- Дурань ты, Рыгор, - холадна працадзіў я. - Свеціловіч таксама панам быў, а ўсё сваё кароткае жыццё вас, ёлупняў, ад прагнай шляхты ды пыхатых суддзяў абараняў. Чуў, як над ім лямантавалі? І я магу так загінуць... за вас. Маўчаў бы лепей, калі Бог розуму пазбавіў.
Рыгор крыва пасміхнуўся, пасля дастаў аднекуль са світкі канверт, такі скамечаны, быццам яго з ваўчынай зяпы выцягнулі.
- Добра, не крыўдуй... Вось табе ліст. У Свеціловіча тры дні як ляжыць, бо так на канверце... І паштар казаў, што сёння занёс табе да Балотных Ялін яшчэ і другі. Бывай, заўтра прыйду.
Я на месцы раздзёр канверт. Ліст быў ад вядомага знаўды мясцовай генеалогіі з губерні, да якога я пісаў. І ў ім быў адказ на адно з самых важлівых пытанняў: "Шматпаважаны гасудар мой, пан Беларэцкі. Дасылаю вам звесткі пра чалавека,
якім вы цікавідеся. Нідзе ў генеалагічных маіх спісках, як і ў аксамітных кнігах, пра даўнасць роду Берманаў-Гацэвічаў я не знайшоў. Але ў адным старым акце я натрапіў на звестку, не пазбаўленую цікавасді. Выяўляецца, што ў 1750 годзе ў справе вядомага вальнадумца Нямірыча ёсць звестка пра нейкага Бермана-Гацэвіча, які быў за ганебныя ўчынкі вырачаны на баніцыю - выгнанне за межы былога каралеўства польскага і пазбаўлены шляхецкіх правоў. Гэты Берман быў зводным братам Яраша Яноўскага, што насіў мянушку "Схізмат". Вы павінны ведадь, што са зменаю ўлады старыя выракі пазбаўлены чыннасці, і Берман, калі гэта нашчадак таго Бермана, можа прэтэндавадь на прозвішча "Яноўскі", калі галоўная галіна гэтага сямейства згасне. Прыміце запэўненне..." і г.д.
Я стаяў як аслупянелы і ўсё перачытваў радкі ліста, хоць ужо моцна сцямнела і літары расплываліся перад маімі вачыма.
- Ч-чорт!.. Усё ясна. Берман, наследнік Яноўскай, агідны мярзотнік, адмысловы нягоднік.
І раптам мне цюкнула ў галаву:
- Рука... адкуль рука. Ага! У Малога Чалавека, калі ён глядзеў на мяне праз акно, была рука, як у Бермана, такія самыя доўгія нялюдскія пальцы.
І я кінуўся ў палац. Па дарозе зайшоў да сваёй спальні, але ліста там не было. Ахмістрыня казала, што ліст быў тут, павінен быў быць тут. Яна вінавата квахтала перада мною: яна наогул стала пасля той ночы ў архіве вельмі ліслівай і мяккай.
- Не, пан, я не ведаю, дзе ліст. Не, на ім не было паштовага кляйма. Не, хутчэй за ўсё ліст даслалі з яноўскага наваколля, а можа, з павятовага мястэчка. Не, тут не было нікога... Вось хіба толькі пан Берман, які заходзіў сюды, думаючы, што пан дома.
Я не слухаў яе далей. Вочы мае прабеглі па бюро, дзе ляжалі раскіданыя паперы, у якіх, відаць, капаліся. Пасля гэтага я выбег з пакоя і пабег да бібліятэкі. Там не было нікога, толькі кнігі цэлым стосам ляжалі на стале. Іх нечакана кінулі для нейкай больш важлівай справы. Тады я накіраваўся да Бермана.
І тут сляды паспешлівасці, нават дзверы не зачынены. Слабы агеньчык серніка кінуў кружок святла на стол, і я заўважыў на ім адну пальчатку і разарваны наўскос канверт, такі самы, як і ў Свеціловіча тады, у той жахлівы вечар.
"Пан Беларэцкі, паважаны брат. Я мала і кепска ведаю пра дзікае паляванне. Але ўсё ж я магу сказаць табе нетта цікавае. Да таго ж, я магу раскрыць табе адзін сакрэт, таямніцу некаторых цёмных падзей у вашай хяце... Мягчыма, гэта проста выдумка, але мне здаецца, тто ты тукает не там, дзе трэба, любенькі. Небяспека ва ўласным палацы пані Яноўскай. Калі хочаш ведаць тое-сёе пра Малога Чалавека Балотных Ялін -прыходзь сёння ў сем гадзін надвячоркам на тое месца, дзе загінуў Раман і дзе ляжыць яго крыж. Там твой невядомы дабрадзей раскажа табе, у чым корань смяротных падзей".
Я на хвіліну завагаўся, прыпамятаўты лёс Свеціловіча, але доўга вагацца нельга было: гадзіннік паказваў без пятнаццаці сем. А тут ятчэ Бермана няма... Куды пайшоў? Калі ён і Малы Чалавек, і кіраўнік дзікага палявання, ён павінен вельмі занепакоіцца, прачытаўшы перлюстраваны ім ліст. Ці не пайшоў ён замест мяне на спатканне з незняёмцам, каб замкнуць яму рот? Цалкам мягчыма. А тут ятчэ вартаўнік на маё пытанне пра Бермана паказаў рукою на паўночны захад, якраз у напрамку алеі і дарогі, тто вяла да крыжа Рамана Старога.
Я пабег туды ж. Ах, колькі я пабегаў за гэтыя дні і, як сказалі б зараз, патрэніраваўся! Чорт яго бяры, такі трэнінг, разам з Балотнымі Ялінамі! Ноч была трохі святлейтая, чым заўжды. Праменні вялізнага чырвоняга месяца асвятлялі часам, прабівяючы хмары, зямлю, наўскос падалі паміж чорнымі стаўбурамі дрэў. Месяц стаяў над верасовымі пусткамі такі вялізны, круглы, чырвоны, такі райскі, ззяючы, такога вогненняга шчаслівага колеру была гэта планета, тто туга па чымсьці светлым, пяшчотным, непадобным на гэтыя балоты і пусткі заліла маё сэрца. Быццам падплылі да зямлі і згаралі ў паветры нейкія невядомыя краіны, гарады з расплаўленага золата, і быццям было ў іх іншае, не такое, як наша, жыццё.
Читать дальше