- Бач ты, рыцар духу, чалавек сілы ў прадзёртых портках,
- буркнуў я.
"Адзіная любоў мая - брат. Часам мне здаецца, тто ўсе астатнія людзі ёсць карыкатуры на яго, і патрэбны чалавек, які перарабіў бы ўсіх на яго капыл. Людзі павінны быць людзьмі цемры. Тады ў іхніх аргянізмах лепей высоўваецца наперад тое цудоўна жывёльнае, што мы павінны зберагаць і любіць. Хіба геній не аддзяляецца ад ідыёта толькі фігавым лістком, які прыдумалі самі людзі. Беларэцкі мяне раздражняе сваёй звычайнасцю, і, дальбог, для яго было б лепей, каб ён хутчэй знік".
I яшчэ адзін запіс:
"Грошы - эманацыя чалавечай улады над статкам іншых (на жаль!). Трэба было б навучыцца рабіць мазгавую кастрацыю ўсім, хто не варты свядомага жыцця. А лепшым давяць бязмернае тчасце, бо такая штука, як справядлівасць, не прадугледжана сямой прыродай. Так і са мною. Мне патрэбен спакой, якога тут больт, ніж дзе-небудзь, і гроты, каб вынасіць ідэю, дзеля якой я з'явіўся на свет, ідэю вялікапытнай і надзвычайняй несправядлівасці. I мне здаецца, тто першай прыступкаю магла б быць перамога над тым, да чаго імкнецца маё цела і тто, аднак, неабходна знішчыць, над гаспадыняй Балотных Ялін. Яна ўсё адно асуджана сляпым лёсям на знішчэнне. На ёй праклён спраўджваецца з'яўленнем дзікага палявання пад мурамі палада. Яна больш трывалая, ніж я думаў, дагэтуль не звар'яцела. Кароль Стах слабы, і выправіць яго памылкі суджана мне. І, аднак, я раўную яе да ўсіх маладых людзей і асабліва да Беларэцкага. Учора страляў па ім і быў вымушаны на рэтыраду. Дрэнна страляю".
Наступны лісток:
"Магчыма, калі я выканаю ролю боскай сілы, вышэйшага наканавання (бывала ж такое са звычайнымі смертнымі), духі зла пакінудь гэтыя мясціны, і я стану гаспадаром. Пераконваў калісь Беларэцкага, што галоўняя небяспека - паляванне. А якая небяспека ад зданяў? Іншая справа Малы Чалавек.
Золата, золата! Тысячы панегірыкаў трэба спяваць уладзе тваёй над душамі людзей. Ты ўсё: пялюшка дзіцяці, купленае табою цела дзяўчыны, сяброўства, любоў і ўлада, мозг найвялікшых геніяў, нават прыстойная яма ў зямлі. І да ўсяго гэтага я прабюся".
Я скамячыў паперкі і да болю сціснуў пальцы:
- Брыдота!
І раптам сярод іншых паперак рука мая натрапіла на складзены ў чатыры столкі аркуш пергаменту. Я расклаў яго на каленях і толькі галавою хітануў: гэта быў план будынка ў Балотных Ялінах, план XVI стагоддзя. І на гэтым плане выразна было азначана, што слухавак у мурах палада аж чатыры, і яны так схаваны ў плафоне, што адшукаць іх ніяк нельга. Між іншым, адна з іх вяла ад сутарэнняў пад палацам да пакоя ля бібліятэкі (напэўна, каб падслухоўваць размовы вязняў), а другая злучала бібліятэку, закінутыя пакоі для слуг на першым паверсе і... пакой, у якім жыла Яноўская. Дзве другія былі невядома дзе: выхады іхнія былі ў калідоры, дзе жылі я і Яноўская, але далейшы іх ход быў старанна зацёрты пальцамі.
Мярзотнік адшукаў план у архіве і схаваў яго.
I было яшчэ тое-сёе цікавае. У вонкавым муры палада была пустэча, выразна быў адзначаны вузкі праход і тры нейкія клетушкі. А выхад з прахода быў намечаны якраз за павароткай калідора, дзе я калісьці аддзіраў дзверы ў сапраўды забітым пакоі.
Я лаяўся так, як ніколі ў жыцці. Шмат непрыемнасцей мінула б, калі б я абстукаў там сценкі, абшытыя панелямі. Але не позна было і зараз. Я схапіў свечку, глянуў на гадзіннік (палова на ядзіняттттятую ночы) і хутка пабег пераходамі да свайго калідора.
Стукаў я, напэўна, з палову гадзіны, пакуль не натрапіў на месца, якое адказала на стук гулкім водгукам, быццам я лупіў дно бочкі. Я шукаў на панелі месца, за якое можна ўзяцца і аддзерці яе ад астатніх, але дарэмна. Пасля пабачыў у адным месцы лёгкія драпіны, пакінутыя як быццам нажом. Таму я дастаў сцізорык і пачаў торкадь ім у ледзь прыкметныя шчыліны між гэтай часткай панелі і астатнімі. Даволі хутка мне ўдалося намадаць лязом нажа нешта, што паддавалася. Я надіснуў мадней - нешта зарыпела, і пасля панель павольна пачала паварочвацца вакол свайго цэнтра, кажучы мне вузкую шчыліну. Я паглядзеў на адваротны бок панелі ў тыя месцы, куды торкаў лязом, - там была глухая дошка, знутры панель адчынідь на калідор было нельга. Я нават спусціўся быў уніз прыступак на пятнадцать, але дзверы за спіною жаласна заспявалі, я пабег да іх і якраз своечасова паспеў прытрымаць іх нагою, каб яны не захлопнуліся. Не, аставацца ў нейкай падуковай нары аднаму, з пагрозай прасядзець тут да другога прышэсця, ды яшчэ з абгаркам свечкі - гэта было глупствам.
Читать дальше