Зрэдку яго выпускалі і ў калідор: у гэтым выпадку ён апранаў назнарок пашыты стары ўбор, а Берман чакаў яго ля адчыненых дзвярэй ходу, бо адчыніць іх Малы Чалавек не мог. Сяды-тады яму дазвалялі пагуляць і на свежым паветры. З малпячым, а хутчэй з павучыным спрытам ён бегаў па карнізах будынка, глядзеў у асветленыя вокны і, у выпадку трывогі, маланкава знікаў за шматлікімі кутамі будынка.
Яму тым лягчэй было гэта рабідь, што ў яго пячорным мазгу зусім адсутнічаў інстынкт самазахавання. Ён ішоў па гэтым карнізе так раўнадушна, як мы часам, забаўляючыся, ідзём па чыгуначнай рэйцы.
Пад час адной такой пагулянкі і адбылося яго спатканне са мною. Што ж здарылася пасля? "Лікол" даслаў мне ліст, у якім, каб выбавідь мяне з хаты, рэкнуў здуру, што ведае штосьці пра Малога Чалавека. Берман, які апошні час сачыў за мною, прачытаў ліст і пайшоў на месца сустрэчы, каб неяк дамовідца з невядомым. Там яго палічылі за мяне, і адбылася трагедыя, познім сведкам якой я быў.
А карла сядзеў усе гэтыя дні ў хадах, не маючы змогі вылезці, і зусім заслаб з голаду. Каб я не адчыніў дзверы - ён, напэўна, памёр бы, так і не здагадаўшыся, чаму пакінуў яго той, што заўжды яго гадаваў і песціў.
Што мне было рабіць з ім? Няшчасны малы ідыёт не быў вінен у тым, што яго стварылі такім на свет. Тут ён і выбывае з нашага апавядання. Я нагадаваў яго, абвясціў Яноўскай аб канчыне аднаго з прывідаў, якія насялялі палад Балотных Ялін, і наступнага дня адаслаў яго ў павятовую бальніцу для вар'ятаў.
І ўпершыню гэтым вечарам я бачыў, што надзея загарэлася ў вачах гаспадыні Балотных Ялін цёплым, пакуль што яшчэ слабым агеньчыкам.
- Ты, Рыгор?
- Я, Андрусь. Праўдзівей, мы.
Я прадягнуў Рыгору руку. Гэта ноч, пасля той, у якую я спаймаў Малога Чалавека, была першай за ўвесь час бясхмарнай месячнай ноччу. Поўны месяц заліваў тарфяныя балоты, пусткі, парк Балотных Ялін блакітным срэбрам і далёка-далёка блішчаў у акенцы нейкай самотнай хаты. Ноччу пахаладзела, і зараз балоты "паделі", нараджаючы ў ямінках касмылі белых рухлівых туманоў.
Рыгор выступіў з-за хмызоў, якія ляжалі ля паваленай агароджы, а за ім з'явіліся з цемры людзі, чалавек дванадцадь.
То былі мужыкі. Усе ў кажухах мехам наверх, у аднолькавых белых магерках, з аднолькавымі чырвонымі лапамі.
І ўсе яны ў месячным святле былі на адзін твар: як быццам сама гэта зямля адначасова нарадзіла іх. У двух я пабачыў доўгія стрэльбы, як у Рыгора, адзін трымаў у руках пулгак, астатнія былі ўзброены доўгімі радішчамі і віламі, а адзін нават простай дубінай.
- Гэта хто? - здзіўлена спытаў я.
- Мужыкі, - нутром прагудзеў Рыгор. - Хопідь цярпець. Два тыдні таму дзікае паляванне затаптала на верасовай пустцы брата вось гэтага мужыка. Міхалам яго завудь.
Міхал сапраўды нагадваў "Міхала - бурага дзедзіна". Глыбокія маленькія вочкі, скулы шырокія, рукі і ногі - не горш як у Дубатоўка. Вочы яго былі чырвонымі і апухлымі, рукі так сціснулі вілы, што аж суглобы пальцаў сталі белымі. Глядзеў ён змрочна і пахмура, але разумна.
- Хопідь, - зноў сказаў Рыгор. - Зараз нам толькі памірадь і засталося. А памірадь мы не хочам. І ты, Беларэцкі, калі што-небудзь заўважыш, маўчы. Гэта справа наша. І Бог дазваляе на канакрада - усім мірам. Сёння мы іх адвучым не толькі людзей таптаць, але і хлеб есці.
- Гэта ўсе ?
- Не, - сказаў мой наваз'яўлены Чортаў Бацька, - гэтыя, на чале з Міхалам, застануцца тут, пад тваёй рукою. А мае чакаюць ля балота, тто акружае Яноўскую путчу, ля Ведзьмаковай ступы. Там ятчэ два дзесяткі. Калі яны пойдуць там - мы іх сустрэнем, калі яны пойдуць невядомай нам, інтай дарогай - сустрэнеце вы. Мы трымаем пад увагяй путчу, Халодную лагчыну і пусткі, тто поруч. Вы - Балотныя Яліны. Сустрэча, калі тто такое, у Халоднай лагчыне. Калі спатрэбіцца дапамога - дасылайце чалавека.
I Рыгор знік у цемры.
Мы зрабілі засаду. Я загадаў тасці мужыкам размясціцца паабяпал дарогі ля самай паваленай агароджы, тром - трохі далей. Атрымаўся мяшок, або, лепей, нерат. Трое павінны былі, у выпадку чаго, перагарадзіць паляванню тлях адступлення. Сам я стаў за вялікім дрэвам ля самай сцежкі.
Я забыўся яшчэ сказаць, што на кожнага з нас было па тры паходні. Дастаткова было, каб асвятліць, у выпадку патрэбы, усё.
Мае людзі ў шкурах як ляглі, так і зрасліся з зямлёю, нельга было адрозніць іх ад звычайных купін, а тэрая аўчына злівалася з тэрай, забітай восенню, травой.
Так мы ляжалі даволі доўга. Месяц плыў над балотямі, мільгацелі там нейкія блакітныя іскры, туман то сплываў у суцэльную, каню па калена, смугу, то зноў распаўзаўся.
Читать дальше