Яны памаўчалі, пасля пыхкнуў агеньчык, і да мяне пачалі паўзці сівыя кучары тытунёвага дыму. Я разумеў ужо, што пада мною стаяць шляхцюкі. Дрэнная мясцовая мова, якая зрабілася грубай ад барбарызмаў польскага паходжання, так і рэзала вуха. Галасы здаваліся мне знаёмымі.
- Мне здаецца, - буркнуў адзін пасля працяглага маўчання, - тто тут ятчэ адна прычына: хлопы.
- Мает рацыю. Калі заб'ём ятчэ і гэтага, яны прыціхнуць, як мыты пад венікам. А то дужа нахабныя сталі. Нядаўні бунт, пасля забойства ўпраўляючага Гарабурды. Глядзяць нахябна. I асабліва сапсаваліся пасля прыезду Свеціловіча. Месяц пряжыў тут, падла, а нашкодзіў нам горш за пажар. Чатырох хлопаў з рук суда выдраў, паскардзіўся на двух дваран. А калі гэты Беларэцкі прыехаў - зусім дрэнна стала. Сядзіць у хлопскіх хатах, запісвае дурныя байкі, ляпяе па плячы. Ну, нічога, папрыціхнуць гэтыя хамы, калі мы таго здрадніка шляхты прыдушым... Толькі трэба будзе яшчэ даведяцца, хто правадыр гэтых няхабнікаў. Я яму не дарую маіх спаленых стагоў.
- А мне здаецца, тто я ведаю, хто гэта. Гэта Кульшаў вартаўнік Рыгор. Гэткая нахабняя мыса, як у ваўка. I павагі да цябе ніякай.
- Нічога, рыгнецца і яму.
Зноў пямаўчалі. Пасля адзін сказаў:
- А ведает, Яноўскую шкада. Такую жанчыну давесці да вар'яцтва або забіць - глупства. Такім калісь ногі цалавалі. Памятаеш, як яна на бале ў даўняй сукні лебедзем плыла. Ух-х!
- Ды і пан шкадуе, - дабавіў другі. - Але што зробіш.
I раптам зарагатаў.
- Чаго ты?
- Не таго мы мякнулі. Не шанцуе ням, а яму ятчэ горш. Ты памятаеш, як Раман крычаў, калі яго ў дрыгву загналі, казаў, тто з-за труны нас выдасць. Аж, бачыш, маўчыць.
I яны пайшлі ад дрэва. Я чуў ятчэ толькі, як Пацук сказаў басам:
- Нічога, хутка і да гэтага наведаемся.
Я саслізнуў з дрэва зусім нячутна і рутыў за імі. Бязгучна ступалі мае ногі па траве, там-сям я нават плазаваў. I, вядома, я зноў выявіўся дурнем, бо забыўся на тое, тто ў іх маглі быць коні. Яны зайшлі за грыўку хмызнякоў, прыцішыў крокі, баючыся нарвацца на іх, а праз хвіліну пачуў пошчак падкоў.
Калі я выдраўся на дарогу, я пабачыў даволі далёка два цені, якія шалёна гналі коней ад крыжа Рямана на паўдзённы ўсход.
Думкі мае былі невясёлыя: даведаўся, што яны палююць за Яноўскай і за мною, што літасці чакаць нельга, выпусціў двух бандзюкоў ды яшчэ так жорстка памыліўся ў Бермане. І сапраўды, я пераканаўся ў тым, што ён цёмны чалавек, што ён ускрыў мой ліст і чагосьці пайшоў да месца, дзе і дастаў смерць. І самы факт гэтай смерці закрыў ад мяне ўсе астатнія яго правіны. Але размова дала многа цікавага, і, перш за ўсё, я ведаў зараз аднаго з дзікіх паляўнічых. Гісторыя са спаленымі стагамі выдала яго. Стагі спалілі за апошнія дні ў шляхцюка Маркі Стахевіча, якога я бачыў на гулянцы ў Дубатоўка. І гэты чалавек быў тады секундантам Вароны. Няхай я памыліўся ў Бермане, але ў Вароне я не памыляюся, здаецца. І ён будзе мой. Зараз трэба толькі больш рашучасці...
А позна ўначы дзікае паляванне караля Стаха з'явілася зноў. Зноў выў, галасіў, плакаў нечалавечы голас:
- Раман у двадцатым калене, выходзь! Мы прыйдзем! Мы скончым! Мы адпачнём пасля! Раман! Раман!
І зноў я, схаваўшыся за ганкам, страляў у лятучыя цені коннікаў, якія мільгалі ў самым канцы залітай месячным дымам алеі. Калі я стрэльнуў першы раз - коні кінуліся ў гушчар і зніклі, як быццам іх ніколі не было. Гэта было падобна на жахлівы сон.
Трэба было канчаць. Я прыпомніў словы Маркі Стахевіча, якія той сказаў пад дрэвам, наконт абяцання Рамана выдаць забойцаў пасля смерці і падумаў, што, можа, Раман пакінуў у хаце ці на месцы сваёй смерці нейкі доказ, які прагледзелі тады нават арліныя вочы Рыгора.
І калі Рыгор прыйшоў, мы рушылі з ім да месца забойства Рамана. Я добры хадок, але ледзь паспяваў за гэтай доўгай фігурай. Рыгор ішоў, як здавалася, павольна, але гэта была не павольнасць, а размеранасць рухаў. І ногі ён ставіў не так, як звычайныя людзі, а наскамі ўнутр: так ходзяць усе прыроджаныя паляўнічыя, і заўважана, што гэта робіць кожны іхні крок даўжэй прыблізна на дзюйм.
Па дарозе я сказаў яму, што чуў размову Маркі Стахевіча з нейкім Пацуком, і Рыгор злосна буркнуў:
- Людзі Вароны, - а пасля дадаў: - А мы думалі, што "Лікол..." гэта пачатак прозвішча. Пан не так распытваў. "Лікол"
- гэта, відаць, мянушка. Трэба спытадь, каго клікалі так, у пані Яноўскай. Калі ведалі гэтую мянушку Свеціловіч і нават Берман, значыцца, яна таксама павінна ведадь.
- Я пытаў у яе.
- Ты пытаў у яе прозвішча, ды і яшчэ пачатак яго, а не мянушку.
Читать дальше