- Кандрат, дзе тут непадалёк на раўніне тры асобныя
- Ляд яго ведае, - задумаўся ён. - Хіба тто толькі ля Волатавай прорвы. Там стаяць тры вялізныя хвоі. Гэта там, дзе коні караля Стаха, - кажуць людзі, - ускочылі ў дрыгву. А тто такое ?
- А тое, тто над панам Андрэем жахлівая небяспека... Даўно ён пайшоў?
- Ды не, напэўна, гадзіну таму.
Я выцягнуў яго на ганак, і ён, ледзь не плачучы, паказаў мне тлях да трох хвой. Я загадаў яму заставацца тут, а сам пабег. Я не ішоў на гэты раз, перамяжаючы бег. Я ляцеў, я імчаў, я выкладваў апошнія сілы, як быццам хацеў там, ля трох хвой, упасці мёртвым. На хаду я скінуў куртку, тапку, выкінуў з кітэняў залаты партабак і кітэнькавае выданне Дантэ, якое заўсёды насіў з сабою. Бегчы стала трохі лягчэй. Я скінуў бы нават боты, каб для гэтага не трэба было затрымацца. Гэта быў талёны бег. Па маіх разліках, я павінен быў дабегчы да хвой хвілін на дваццаць пазней друга. Жах, адчай, нянавісць надавалі мне сілы. Вецер, які ўзняўся ряптам, падштурхваў у спіну. Я не заўважаў, тто хмары нарэтце заснавалі ўсё неба, тто нетта цяжкае, давячае навісла над зямлёю: я - імчаў...
Тры вялізныя хвоі ўжо вымалёўваліся над чэзлымі хмызамі, а над імі была такая цемра, такое змрочнае неба... Я рынуўся ў хмызы, ламаючы іх нагамі. I тут... здалёк прагучаў стрэл старажытнага пулгака.
Я крыкнуў дзікім голасам, і, як быццам у адказ на мой крык, цішыню ночы раздзёр талёны тупат конскіх капытоў.
Я выскачыў на паляну і пябачыў далёка цені дзесяці коннікаў, якія на поўным намёце паварочвалі ў хмызы. А пад соснамі я пабачыў чалавечую постаць, якая павольна, вельмі павольна асядала на зямлю.
Пакуль я дабег туды, чалавек упаў дягары тварам і шырока раскінуўшы рукі, як быццам жадаў целам сваім прыкрыць сваю зямлю ад куль. Я паспеў ятчэ стрэліць некалькі разоў у бок уцякаючых коннікаў, мне здялося нават, што адзін з іх пахіснуўся ў сядле, але адразу за гэтым выбух нечаканяга гора зваліў мяне на калені поруч з ляжачым чалавекам.
- Брат! Брат мой! Брат!
Ён ляжаў перада мною зусім як жывы, і толькі маленькая ранка, з якой амаль не цякла кроў, гаварыла мне жорсткую непапраўную праўду.
Куля прабіла скронь і выйшла ў патыліцу. Я глядзеў на яго, на гэта бязлітасна загубленае маладое жыццё, я ўчапіўся ў яго рукамі, зваў, тармасіў і выў, як воўк, як быццам гэта магло дапамагчы.
Пасля сеў, узяў яго галаву на калені і пачаў гладзіць валасы.
- Андрусь! Андрусь! Прачніся! Прачніся, дарагі!
Мёртвы, ён быў прыгожы нейкай вышэйшай,
нечалавечай, прыгажосцю. Твар закінуты, галава павісла, і стройная шыя, як выразьбленая з белага мармуру, ляжала на маім калене. Доўгія светлыя валасы пераблыталіся з сухой жоўтай травою, і яна лашчыла іх. Рот усміхаўся, быццам смерць прынесла яму нейкую разгадку жыцця, вочы былі мірна закрыты, і доўгія веі задянялі іх. Рукі, такія прыгожыя і моцныя, што жанчыны маглі б цалавадь іх у хвіліну шчасця, ляжалі ўздоўж цела, як быццам адпачывалі.
Як скарбячая маді, сядзеў я, паклаўшы на калені сына, які прайшоў пакуты на крыжы. Я выў над імі і кляў Бога, бязлітаснага да свайго народа, да лепшых яго сыноў.
- Божа! Божа! Усемагутны, усяведны! Каб ты знік, адступнік, які прадаў свой народ.
Нешта бабухнула нада мною, і ў наступны момант цэлы акіян вады, жахлівая зліва абурылася на балоты і пусткі, на загублены ў лясах край. Стагналі пад ім яліны, прыгіналіся да зямлі. Ён біў мне ў спіну, якою я закрыў твар мёртвага, выў, наўскос, парывамі паласаваў зямлю.
Я сядзеў, як звар'яцелы, не заўважаючы нічога. Словы лепшага чалавека, якія я чуў некалькі гадзін таму, гучалі ў маіх вушах.
"Сэрца маё баліць... ідудь, гінудь, блытаюць, бо сорамна стаяць... і не ўваскрэснудь пасля распяцця... Але, думаеш, усіх перадушылі? Гады, гады наперадзе! Якая залатая, якая чароўная далячынь, якая будучыня чакае!.. Сонца!"
Я застагнаў. Сонца закаділася за хмары, будучыня, забітая і халадзеючая пад дажджом, ляжыць тут, на маіх каленях.
Я плакаў, дождж заліваў мае вочы, ліўся ў рот. А рукі мае ўсё гладзілі гэту залатую юнадкую галаву.
- Радзіма мая! Гаротная маді! Плач!
Крукі здалёк чуюць мёртвага. Наступнага дня з'явіўся ў яноўскае наваколле станавы прыстаў, вусаты і вельмі прыгожы мужчына. Ён з'явіўся без доктара, агледзеў месца забойства, сказаў важка, што слядоў ніякіх знайсці нельга з-за злівы (Рыгор, ходзячы за ім, толькі ўсміхнуўся горка ў вусы), пасля агледзеў цела забітага, пакруціўшы белымі пульхнымі пальцамі яго галаву, і пасля сказаў:
Читать дальше