• Пожаловаться

Уладзімір Караткевіч: Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч: Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1974, категория: Прочая научная литература / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу пісьменніка Уладзіміра Караткевіча складаюць апавяданні на сучасныя тэмы, аповесць «Лісце каштанаў» - аб жыцці і прыгодах падлеткаў у гады Айчыннай вайны – і гістарычны дэтэктыў «Дзікае паляванне караля Стаха»

Уладзімір Караткевіч: другие книги автора


Кто написал Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Служыць аж занадта старанна.

А што заставалася рабіць яму, Дубаўцу, калі акрамя гэтага ды яшчэ нескладанай сталярскай работы ў доме "для душы", ён амаль нічога не ўмеў? Дый служыць "занадта старанна" нельга. Глупства гэта, хаця і адмірал сказаў.

А Ахотнікаў тады яшчэ прыбавіў:

- Не прывёў бы тады лёс на карабель - быць бы яму старшынёй нейкага калгаса. Такога сабе моцна і ўстойліва сярэдняга. Уся матчастка ў поўным парадку. Людзі жывуць, нібы ў Хрыста ў запазусе. Начальства не ездзіць, давярае. Журналісты таксама, бо лаяць няма за што, а й хваліць дужа -таксама. І, вось глядзіце, мы суседзі, я сам бранскі воўк, а ні Балтыка, ні Поўнач, ні тутэйшыя мясціны з яго ніколі не вышыблі і не вышыбуць магілёўскага мужыка... Палова слоў, палова фраз - адтуль. А ён і жыў там без года тыдзень, дзесяць год, ды ў водпуск часам наязджаў. Гэта як зразумець, га?

Памаўчаў.

- Акцэнт незнішчальны... І вось што цікава, капітан, я такіх дактароў навук нават ведаў. Гэта ўжо ад натуры. Бываюць такія, што й тры універсітэты ім не дапамогуць. Ні французскі, ні рускі, ні нямецкі. Непрабівальныя мужыкі. У мяне знаёмы быў, таксама сусед, з-пад Барысава, з-пад Студзёнкі. Ну, той, дзе на Бярозе Напалеон армію пагубіў. Доктар навук, адзін з лепшых матэматыкаў у Саюзе, галава, тры гады ў Індыі выкладаў. Некалькі моў, у прыватнасці англійскую, як бог ведае. А "The" ў яго ўсё адно як "дзе" гучыць, а думае ўсё роўна па-барысаўску. Ведаеце, што ён адчудзіў, калі яго ў Парыж паслалі? Гуляў, убачыў калону Напалеона і з гэткім першабытным гумарком спытаў: "Што, падла, помніш Бярэзіну?"

Адмірал з капітанам засмяяліся і адышлі. Ды ён і без таго даведаўся зашмат. І хаця параўнанне з доктарам, які выкладаў у Індыі, палесціла Дубаўцу, у душы нешта ўсё ж варухнулася. Не зусім прыемнае. Што зробіш, калі галовы ва ўсіх розныя: у адмірала, капітана, доктара і ў яго? А значыцца, розны лёс. Той жа капітан Кулінчанка - Дубавец ведаў гэта - сказаў аб ім аднойчы так:

- Усё ў яго будзе ў ажуры. І тэхніку зберажэ, і людзей... да пэўнай мяжы. Наколькі гэта прадугледжана. Бадай што і не вышэй. Толькі наколькі самога хопіць. А людзі гэта чуюць.

Мічман у глыбіні душы адчуваў справядлівасць гэтых слоў. Усе так лічылі. А ўсе заўсёды маюць рацыю перад адным. Гэта ён чуў з самых малых год.

Ён зноў закурыў і, моршчачыся, пацёр ключыцу.

"І ўсё ж ён так і дажыве свой век на караблях, бо куды ж яшчэ? Карабель узяў яго тады, у вайну, калі ён, Сцяпан, паміраў з голаду. Узяў "сурова", бо разумеў, што бэсціць дарэмна нельга. Абразіцца хлопец: вайна. Не дзіця ж. У свае дванаццаць бачыў, што й летняму хапіла б. Але й свавольства рознага, накшталт "прадзімання макаронаў на камбузе" або "прыносу вядра сухой пары з машыннага аддзялення", таксама не было. Нельга: "сынок".

І ён прывык лічыць карабель адзінай суцэльнай істотай. Ад бака да юта з усімі машынамі, людзьмі, тралам гэта быў нібыта суцэльны арганізм, у якім кожная частка "неўзаемазамяняльная".

Любоў да людзей ён пераносіў на ваенную службу ўвогуле, бо людзі былі часткай гэтай службы, магчыма, лепшай. Дый пра занадта гучнае слова "бацькаўшчына" ён таксама, як здавалася яму, ніколі не думаў. Праўдзівей, думаў, але толькі як пра "службу бацькаўшчыне", дзе слова "служба" заўсёды стаяла на першым месцы, а другое слова было нібыта прыдаткам да яго.

Ну, так, ён, вядома ж, помніў цёмныя ад часу дошкі столі і сучкі ў іх, якія можна разглядаць гадзінамі, лежачы на печцы, помніў, як цягнуцца ўздоўж цвёрдай сцежкі беларукія бярозы і замшавыя асіны, як залацее за імі мора лубіну. Часам яго цягнула туды ў водпуск. Але што з таго? Цяпер над ім была снежная столь каюты, а заместа залатога мора - свінцова-сіняе, колеру "прускага блакіту", як не зусім дасціпна сказаў аднойчы "карабельны мастак" мінёр Анатоль Каня. Зямляк, "зямеля", як тут казалі, толькі што не з Магілёўшчыны, а аднекуль ці то з-пад Слоніма, ці то з-пад Шчучына.

Ён не ведаў, што гэтая так званая "бацькаўшчына" сядзела ў ім, магчыма, мацней, чым ва ўсіх тут. Як дрэва не ведае, што яно з зямлёю - адно. Магчыма, многія яго й не разумелі менавіта таму, хаця ён ніколі не падвёў іншага ні перад суседам, ні перад начальствам. Адны ставіліся да яго абыякава, другія - з сухаватай насцярожанасцю, трэція - нават з лёгкай непрыязню.

- Службіст... Сухар... Гумару няма.

А гумар у яго быў. Змрачнаваты. Толькі гумар гэты мала хто разумеў, бо і ён, гумар, у яго быў спецыфічны, магілёўскі, амаль неперакладальны. І валодаў ён толькі ім.

Пра чалавека з невядомым мінулым і няпэўнымі паводзінамі ў сучасным, якому, аднак, даверылі важлівую справу, ён мог сказаць:

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч: У снягах драмае вясна
У снягах драмае вясна
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Арлоў: Ордэн Белай Мышы
Ордэн Белай Мышы
Уладзімір Арлоў
Генрых Далідовіч: Жывы покліч [Выбранае]
Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Уладзімір Караткевіч: Дзікае паляванне караля Стаха
Дзікае паляванне караля Стаха
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці»

Обсуждение, отзывы о книге «Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.