Гі Мапасан - Навелы

Здесь есть возможность читать онлайн «Гі Мапасан - Навелы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Навелы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Навелы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік навел, перакладзеных з французскай мовы пісьменніка Гі дэ Мапасана.

Навелы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Навелы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яму пачало пазяхацца, успаміны пра кілбасу, добрую салдацкую кілбасу наганялі поўны рот асцы; у страўніку шчымела.

Ён устаў, прайшоў некалькі крокаў, але адчуў вялікую слабасць у нагах і зноў сеў, каб падумаць. Яшчэ гадзіны дзве ці тры ён узважваў усе за і супраць, сто разоў мяняў рашэнне, адчуваў сябе няшчасным, змагаючыся з сваёю нерашучасцю, і зноў пакутаваў ад самых супярэчлівых довадаў.

Нарэшце яму прыйшла, здаецца, лагічная і разумная думка — дапільнаваць на дарозе адзінокага вяскоўца, у якога не будзе ні зброі, ні якой-небудзь небяспечнай прылады працы, кінуцца да яго і як мага даходлівей растлумачыць, што ён здаецца.

Ён зняў каску, шышак якой мог яго выдаць, і з вялікаю засцярогай высунуў галаву праз дзірку ў сваім сховішчы.

Нідзе, да самага далягляду, не было відаць ніводнай жывой душы. Справа стаяла вёска, над стрэхамі хат у неба падымаўся лёгкі дымок — гатавалі ежу! А злева па-над верхавінамі дрэў, пасаджаных абапал шырокага гасцінца, узвышаўся вялізны замак з вежамі па баках.

Ён чакаў да самага вечара, страшэнна пакутуючы ад голаду, але бачыў толькі варон і чуў толькі глухое бурчанне ў пустым жываце.

І зноў над ім згусцілася ноч.

Ён зашыўся глыбей у сваёй схованцы, лёг на зямлю і заснуў. Усю ноч яго калаціла, нібы ў ліхаманцы, яго даймалі кашмары — гэта быў сон галоднага, спакутаванага чалавека.

Над галавой пачынала займацца на новы дзень. Ён вярнуўся на свой назіральны пункт. Але, як і ўчора, у палях было пуста; і розум Вальтэра Шнафса працяў новы жах — жах памерці з голаду! Ён ужо бачыў: вось ён ляжыць на дне гэтай канавы, на сліне, з назаўжды заплюшчанымі вачыма. І звяры, усялякія маленькія звярочкі збягаюцца да яго трупа і пачынаюць яго раздзіраць, грызуць, лезуць пад адзенне, каб адкусіць яшчэ адзін кавалак халоднага цела. І вялізны чорны крумкач дзяўбе яму вочы востраю глюгай.

Ён прыйшоў у страшэнную роспач, яму здавалася, што ён зараз страціць прытомнасць ад слабасці, што ён ужо нікуды адсюль не здолее пайсці. І ён быў гатовы ўжо кінуцца ў вёску, пайсці на ўсё, адважыцца на любы самы дзёрзкі ўчынак, калі заўважыў трох сялян, якія ішлі ў поле з косамі на плячы, і зноў прытаіўся ў сваёй нары.

Аднак, калі вечар ахінуў раўніну цемрай, ён марудна вылез з рова і, скурчыўшыся, баязліва, са сціснутым ад жаху сэрцам рушыў у дарогу. Ён ішоў да далёкага замка, бо лічыў, што лепей зайсці туды, чым у вёску, якая здавалася яму небяспечнейшай за тыгровае логава.

У вокнах на першым паверсе гарэла святло. Адно з іх было нават адчыненае, і з яго струменіўся моцны пах смажанага мяса, які адразу ўдарыў Вальтэру Шнафсу ў нос і працяў аж да самых вантробаў. Вальтэр Шнафс пачаў задыхацца, усё ўсярэдзіне ў яго напялася, пах уладна вабіў да акна, напаўняў яго сэрца адчайнаю адвагай.

Ён бяздумна кінуўся наперад і нечакана, з каскай на галаве, узнік у акне.

Вакол шырачэзнага стала за абедам сядзела восем чаляднікаў. Але раптам адна з пакаёвак знерухомела, шклянка выпала ў яе з рук, і вочы ўтаропіліся ў адну кропку. Усе погляды павярнуліся ў той бок!

Усе заўважылі ворага!

Божачкі! Прусакі аблажылі замак!..

Спачатку пачуўся толькі крык — восем галасоў на розны лад зліліся ў адзіны роў, поўны пачварнага жаху і страшэннага спалоху; потым усе разам ускочылі, пачалася мітусня, штурханіна, чаляднікі беспарадкава кінуліся да дзвярэй. На падлогу ляцелі крэслы, мужчыны штурхалі жанчын, тыя падалі, мужчыны прабягалі па іх наперад. У імгненне вока пакой быў пусты, пакінуты, і перад здзіўленым Вальтэрам Шнафсам, які па-ранейшаму стаяў каля акна, застаўся толькі стол, устаўлены рознымі стравамі.

Яшчэ некалькі секунд Вальтэр Шнафс стаяў нерашуча, потым пералез цераз падаконнік і рушыў да поўных талерак. Ад лютага голаду яго трэсла, нібы ў ліхаманцы, але страх яшчэ стрымліваў яго, скоўваў яго рухі. Ён прыслухаўся. Увесь дом, здавалася, дрыжаў: рыпелі і зачыняліся дзверы, над яго галавой чулася хуткае шорганне ног. Пры кожным невыразным гуку прусак з трывогай напружваў слых і хутка пачуў, быццам нешта цяжкае ўпала на мяккую зямлю пад замкавым мурам: з другога паверха праз вокны скакалі людзі.

Потым уся валтузня скончылася, і ў вялікім замку запанавала магільная цішыня.

Вальтэр Шнафс сеў перад поўнай талеркай і пачаў есці. Ён еў, набіваў поўны рот, нібыта баяўся, што яго перапыняць і ён не паспее як след напакаваць свае вантробы. Ён абедзвюма рукамі закідаў у разяўлены, як прорва, рот вялізныя кавалкі, якія паволі апускаліся ў страўнік, распіраючы горла. Часам ён спыняўся, гатовы лопнуць накшталт перапоўненай, забітай трубы. Тады ён браў збан сідру і прамываў сабе глотку, як прачышчаюць засмечаную рыну.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Навелы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Навелы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Праспэр Мерымэ - Навелы
Праспэр Мерымэ
Томас Ман - Навелы
Томас Ман
Андрэ Маруа - Навелы
Андрэ Маруа
Отзывы о книге «Навелы»

Обсуждение, отзывы о книге «Навелы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x