• Пожаловаться

Уладзімір Караткевіч: Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч: Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1974, категория: Прочая научная литература / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу пісьменніка Уладзіміра Караткевіча складаюць апавяданні на сучасныя тэмы, аповесць «Лісце каштанаў» - аб жыцці і прыгодах падлеткаў у гады Айчыннай вайны – і гістарычны дэтэктыў «Дзікае паляванне караля Стаха»

Уладзімір Караткевіч: другие книги автора


Кто написал Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Прыйшоў сюды з катніх рук, а ты яму вер.

І мог сказаць, убачыўшы матросаў, што ідуць у лазню:

- Патопалі хлопцы на голы банкет.

Толькі аднойчы ён быў здзіўлены. Гэта тады, калі, падарваўшыся на міне, ляжаў у шпіталі. Столькі яму, здаралася, нацягвалі падарункаў. Ён, дужа стрыманы, быў крыху падазроны да праяў чужых пачуццяў.

Але пасля ён і для гэтага знайшоў палічку. Так, не дужа любяць, але, мабыць, крыху паважаюць, бо ніколі не быў з пароды "сачкоў", ніколі не перакладаў сваёй работы на чужыя плечы. Наадварот, браў частку яе з нязвыклых, слабых плячэй на свае. Без работы ў жыцці што ж? З нудоты апруцянееш.

Ну, і потым "на службе ведь пострадал", як жа не зайсці. ...Агарошыў яго і выклікаў поўнае непаразуменне толькі адзін падарунак, бо ён не лез ні ў якія рамкі. Ён служыў тады на іншым тральшчыку, і вось ягоны мінёр Більдзюкевіч, таксама "зямеля", заўсёды расхрыстаны ва ўсім, акрамя работы, лабідуда і недалуга (за што й палучаў ад мічмана часта фіцілі) - гэты мінёр прынёс яму ў шпіталь падарунак: белую нейлонавую малпу.

У малпы быў неймаверна сумны і маркотны выгляд: рот да вушэй, вушы, падобныя на пельмені, і журботныя вочы.

Більдзюкевіч, відаць, зразумеў ашаломленасць мічмана па-свойму:

- Ды гэта нічога, таварыш мічман. Калі наконт таго, што сумняваецеся падарыць, - дык гэта глупства. Разумная не пакрыўдзіцца, а дурная - шайтан з ёю.

Дубавец так і зразумеў, што гэта не для яго, а для Жэні. Уся гавань вельмі недасціпна казала, што ён з ёю "круціць раман". І злёгку "агарчыўся" (агарчэннем у гавані называлі аднолькава і выхадку падначаленага, і фіціль ад начальства), бо лічыў, што ён дужа нядобры сабою: выкапаная малпа.

Гэта было не так. Толькі вечная пахмурная паглыбленасць мічмана ў сябе перашкаджала яму заўважыць, што некаторыя -і нават даволі многія - жанчыны азіраюцца на яго на вуліцах горада.

Досыць высокі і шырокі ў касцях, велікароты, шыракавокі, брывасты, з магутнымі надброўнымі дугамі, крыху рудаваты, у пшаніцу.

Словам, па замячанню таго ж "мастака" Анатоля Кані:

- Дурніца, можа, і не прышвартуецца, а разумная... Шкада, што гэтых разумных малавата. Астатніх, мабыць, чорт выпалаў.

Каня быў адзін з нямногіх, хто мог прыадхіліць перад мічманам частку душы. Можа, цягнуўся як да земляка. Але Дубавец не йшоў яму насустрач амаль ніколі. Вайна і ўсё астатняе нялёгкае жыццё выхавалі яго ў тым перакананні, што нельга ўголас гаварыць пра свае думкі і пачуцці, нават калі ты "тонкі чалавек". І нават калі бачыш, што прыгожа (а ён інстынктыўна адчуваў прыгажосць), дык казаць пра гэта апошняя справа.

- Гэта што ж палучаецца. Ты, скажам, пусціш кагосьці ў душу, а ён, можа, зусім і не той, каго належыць пускаць.

Ён мала давяраў такім людзям і нават крыху недалюбліваў іх.

- Можа, таму гэта ўсё і скончылася. Нават ясна чаму. І асвета розная і ўзрост. Старэючы сухар, службіст, без гумару, без умення падтрымаць размову на высокія матэрыі. Цалкам ясна, што не для яе ён быў. Толькі які ж там быў "раман"? Яна не ведала аднаго, што нікога ён больш не жадаў са дня іхняга разрыву.

- Адналюбівы, як асёл, - сказаў пра яго неяк мічман суседняга тральшчыка, прыгажун Несцярэнка, і ён пачуў гэта без крыўды.

"Ну й няхай, як асёл. Усе лепей, чым ён, певень кахінхінскі".

Ён уклаў у гэтыя словы ўсю пагарду сваю да несцярэнкаўскай пароды мужчын.

.Яна тады з'ехала на метэастанцыю, на востраў Рагвольд. Блізка, а нібыта на край свету. За два гады дзве выпадковыя сустрэчы. Абодва разы ён зрабіў выгляд, што не заўважыў яе. Няма чаго таму богу кланяцца, які на нас не зважае. Таксама мне яшчэ... польская панна.

Ён быў сухар, але сухар горды і ўпарты.

І таму малпа ўвесь час сіратліва вісела ў яго ў каюце.

Калі Дубавец быў злосны на няўдалы выхад у мора або, як яму часам здавалася, на несправядлівыя разносы начальства

- ён паварочваў яе журботнай мордаю ў кут.

Дарыць ён яе не хацеў. Падоранае нельга дарыць. Гэта было адно з тысяч ягоных цвёрдых правілаў. І ўсё ж дарэмна

Більдзюкевіч дарыў яму малпу. Ні ёй яна не прыдасца, ні будучаму сыну.

І ўвогуле - дарма.

Цішыня над бухтаю ўжо не была такая глыбокая. Яе нягуста разрывалі блізкія і далёкія гукі. Даносіліся цені галасоў. Спявуча ныў, выбіраючы якар, шпіль. Лязгаў, бегучы ў ланцужную скрынку, якар-ланцуг. Вось з вухканнем вырваўся з вады і сам якар. На імгненне Дубавец пачуў, як з яго лье. Пасля пачуўся грукат, удары аб корпус карабля: якар замацоўвалі па-паходнаму.

Караблі рыхтаваліся да выхаду ў мора.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч: У снягах драмае вясна
У снягах драмае вясна
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Арлоў: Ордэн Белай Мышы
Ордэн Белай Мышы
Уладзімір Арлоў
Генрых Далідовіч: Жывы покліч [Выбранае]
Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Уладзімір Караткевіч: Дзікае паляванне караля Стаха
Дзікае паляванне караля Стаха
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці»

Обсуждение, отзывы о книге «Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.