- Н-ну і пеканулі!.. Адразу лёг.
Пасля ён закусваў і піў гарэлку ў дальнім пакоі хаты Свеціловіча, непадалёк ад залы, дзе ляжаў на стале нябожчык і дзе ягоны дзядзька захлынаўся ад слёз, а я сядзеў, літаральна прыбіты горам і дакорамі сумлення. Для мяне нічога не існавала ў тыя хвіліны, акрамя тонкай свечкі, якую трымаў у тонкіх прыгожых руках Андрэй: яна клала ружовыя водбліскі на белую, з карункамі на грудзях, кашулю, якую дзядзька выцягнуў з куфра. Але ж трэба было мне даведацца, што думаюць улады пра гэта забойства і што яны думаюць рабіць.
- Нічога, на жаль, нічога, - адказаў прыемным пераліўчатым голасам станавы, гуляючы чорнымі аксамітнымі бровамі. - Гэта дзікі кут - і расследаванне тут немагчыма. Я разумею вашу высакародную тугу... Але што тут магчыма зрабіць? Тут некалькі год таму была сапраўдная вендэта (ён вымаўляў "вандэта", і, відядь, гэта слова вельмі яму падабалася). І што мы маглі зрабіць? Такі ўжо звычай. Напрыклад, мы таксама маглі б прыцягнуць да адказнасці вас, бо вы, як самі кажаде, ужывалі зброю супрадь гэтых... м-м... паляўнічых. Мы не зробім гэтага. І што нам да гэтага? Магчыма, гэта было забойства з-за прыгожага полу. Кажуць, што ён быў закаханы ў гэтую (ён сыта варухнуў бровамі) ...у гаспадыню Балотных Ялін. Нічога сабе... А можа, гэта і наогул было самагубства? Нябожчык быў "меланхолік", х-хе, пакутнік за народ.
- Але ж я сам бачыў дзікае паляванне.
Твар станавога пачырванеў.
- Дазвольце мне не паверыць. Казкі аджылі-с. Мне здаецца, што наогул ваша знаёмства і з ім трошкі... М-м... п-падазронае. Я не хачу наводзіць на вас цень, але... вельмі падазроным з'яўляецца таксама тое, што вы так упарта імкнецеся зварацідь увагу следства на другіх, на нейкае дзікае паляванне.
Я выцягнуў з запісной кніжкі закалены аркушык паперы:
- У мяне ёсць дакумент, што яго выбавілі з хаты.
Твар станавога зусім пачырванеў, вочы забегалі.
- Які дакумент? - жадобна спытаў ён, і рука яго працягнулася да мяне. - Вы павінны перадаць яго следству, і, калі пабачаць, тто ён чагосьці варты, яго падтыюць да справы.
Я схаваў аркутык, такімі няпэўнымі здаліся мне яго вочы і гэтая сквапная пряцягнутая рука.
- Я сам перадам яго, калі і каму палічу патрэбным.
- Ну тто ж, - станавы праглынуў нетта, - вата справа-с, шаноўны. Але я параіў бы вям не дражніць гусей. Тут варварскае насельніцтва (і ён тматзначна паглядзеў на мяне), могуць і забіць.
- Я гэтага не вельмі баюся. Скажу толькі, тто, калі паліцыя займаецца замест прямых спраў разважяннямі, самі грамадзяне павінны абараняць сябе. А калі выканаўчыя ўлады прыкладваюць усе намяганні, каб толькі зямяць справу, - гэта пахне вельмі непрыемна і ттурхае людзей на самыя нечаканыя думкі.
- Гэта тто, - бровы станавога карцінна пяпаўзлі некуды да валос, - абраза ўлад?
- Крый мяне Божа! Але гэта дае мне права даць копію з гэтага ліста некуды ў губерню.
- Справа ватая, - станавы пакалупаў у зубах. - Але паслухайце, дарагі пан Беларэцкі. Трэба прымірыцца. Наўрад ці нават у губерні будзе прыемна начальству, калі яно даведяецца, тто вучоны так абараняе былога крамольніка.
Ён галантна, грудным барытонам, умаўляў мяне. Бацька не мог бы быць такім уважлівым да сына.
- Чакайце, - спытаў я, - у нас тто, ёсць закон, па якому лібералы аб'яўляюцца па-за законам, агалошваюцца парыямі? Мярзотнік можа іх забіць і не несці адказнасці?
- Не перабольшвайце, дарягі Беларэцкі, - з пыхатай самазадаволенасцю сказаў прыгажун, - вы схільны перабольшваць жахі ў жыцці.
Гэты неразумны хрэн (іншага слова я не магу падабраць) лічыў, напэўна, тто смерць чалавека - "перяболыттвянне жахаў".
- А я вам кажу, - сказаў я з залпам, - тто справу трэба перадаваць у суд, распачаць судовае даследаванне. Тут -злосная задума. Людзей тут робяць вар'ятамі, і, вядома, з намерамі. На ўсю ваколіцу яны наводзяць жах, тэрарызуюць народ, забіваюць людзей.
На твары станавога блукала пямяркоўная ўсметка, ён прыхлёбваў чаёк.
- Не вар-та, не варта так, дарагі пане. Народ ад гэтага цішэе. Забіты быў, па чутках, не вольны ад Бахусавай забавы. І, наогул, такім небяспечна выказваць яўнае спачуванне. Палітычна ненадзейны, не варты даверу, нядобранамерны, амаральны, не спрыяючы добрым норавам і... яўны сепаратыст, мужычы жаласнік, так бы мовіць, рыдалец над малодшым братам.
Я быў раз'юшаны, але пакуль што стрымліваўся. Мне не выпадала сварыцца яшчэ і з паліцыяй.
- Вы не жадаеце ўмешвадца ў справу па забойству шляхціда Свеціловіча...
- Крый Божа, крый Божа! - перабіў ён мяне. - Мы проста сумняваемся, ці ўдасца нам яе разблытадь, і не можам прымушаць нашага следчага прыкласці ўсе сілы для вырашэння справы аб чалавеку, які ўсім сумленным, сапраўдным сынам нашай вялікай радзімы быў глыбока антыпатычны накіраваннем сваіх думак.
Читать дальше