Прадстаўнікі другой — балтыцкай тэорыі кажуць, што першабытнымі насельнікамі Беларусі былі балты, a фактычна тая ix галіна, з якой паўсталі літоўскія i латыскія плямёны. Паводле гэтай тэорыі балты займалі дарэччы Дняпра i Прыпяці, скуль ix адсунулі на поўнач беларускія плямёны, рушыўшыя із сваёй праславянскай радзімы. К. Буга дае малюнак руху балтаў, што распачаўся пад напорам беларускіх славянаў. Паводле Бугі літоўскія плямёны, уступаючы перад беларускімі, паціснулі братніх латышоў, сядзеўшых над Балтыцкім морам між Нёманам i Дзьвіной (у цяперашняй Літве) i занялі іхнія сялібы. Ізноўжа латышы падаліся на поўнач i паціснулі сядзеўшыя на балтыцкім узьбярэжжы фінскія плямёны — кураў, ліваў[ 41 ].
На карысьць гэтай тэорыі перш-на-перш паклікаюцца на назовы рэк, вазёр, мясцовасьцяў у Беларусі. Вядома, што ўва ўсёй Беларусі ёсьць шмат назоваў небеларускага, а балтыцкага паходжаньня. Як можна начай вытлумачыць гэты факт, як не прабываньнем тут балтыцкіх плямёнаў — кажуць прыхільнікі разгляданай тэорыі. Другім аргумэнтам ёсьць дадзеныя архэолёгіі з курганнай пары. Праф. А. Сьпіцын дапушчае нават, што балты пакінулі ў Беларусі свой асобны пэрыяд курганнай культуры. Астачай гэтага пэрыяду праф. Сьпіцын лічьшь i ведамыя курганы каля в. Гнёздава ў Смаленшчыне. Трэцім аргумэнтамь ёсьць гістарычныя весткі. З летапісу ведама напр., што каля Смаленску жыло літоўскае племя Голядзь i што яшчэ ў XIII стаг. латышы не займалі цалком цяперашняй сваёй тэрыторыі, што мае пацьвярджаць правільнасьць вывадаў К.Бугі адносна пададзенага ім руху балтаў пад напорам беларускіх плямёнаў, a значыцца i правільнасьць балтыцкае тэорыі наагул. Між рэпрэзэнтантамі гэтай тэорыі ёсьць толькі нязгоднасыць адносна часу, калі балты адыйшлі з Беларусі, што адназначна з вырашэньнем пытаньня, калі беларускія плямёны занялі тыя абшары, на якіх ix засьпеў кіеўскі летапісец. Праф. А.Сьпіцын падае як дату гэтага зруху VIII стаг. па Н. X., а К. Буга дапушчае, што зрух балтаў распачаўся ўжо ў IV стаг. па Н. X.
Балтыцкая тэорыя выдаецца лепш абаснаванай ад фінскае, аднак i проці яе высоўваюць шмат закідаў.
Найважнейшы аргумэнт гэтай тэорыі — балтыцкія назовы — толькі тады быў-бы моцны — кажа Карскі, — калі-б існавала пэўнасьць, што гэтыя назовы далі самі балты, тут жыўшыя. Магло, аднак, быць i так, што плямёны, асеўшыя на дадзенай тэрыторыі, прынясьлі з сабой чужыя назовы з раней займанага краю, нічога супольнага з яго языком ня маючыя i назвалі адпаведна рэкі i вазёры ў новым краю. Магло, ізноўжа, здарыцца так, што прыйшоўшыя плямёны мірна зжываліся з аўтахтонамі i перанялі ад ix назовы, каторыя аўтахтоны атрымалі ад ранейшых жыхароў, або прынесьлі так-жа з чужыны. Усё гэта стварае няпэўнасьць i камплікацыі здавалася-б у яснай квэстыі, што трэба мець на ўвазе, ня кажучы ўжо аб неабходнасьці высьцерагацца надужываньня назоваў, падганяючы ix пад тэорыю прынятую аўтарам. Кожны назоў трэба лічыць асобным фактам[ 42 ]. Архэолёгічныя дадзеныя яшчэ менш ад назоваў могуць быць аргумэнтам балтыстаў, бо тое, што лічыцца балтыцкім, амаль ня розьніцца ад славянскага. Напасьледак, аргумэнты гістарычныя так-жа не зьяўляюцца пераконваючымі, бо аб племені Голядзі нічога канкрэтна ня ведама i яно ёсьць дагэтуль загадковым. Трудна нават сказаць, ні яно было па паходжаньні балтыцкім, бо назоў яшчэ гэтага не даказвае (прыкладам беларускае племя Северанаў мела неславянскі назоў). Яшчэ менш ёсьць пераконваючым аргумэнт, што латышы нават у XIII стаг. не займалі цяперашніх сялібаў, у чым К. Буга даглядаецца пацьверджаньня правільнасьці азначанага ім зруху балтаў з тэрыторыі Беларусі.
Усе гэтыя засьцярогі трэба мець на ўвазе пры разглядзе балтыцкае тэорыі.
Гісторыкі другой групы кажуць, што беларускія плямёны былі аўтохтонамі сваей тэрыторыі, на якой ix засьпела гісторыя. Гэту тэорыю можна было-б назваць славяна-беларускай. Прадстаўніком гэтай тэорыі зьяўляецца ведамы праф. Карскі, а сутнасьць яе паводле Карскага зьмяшчаецца ў наступным. Даўгагаловыя чарапы, паходзячыя яшчэ з нэолітычнае пары, прамаўляюць за тым, што ў Беларусі жыло племя, каторае было прототыпам славян i балтаў. У сучаснасьці даўгагаловасьць наглядаецца із славян найбольш у беларусаў. Гэткім парадкам можна дапусьціць, што насельнікі Беларусі ў нэолітычную пару належалі да індаэўропэйскага племені, магчыма да тэй яго галіны, каторая лягла ў васнову славян, найбольш чыстымі прадстаўнікамі каторых зьяўляюцца беларусы[ 43 ]. На аснове падобнасьці ў сэнсе антрополёгічным беларусаў i літоўцаў, зь якіх апошнія здаўна (паводле праф. Баццэнбергэра ад 5000 г.) жывуць на цяперашняй сваей тэрыторы, Карскі дапушчае, што i ў нэолітычную пару яны жылі па суседзтву з беларусамі, г. ё. прыблізна ў цяперашніх межах, прычым магчыма, што пасяленьні балтаў спускаліся далей, на паўдз.-усход уразаючыся ў тэрыторыю Беларусі[ 44 ]. Дзеля адсутнасьці прычын да вялікіх ператасовак народаў, Карскі дапушчае, што i ў пару мэталяў у Беларусі жылі тыя-ж насельнікі, толькі значна пасунуўшыя наперад сваю культуру. Дадзеныя языка дазваляюць яшчэ больш бачыць у гэтых насельніках славянаў. Ідучы за Шафарыкам i Нідэрле, Карскі рашуча цьвердзіць, што Будзіны і Нэўры Гэродота былі славянамі i толькі не рашаецца прызнаць славянамі Ставанаў Пталамэя[ 45 ]. На аснове гэтых дадзеных i аналізуючы географічныя назовы рэк, вазёр, мясцовасьцяў у Беларусі, Карскі цьвердзіць, што беларускія плямёны былі аўтохтонамі сваей тэрыторыі i толькі на захадзе i паўн.-захадзе частку яе займалі ў перамежку балты, ды на поўначы дзе-ні-дзе на правых даплывах Дзьвіны жылі некаторыя фінскія плямёны[ 46 ].
Читать дальше