Твой добразычлівы Лікол...."
Д'ябал ведае, што такое! Я амаль нічога не атрымаў ад гэтай расшыфроўкі. Ну, пераканаўся, што тут было нешта злачыннае. Ну, даведаўся яшчэ, што невядомы "Лікол..." (што за паганскае імя!) спрытна выкарыстаў нашы адносіны, пра якія мог толькі здагадвацца. І нічога! Нічога больш! А між тым вялізны шэры камень лёг на магіле чалавека, які быў або мог быць (чалавек - гэта тое, чым ён будзе, а не тое, чым ён з'яўляецца зараз) для маёй краіны чымсьці ў сто разоў большым за мяне. І не сёння, дык заўтра такі менавіта камень мог прыціснудь і мяне. Куды тады падзенецца Надзея Раманаўна?
Той дзень прынёс яшчэ адну навіну: прынеслі цыдульку, у якой высакапышнымі словамі і на адменна дрэннай паперы мяне выклікалі ў суд да павятовага мястэчка. Трэба было ехадь. Я дамовіўся з Рыгорам наконт каня, перадаў яму свае меркаванні пра ліст, а ён распавёў, што за хатай Гарабурды сочадь і нічога падазронага не заўважаюць.
Думкі мае зноў звярнуліся да Бермана.
У гэты спакойны і не па-асенняму ціхі вечар я доўга думаў над тым, што чакае мяне ў павеце, і вырашыў ні ў якім разе не затрымлівадца там. Я зусім быў збіраўся пайсці адсыпадца перад дарогаю, калі раптам, звярнуўшы за паваротку алеі, пабачыў на замшэлай лаве Яноўскую. Чорна-зялёнае ад векавых ялін святло клала празрыстыя адбіткі на яе блакітную сукню, на рукі з заламанымі пальцамі, якія ляжалі на каленях, на вочы, трохі неасэнсаваныя, як гэта заўжды бывае ў чалавека, які цалкам паглыбіўся ў свае думкі.
Слова, што я даў самому сабе, было цвёрдым, памяць мёртвага друга зрабіла гэтае слова яшчэ больш моцным, і ўсё ж я некалькі хвілін з нейкім лікуючым захапленнем думаў пра тое, што мог бы абняць гэтую худзенькую постаць, прыціснуць да грудзей, да ўсяго сябе. І пакутліва білася маё сэрца, бо я ведаў, што ніколі гэта не будзе.
Але выйшаў я да яе з-за дрэў амаль спакойны. Вось узняла галаву, пабачыла мяне, і якім мілым, цёплым агнём заззялі прамяністыя вочы.
- Гэта вы, пан Беларэцкі. Сядайце тут, поруч.
Памаўчала і сказала з дзіўным перакананнем:
- Я не пытаюся ў вас, чаму вы пабілі гэтага чалавека. Я ведаю, калі вы зрабілі гэта, значыць, іначай нельга было. Але я вельмі непакоюся за вас, Вы павінны ведаць, суда тут няма. Гэта кручкі, гэта хлусы, гэта... дрэнныя і наскрозь прадажныя людзі. Яны могуць засудзіць вас. І, хоць невялікая правіна шляхціду пабідь паліцэйскага, яны могудь высладь вас адсюль. Яны ўсе, разам са злачынцамі, утвараюць адзіны вялізны саюз. Дарэмна маліць іх аб правасуддзі: няхутка, можа, нават ніколі, не пабачыць яго гэты высакародны і няшчасны люд. Нашто вы зрабілі гэта?
- Я заступіўся за жанчыну, Надзея Раманаўна. Вы ведаеце, у нас такі звычай.
I тут яна так пранікнёна глянула мне ў вочы, тто я пахаладзеў. Адкуль гэты дзіцёнак мог навучыцца чытаць у сэрцах, тто надало яму такую сілу?
- Гэтая жанчына, паверце, магла і пацярпець. Занадта дорага, калі вас вытлюць, заплоціць гэтая жанчына за насалоду, якую вы атрымалі, даўты па зубах пшутаватаму потламу дурню.
- Не непакойцеся, я вярнуся. А гэты час ват спакой будзе абараняць Рыгор.
Вочы яе закрыліся панура. Пасля яна сказала:
- Ах, нічога вы не зразумелі... Хіба справа ў гэтай небяспецы? Не трэба, не трэба вам ехаць у павет... Пражывіце тут ятчэ дзень-два і пакіньце Яліны назаўжды.
Яе рука з удрыгваючымі пальцамі лягла на мой рукаў.
- Чуеце, я вас вельмі-вельмі прашу...
Я быў такі няўважлівы, тто сказаў:
- У канцы гэтага ліста да нябожчыка Свеціловіча стаіць подпіс, частка яго, "Лікол...". Ці няма ў наваколлі шляхціца, у якога імя ябо прозвішча пачыналася б так?
Твар яе адразу спахмурнеў, як хмурнее дзень, калі знікае
сонца.
- Не, - уражаным і дрыжачым, як ад крыўды, голасам адказала яна. - Хіба што Лікаловіч... Гэты прыдомак да прозвішча нябожчыка Культы.
- Ну, гэта наўрад ці, - раўнадушна сказаў я.
Я толькі праз гадзіну зразумеў, якой я быў грубай жывёлінай. Гэта здарылася, калі я глянуў на яе і пабачыў, як з-пад далоні, якой яна прыкрыла вочы, выкацілася і папаўзла ўніз цяжкая, нечалавеча самотная сляза, хутчэй знемягаючага ад адчаю мужчыны, чым дзяўчыны-напаўдзіцёнка.
Я заўжды жаласна губляюся і ряблюся Сліняём Кісялёвічам ад жаночых і дзіцячых слёз, а гэта сляза была такая, якой крый Божа пабачыць камусьці ў жыцці, ды ятчэ ад жанчыны, для якой бы ахвотна распляскаўся ў блін, кяб толькі яна была вясёлай.
- Надзея Раманаўна, тто вы? - замармытаў я, і вусны мае мімаволі склаліся ва ўсмешачку прыблізна такога гатунку, якая бывае на твары дурня, калі ён прысутнічае на пахаванні.
Читать дальше