяк увечары я быў у Даратэі, якую я ўжо амаль прылашчыў да сябе частуючы яе час ад часу чаркай анісаўкі, калі раптам уваходзіць Кармэн, а з ёй малады мужчына, лейтэнант з нашага палка.

— Ідзі адсюль хутчэй,— кажа яна мне па-басконску.

Я скамянеў, апанаваны гневам.

— Што ты тут робіш? — спытаўся лейтэнант.— Пайшоў прэч!

Я стаяў як слуп і не мог ступіць кроку. Афіцэр, узлаваны, бачачы, што я не іду і што я не зняў нават сваю шапку, узяў мяне за каўнер і моцна страсянуў. Не ведаю, што я яму сказаў. Ён дастаў шпагу, і я таксама. Старая схапіла мяне за руку, і лейтэнант ударыў мне ў лоб — дагэтуль застаўся знак. Я адступіў, локцем адштурхнуў Даратэю, яна ўпала наўзнак. Лейтэнант кінуўся за мною, я нанёс удар у корпус, і шпага пратнула яму грудзі. Кармэн патушыла лямпу і сказала на сваёй мове Даратэі, каб тая ўцякала. Сам я выскачыў на вуліцу і пабег невядома куды. Мне здавалася, што за мною нехта бяжыць. Трошкі апрытомнеўшы, я ўбачыў, што Кармэн мяне не кінула.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Навелы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Навелы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Гі Мапасан - Навелы
Гі Мапасан
Томас Ман - Навелы
Томас Ман
Андрэ Маруа - Навелы
Андрэ Маруа
Отзывы о книге «Навелы»

Обсуждение, отзывы о книге «Навелы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x