Штэфан Цвэйг - Пякучая таямніца

Здесь есть возможность читать онлайн «Штэфан Цвэйг - Пякучая таямніца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пякучая таямніца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пякучая таямніца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Адзін з самых любімых жанраў аўстрыйскага пісьменніка Шт. Цвэйга (1881 — 1942), у якім ён найчасцей і выступаў,— навела. У кнігу «Пякучая таямніца», якая, дарэчы, выходзіць упершыню на беларускай мове, уключаны самыя лепшыя яго навелы.

Пякучая таямніца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пякучая таямніца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мы прадалі вельмі каштоўную рэч — адну гравюру Рэмбранта. Гандляр даў нам за яе шмат, вельмі шмат тысяч марак; мы думалі, што гэтых грошай нам хопіць на некалькі гадоў. Але вы ведаеце, як растаюць сёння грошы... Грошы мы занеслі ў банк, але праз два месяцы ад іх нічога не засталося. Прыйшлося прадаць яшчэ адну гравюру, а потым яшчэ адну; і кожны раз гандляр пасылаў нам грошы толькі тады, калі яны трацілі сваю вартасць. Тады мы паспрабавалі прадаць іх на аўкцыёне, але і тут, нягледзячы на мільённыя цэны, нас ухітраліся ашукваць... Пакуль гэтыя мільёны даходзілі да нас, яны ператвараліся ў нічога не вартыя паперкі. Так адна за адною зніклі лепшыя гравюры з яго калекцыі, засталося ўсяго некалькі штук — і ўсё дзеля таго, каб не памерці з голаду. А тата і не здагадваецца.

Таму мама і спалохалася так, калі вы сёння зайшлі да нас... бо каб тата паказаў вам свае папкі, усё адразу выявілася б... У старыя паспарты — ён іх усе пазнае навобмацак — мы паклалі замест прададзеных гравюр копіі ці падобныя на іх па форме аркушы паперы, і таму тата, дакранаючыся да іх, ні аб чым не здагадваецца. І калі ён іх толькі абмацвае і пералічвае (а ён добра запомніў іх паслядоўнасць), то гэта прыносіць яму такую радасць, як і раней, калі ён бачыў іх відушчымі вачамі. Да таго ж у нашым маленькім гарадку няма ніводнага чалавека, якога б тата лічыў вартым бачыць ягоныя скарбы... І ён так фанатычна любіць кожную гравюру, што ў яго, мусіць, сэрца разарвалася б ад гора, даведайся ён, што ўсе яны даўным-даўно сплылі з яго рук. З таго часу як памёр загадчык аддзела гравюр на медзі Дрэздэнскай галерэі, вы — першы, каму ён пажадаў паказаць сваю калекцыю. І я прашу вас...

Яна раптам працягнула да мяне рукі, і вочы яе напоўніліся слязамі.

— Мы просім вас... не рабіце яго няшчасным... не рабіце нас няшчаснымі... не разбурыце апошнюю ілюзію, памажыце нам зберагчы яго веру, што ўсе гравюры, якія ён вам будзе апісваць, ёсць яшчэ ў наяўнасці... адно падазрэнне, што іх болей няма, адправіла б яго на той свет. Можа, мы несправядліва абышліся з ім, але мы не маглі паводзіць сябе іначай. Трэба ж было неяк жыць... а ці ж чалавечае жыццё, ці ж чатыры сястрыны сіроты не даражэй, чым гэтыя гравюры?.. Да таго ж дагэтуль мы нічым не азмрочылі яго радасці; ён шчаслівы, што кожны дзень пасля абеду можа цэлых тры гадзіны перагортваць свае папкі, размаўляючы з кожнаю гравюраю, як з чалавекам. А сёння... сённяшні дзень мог бы стаць найшчаслівейшым днём у яго жыцці, бо ён ужо столькі гадоў чакае выпадку паказаць свае скарбы чалавеку, які можа ацаніць іх; прашу... малю вас, не пазбаўляйце яго гэтай радасці!

Я проста не магу перадаць вам, з якою праніклівасцю гэта было сказана. Божухна, колькі ўжо разоў даводзілася мне, антыквару, сустракацца з самым бессаромным падманам, калі, подла карыстаючыся інфляцыяй, у няшчасных літаральна за кавалак хлеба забіралі фамільныя каштоўнасці, якія захоўваліся ў сям'і стагоддзі, але тут лёс зладзіў вельмі ўжо незвычайную штуку, і ўсё гэта моцна ўзрушыла мяне. Канечне, я паабяцаў маўчаць і зрабіць усё, што можна, каб выканаць іх просьбу.

Далей мы пайшлі разам; па дарозе я з горыччу слухаў яе расказ, з дапамогаю якіх хітрыкаў абдурвалі бедных прастадушных жанчын, і гэта яшчэ болей умацавала мяне ў намеры дапамагчы ім як мага. Мы падняліся па лесвіцы і ледзь толькі ўзяліся за ручку дзвярэй, як з пакоя пачуўся радасны грукатлівы голас старога: «Заходзьце, заходзьце?» Мабыць, з уласціваю сляпым вастрынёю слыху ён улавіў гук нашых крокаў, калі мы яшчэ толькі падымаліся па лесвіцы.

— Герварт нават не мог сёння задрамаць, гэтак яму карціць паказаць вам свае скарбы, — з усмешкаю сказала старэнькая. Аднаго толькі даччынога позірку было даволі, каб супакоіць яе наконт маіх паводзін. На стале ўжо ляжалі стосы папак. Ледзь адчуўшы дотык мае рукі, сляпы без лішніх цырымоній узяў мяне за локаць і пасадзіў у крэсла.

— Вось так, пачнём без прадмоў — прагледзець нам трэба шмат чаго, а ў паноў-берлінцаў заўсёды няма часу. У гэтай першай папцы ў мяне Дзюрэр, даволі поўны, як вы зараз пераканаецеся, і адна гравюра лепшая за другую. Між іншым, вы гэта самі зможаце ацаніць, паглядзіце сюды! — І ён разгарнуў першую папку. — Вось яго «Вялікі конь».

Асцярожна, ласкава, кончыкамі пальцаў, як звычайна бяруць вельмі крохкія рэчы, ён дастаў з папкі паспарту, у якое быў устаўлены чысты пажаўцелы аркуш паперы, і трымаў гэтую нічога не вартую рэч з захапленнем у выцягнутай руцэ. З хвіліну ён глядзеў на яе, канечне, нічога не бачачы; але ў нейкім экстазе ён трымаў чысты аркуш у выцягнутай руцэ на ўзроўні вачэй. Як па ўзмаху чараўнічай палачкі, яго напружаны твар раптам прыняў выгляд чалавека, які бачыць. А яго вочы, толькі што зусім нежывыя з нерухомымі зрэнкамі, раптам прасвятлелі, у іх прамільгнула думка. Быў гэта проста водбліск паперы ці бляск ішоў знутры?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пякучая таямніца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пякучая таямніца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пякучая таямніца»

Обсуждение, отзывы о книге «Пякучая таямніца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x