• Пожаловаться

Мікола Шкялёнак: Беларусь і суседзі

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Шкялёнак: Беларусь і суседзі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Беласток, год выпуска: 2003, ISBN: 83-915029-4-5, издательство: Białoruskie Towarzystwo Historyczne, категория: История / Культурология / Политика / economics / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Мікола Шкялёнак Беларусь і суседзі

Беларусь і суседзі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларусь і суседзі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік нарысаў і працаў па гісторыі Беларусі гісторыка і правазнаўцы Міколы Шкялёнка вяртае для шырокага чытача імя гісторыка, публіцыста, культурнага і палітычнага дзеяча першай паловы ХХ ст. Доўгія гады імя Міколы Шкялёнка было забароненае, а калі і згадвалася, дык з кляймом “здрадніка Радзімы і калябаранта”. Сам лёс Беларусі выразна падзяліў беларусаў. Многія з тых, хто спрабаваў усьвядоміць беларусам іх гістарычнае багацьце быў вымушаны пакінуць Беларусі альбо скончыў сваё жыцьцё ў ГУЛАГАХ ці “ад кулі” супрацоўніках НКУС. Праз паўстагодзьдзя беларусы былі вымушаныя пакрысе ізноў адкрываць для сябе сваю гісторыю. У пачатку 90-х на хвалі нацыянальнага адраджэньня з нябыту быў вернуты і Мікола Шкялёнак. Зборнік нарысаў будзе карысны усім, хто хоча пазнаць беларускую гісторыю і зразумець, які шлях прайшоў беларускі народ да незалежнасьці.

Мікола Шкялёнак: другие книги автора


Кто написал Беларусь і суседзі? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Беларусь і суседзі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларусь і суседзі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Аб Палесьсі, як натуральнай граніцы на паўдні, мы сказалі вышэй.

Труднасъць здабыцьця Беларусі, дзякуючы яе асаблівым фізыё-географічным варункам, была важкім дзейнікам, абясьпячаўшым арганізацыі асобных беларускіх гаспадарстваў, з якіх найвялікшымі былі Полаччына, Смаленшчына i Турава-Піншчына.

Яшчэ нядаўна спорным было пытаньне, калі зьявіўся чалавек на тэрыторыі Беларусі. Лічылася агульна прынятай думка, што сьляды чалавека ў Беларусі даходзяць толькі да пазьнейшае пары каменнага пэрыяду — нэоліту[ 17 ]. І хоць раскопкі на тэрыторыі Беларусі выкрылі шмат месцаў з астачамі жывёлы ледавіковае пары (косьці маманта, паўночнага аленя i інш.), што наводзіла на думку існаваньня i чалавека ў гэтую пару, a ўжо Сементкоўскі казаў, што ў зьбіральнікаў i аматараў старыны Віцебшчыны ён бачыў прылады «бяз ніякіх азнак шліхоўкі»[ 18 ], праф. А. Сьпіцын на першым зьезьдзе дасьледчыкаў беларускае архэолёгіі i архэографіі ў Менску (17—18. I. 1926 г.) усё-ж заявіў, што існаваньне чалавека на тэрыторыі Беларусі ў пару палеоліту астаецца загадкай[ 19 ].

Але посьле гэтай аўторытатыўнае заявы яшчэ ўлетку таго-ж 1926 г. пытаньне гэтае атрымала неспадзеўкі новае асьвятленьне. Сябра гістарычна-архэолёгічнае камісіі б. Інстытуту Беларускае Культуры ў Менску К. Палікарповіч натрапіў каля вёскі Бердыж, Чачэрскага раёну, Гомельскае акругі, на стаянку палеолітычнага чалавека. К. Палікарповіч знайшоў у ваколіцы гэтае вёскі сярод касьцей маманта некалькі зробленых чалавекам адшчэпкаў крамня i дзьве ножападобныя прылады. на якіх былі сьляды дробнай штучнай адбіўкі (г. зв. «рэтуш»). «Гэтая апрацоўка крэмняў, сувязь ix з пэўным гэолёгічным пластом (марэнны суглінак), сьляды вагню, прысутнасьць костак розных выкапальных жывёлаў, непарушанасьць усіх пластоў, не выклікае—кажа Палікарповіч— ніякага сумліву, што тут маем астачы палеолітычнае культуры часу вялікага зьледзяненьня»[ 20 ]. Хутка, бо ў 1929г.. была знойдзена другая палеолітычная стаянка ў в. Юравічы на Прыпяці каля Мозыра, a потым новабабовіцкая. Трэба лічыць, што i стаянка ў в. Гамкаве, Смаленскае акругі, ёсьць палеолітычнай[ 21 ].

Гэтыя стаянкі маюць вялікую навуковую вартасьць. У сэнсе тэрыторыяльным (прынамся ў гістарычных межах) беларускімі трэба лічыць дзьве раней ад вышменаваных знойдзеныя палеолітычныя стаянкі, паіменна супонеўскую каля Бранску i мезінскую на Дзясьне, на паўдзён ад г. Ноўгарад-Северскага. Аднак з факту, што на межах Беларусі былі палеолітычныя стаянкі, яшчэ ня можна было рабіць выснаваў аб існаваньні ледавіковага чалавека на тэрыторыі Беларусі. Апісаныя знаходкі выясьняюць гэтае пытаньне i дазваляюць з усей пэўнасьцю адсунуць пачатак каменнай культуры насельнікаў Беларусі даледавіковай пары.

Палеоліт зьмяніла наступная пара — нэолітычная, або шліхаванага камяня. Факт існаваньня чалавека ў Беларусі ў гэтую пару выплывае з папярэдняга i сьцьвярджаецца ўжо шматлікімі знаходкамі гэтай пары. Каменных прыладаў нэоліту знойдзена шмат на тэрыторыі ўсяе Беларусі. Параўнальна дагэтуль найбольш ix аказалася ў Віцебшчыне, Віленшчыне, Меншчыне, Магілёўшчыне i Полаччыне, найменш — у Горадзеншчыне, Слонімшчыне, Ваўкавышчыне, Беласточчыне, Смаленшчыне[ 22 ]. Апрача маладых беларускіх архэолёгаў, нэолітычныя стаянкі ў Беларусі знайшлі, або ix студыявалі, галоўна да вайны, расейскія i польскія архэолёгі, як А. Сементкоўскі, графы Уваравы, графы Тышкевічы, Ф. Дабранскі, Татур, Н. Авэнаріус. М. Кусьцінскі, Е. Раманаў, В. Шукевіч, А. Сьпіцын, i іншыя[ 23 ]. Былі гэта пераважна архэолёгі-аматары, каторыя займаліся галоўна раскопкамі курганоў i ў гэтых працах траплялі на астачы нэолітычных стаянак у Беларусі. З боку адпаведных архэолёгічных расейскіх ці польскіх устаноў ня было наладжана сыстэматычных i плановых досьледаў. Архэолёгі-аматары абшар досьледаў выбіралі прыпадкова. Дзе гэтых аматараў ня было, там агулам i ніякае архэолёгічнае працы не вялося, хіба якімсь адумыслова прыехаўшым з „цэнтру" архэолёгам i зь якойсь спэцыяльнай мэтай[ 24 ].

Нешматлікія знаходкі не даюць яшчэ магчымасьці пазнаньня жыцьця палеолітычнага чалавека ў Беларусі. Затое адносна нэолітычнае пары вучоныя робяць на аснове ўжо дасюлешніх знаходкаў выснавы аб жыцьці чалавека ў гэтую пару, прычым некаторыя з ix можна лічыць цьвёрда ўстаноўленымі навукова. Дасьледчыкі кажуць, што нэолітычны чалавек у Беларусі жыў пераважна на берагох рэк i надта рэдка на берагох вазёр[ 25 ]. Жыльлём для гэтага чалавека былі зямлянкі, але ня выключана, што ён будаваў адумысныя для гэтага шалашы.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларусь і суседзі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларусь і суседзі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларусь і суседзі»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларусь і суседзі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.