Гі Мапасан - Навелы

Здесь есть возможность читать онлайн «Гі Мапасан - Навелы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Навелы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Навелы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік навел, перакладзеных з французскай мовы пісьменніка Гі дэ Мапасана.

Навелы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Навелы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Рапэ сур'ёзна адказала:

— У мяне два рахункі: сорак су за дзень і тры франкі за ноч з багатых. Дваццаць су за дзень і сорак франкаў за ноч з астатніх. Дасце дваццаць і сорак.

Мужык разважаў. Ён надта добра ведаў маці — моцная і ўчэпістая, яна магла пратрываць яшчэ з тыдзень, што б там ні думаў той доктар.

Ён рашуча сказаў:

— Не. Назавіце лепш адну цану, адну да канца. Я ўзважыў усё. Доктар кажа, яна пойдзе хутка. Калі так — вам лепш, мне горш. Але калі яна дажыве да заўтрага ці болей — мне лепш, вам горш.

Старая здзіўлена глядзела на мужчыну. Яна ніколі не брала за нябожчыкаў агулам і не ведала, што рабіць, баючыся пратраціцца. І западозрыла, што яе хочуць ашукаць.

— Нічога я не скажу, пакуль не ўбачу вашу маці, — сказала яна.

— Дык хадземце.

Яна выцерла рукі і адразу пайшла за ім.

Па дарозе маўчалі. Яна перабірала нагамі, а ён ступаў так шырока, быццам кожнага разу сягаў праз ручай.

Ачмурэлыя ад спёкі каровы, што ляжалі ў полі, цяжка падымалі галовы і ціха рыкалі людзям — як бы прасілі свежай травы.

Каля дома Анарэ Бантан шапнуў:

— Ці не сканала яна?

І гэтыя словы міжволі выказалі яго падсвядомае жаданне.

Але старая не спяшалася паміраць.

Яна ляжала на сваім лядачым ложку, сашчапіўшы на фіялетавай паркалёвай коўдры страшэнна худыя вузлаватыя рукі, падобныя на дзіўныя стварэнні, на крабаў, скурчаныя раматусам, стомай, цяжкай бясконцай працай амаль за стогадовае жыццё.

Рапэ падышла да ложка і паглядзела на старую. Памацала пульс, грудзі, паслухала, як дыхаюць лёгкія, нешта спыталася — паслухаць, як тая адкажа, і доўга яшчэ прыглядалася, а пасля выйшла разам з Анарэ. Яна супакоілася. Старая не перажыве гэтае ночы.

Ён спытаўся:

— Ну што?

Рапэ адказала:

— Што? Ёй жыць яшчэ два ці тры дні. Дасце мне за ўсё шэсць франкаў.

Ён аж заенчыў:

— Шэсць франкаў! Шэсць франкаў? Вы часам не звар'яцелі? Я кажу, гэта на пяць-шэсць гадзін, не больш.

Яны доўга і зацята спрачаліся. Але ён нарэшце згадзіўся, бо старая мерылася пайсці і час мінаў, а збажына сама не ссыпалася ў мяхі.

— Добра, згода, шэсць франкаў за ўсё разам з абмываннем цела.

— Згода, шэсць франкаў.

І ён пашыбаваў да сваёй пшаніцы, якая пачаўрэла ад спякотнага, але шчодрага на ўраджай сонца.

Наймічка вярнулася дахаты.

Яна прыхапіла з сабою бялізну, бо не кідала працы нават помеж з нябожчыкамі і хворымі і ўвесь час нешта мыла, ці то сабе, ці то сям'і, якая наймала яе і плаціла за дзве работы разам.

Раптам яна спыталася:

— Ці паспавядаліся вы, цётка Бантан?

Хворая варухнула галавой, і набожная Рапэ адразу падхапілася:

— Божачкі Ісусе, ці можна так? Я паляцела да плябана.

І яна так хутка памкнула да плябаніі, што дзеці, якія гулялі на плошчы, адразу зразумелі — хтосьці памірае.

Неўзабаве паказаўся святар у белым стыхары, наперадзе ў яго ішоў хлопчык-харыст і званіў у званок, каб абвясціць, што яшчэ адна душа заручаецца з Богам у гэтай гарачай ціхай вёсцы. Мужчыны, занятыя працай, здалёк здымалі шырокія брылі і не краталіся, аж пакуль белая вопратка не знікала за хатай; вязальніцы снапоў разгіналі спіны і жагналіся; перапалоханыя чорныя куры, куляючыся на лапках, уцякалі ўздоўж равоў і хаваліся ў добра ім вядомых дзірках; кураня, навязанае шнурком за нагу, вар'яцела ад выгляду стыхара і з ціўканнем бегала кругамі. Хлопчык у чырвонай сподні спяшаўся, святар, схіліўшы набок галаву з квадратным капялюшыкам, з ціхімі малітвамі ступаў следам; Рапэ, пераламаная напалам, як бы збіралася ўкленчыць на хаду і, склаўшы рукі перад сабой, як на імшы, клыпала ззаду.

Анарэ здалёк заўважыў іх і спытаўся:

— Да каго гэта наш плябан?

Кемлівы парабак адказаў:

— Да каго? Ідзе запрашаць Бога да тваёй маці!

Мужык не здзівіўся:

— Добра, добра, хай ідзе!

І зноў узяўся за работу.

Матухна Бантан паспавядалася, атрымала дараванне і прычасцілася. Святар пайшоў, жанчыны засталіся адны ў спякотным пакоі.

Дзень канчаўся; свежы вецер дыхаў прахалодай, ад яго павеваў гойдаўся папяровы абраз, прыколаты дзвюма шпількамі да сцяны; фіранкі на акне, калісьці белыя, а цяпер палінялыя і заседжаныя мухамі, трапяталіся, матляліся, рваліся ў паветра, імкнуліся паляцець гэтаксама, як і душа старой.

Анарэ вярнуўся ў прыцемках. У ложку ён заўважыў яшчэ жывую маці і спытаўся:

— Як маешся?

Ён і раней так казаў, калі той нездаровілася.

Адаслаў Рапэ, загадаўшы:

— Заўтра а пятай, не спазніцеся.

Тая паўтарыла:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Навелы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Навелы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Праспэр Мерымэ - Навелы
Праспэр Мерымэ
Томас Ман - Навелы
Томас Ман
Андрэ Маруа - Навелы
Андрэ Маруа
Отзывы о книге «Навелы»

Обсуждение, отзывы о книге «Навелы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x