Штэфан Цвэйг - Пякучая таямніца

Здесь есть возможность читать онлайн «Штэфан Цвэйг - Пякучая таямніца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пякучая таямніца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пякучая таямніца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Адзін з самых любімых жанраў аўстрыйскага пісьменніка Шт. Цвэйга (1881 — 1942), у якім ён найчасцей і выступаў,— навела. У кнігу «Пякучая таямніца», якая, дарэчы, выходзіць упершыню на беларускай мове, уключаны самыя лепшыя яго навелы.

Пякучая таямніца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пякучая таямніца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але калі пасля роспачнага супраціўлення ўпарты стары вымушаны быў нарэшце згадзіцца і настала хвіліна развітання, ён зусім расчуліўся. Узяўшы мяне за рукі, ён ласкава, з усім красамоўствам, на якое здольныя пальцы старога, правёў імі да самага запясця, як бы спрабуючы такім чынам даведацца пра мяне болей і выказаць сваю любоў мацней, чым гэта маглі б зрабіць усе яго словы.

— Вы прынеслі мне вялікую радасць, — сказаў ён з моцным, глыбінна-душэўным хваляваннем, якое я ніколі не забуду. — Бо для мяне гэта сапраўднае шчасце, што нарэшце пасля такога доўгага чакання я зноў змог прагледзець са знаўцам дарагія мне гравюры. Але ведайце, што вы недарэмна наведвалі сляпога старога. Абяцаю вам, жонка хай будзе сведка, што я дадам да свайго завяшчання яшчэ адзін пункт, згодна з якім права на распродаж маёй калекцыі будзе належаць вашай шаноўнай фірме. На вашу долю выпадзе гонар быць хавальнікам гэтага нікому не вядомага скарбу, — стары з любасцю пагладзіў свае апарожненыя папкі, — да таго часу, пакуль ён не разыдзецца па ўсім свеце. Абяцайце мне толькі скласці для гэтай калекцыі добры каталог: хай ён будзе маім магільным помнікам — лепшага мне не трэба.

Я паглядзеў на жонку і на дачку, яны стаялі цесна адна ля аднае, і часам па іх целе прабягалі нервовыя дрыжыкі, быццам абедзве былі адзінаю, непадзельнаю істотаю, узрушанаю аднымі і тымі ж пачуццямі. Дый у мяне самога было неяк незвычайна ўрачыста на душы, калі гэты мілы ў сваім няведанні чалавек уручыў маёй апецы як вялізную каштоўнасць сваю нябачную і даўным-даўно ўжо не існуючую калекцыю. Я ўсхвалявана абяцаў яму тое, чаго выканаць ніяк не мог, і зноў у нежывых яго зрэнках бліснула жыццё, і я адчуў, як страсна жадае ён увачавідкі ўбачыць маё аблічча: адчуваў гэта па ласкавым, амаль што любоўным поціску пальцаў, калі рука яго сціснула маю ў знак развітання і ўдзячнасці.

Абедзве жанчыны праводзілі мяне да дзвярэй. Асцерагаючыся тонкага слыху сляпога, яны не адважыліся сказаць што-небудзь, але затое якою гарачаю ўдзячнасцю ззялі іх поўныя слёз вочы! Як у сне, трымаючыся за парэнчы, спусціўся я ўніз па лесвіцы. Шчыра кажучы, мне было сорамна: я аказаўся раптам як бы анёлам з казкі і, увайшоўшы ва ўбогае бядняцкае жыллё, вярнуў на гадзіну зрок сляпому, вярнуў толькі тым, што, памагаючы выратавальнаму падману, увесь час бессаромна маніў сам, у той час як я, нікчэмны гандляр, на самай справе прыйшоў у гэты дом, каб выманіць у старога некалькі каштоўных гравюр. Але я нёс з сабою нешта значна больш каштоўнае: у наш неспакойны бязрадасны час ува мне зноў прабліснула жывая іскра чыстага натхнення, таго светлага духоўнага экстазу навекі адданай мастацтву душы, да якога мае сучаснікі даўно ўжо страцілі здольнасць. Я адчуў глыбокую пашану — інакш нельга назваць гэтае пачуццё, — і ў той жа час мне было чагосьці сорамна, а чаго менавіта, я не ведаў і сам.

Калі я быў ужо на вуліцы, наверсе рыпнула акно і нехта паклікаў мяне. Гэта быў стары, сваімі невідушчымі вачамі ён глядзеў туды, дзе, як яму здавалася, павінен быў быць я. Ён высунуўся з акна, і жанчынам прыйшлося беражліва падтрымліваць яго з абодвух бакоў, памахаў мне насоўкаю і бадзёрым, па-юнацку звонкім голасам крыкнуў: «Шчаслівай дарогі!» Ніколі не забуду я гэтай карціны: там, высока ў акне, радасны твар сівага старога, які быццам лунаў над панурымі, заклапочанымі, вечна мітуслівымі людзьмі на вуліцы, твар чалавека, які ўзнёсся на светлым воблачку сваёй цудоўнай мары над нашаю сумнаю рэчаіснасцю. І мне прыйшло ў галаву мудрае старое выслоўе — здаецца, гэта сказаў Гётэ: «Збіральнікі — самыя шчаслівыя людзі».

Лепарэла

Яе імя — Крэсчэнца Ганна Алаіза Фінкенгубер, узрост — трыццаць дзевяць гадоў, нарадзілася без шлюбу ў горнай вёсачцы ў Цылерталі. У графе «асобыя прыкметы» ў яе кніжцы хатняй служанкі стаяў прочырк, які азначаў «няма»; але калі б чыноўнікі былі абавязаны адзначаць характэрныя асаблівасці вонкавага выгляду, ім хапіла б аднаго позірку, каб напісаць там: ёсць падабенства з шырокім у касцях, худым, загнаным канём. Бо, бясспрэчна, было штосьці конскае ў гэтым смуглым, падоўжаным і разам з тым скуластым твары з адвіслаю ніжняю губою, у цьмяных вачах, амаль без павекаў, і перш за ўсё ў жорсткіх, нібы лямец, валасах, тлустымі пасмамі прыліплых да лба. І хадою яна нагадвала наравістага, упартага, як мул, альпійскага горнага каня, які зімою і ўлетку панура цягае вязанкі дроў угору і ўніз па дрогкіх камяністых горных сцежках. Калі Крэсчэнца адпачывала пасля працы, яна драмала, адставіўшы локці і склаўшы на каленях вузлаватыя рукі, абыякавыя да ўсяго, нібы стомленая кляча ў хляве, якую пасля работы ўжо нішто не цікавіць. Усё ў ёй было цвёрдае, нязграбнае, цяжкае. Думала яна павольна, улоўлівала сэнс не адразу: кожная новая думка ледзь-ледзь, як праз густое сіта, прасочвалася ў яе свядомасць; але калі штосьці новае нарэшце даходзіла да яе, яна трымалася за яго ўчэпіста і прагна. Яна ніколі не чытала — ні газет, ні малітоўніка, — ледзь умела пісаць, і нязграбныя крамзолі ў сшытку кухонных расходаў неяк дзіўна былі падобны на яе непаваротлівую, вуглаватую фігуру без намёку на жаноцкую круглявасць форм. Такі самы жорсткі, як лоб, рукі, клубы, увесь касцяк, быў і голас; нягледзячы на сакавітую гартанную цірольскую гаворку, ён скрыпеў, нібы ржавае жалеза, і гэта, зрэшты, не выклікала ніякага здзіўлення, бо ' Крэсчэнца ніколі не гаварыла лішняга слова і таму рэдка карысталася ім. І ніхто ніколі не чуў яе смеху; гэта таксама збліжала яе з жывёламі, бо неразумным боскім стварэнням, разам з дарам мовы, бязлітасна адмоўлена ў не меншым дабры — у здольнасці выказваць свае пачуцці вольным і нястрымным смехам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пякучая таямніца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пякучая таямніца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пякучая таямніца»

Обсуждение, отзывы о книге «Пякучая таямніца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x