• Пожаловаться

Мікола Шкялёнак: Беларусь і суседзі

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Шкялёнак: Беларусь і суседзі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Беласток, год выпуска: 2003, ISBN: 83-915029-4-5, издательство: Białoruskie Towarzystwo Historyczne, категория: История / Культурология / Политика / economics / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Мікола Шкялёнак Беларусь і суседзі

Беларусь і суседзі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларусь і суседзі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік нарысаў і працаў па гісторыі Беларусі гісторыка і правазнаўцы Міколы Шкялёнка вяртае для шырокага чытача імя гісторыка, публіцыста, культурнага і палітычнага дзеяча першай паловы ХХ ст. Доўгія гады імя Міколы Шкялёнка было забароненае, а калі і згадвалася, дык з кляймом “здрадніка Радзімы і калябаранта”. Сам лёс Беларусі выразна падзяліў беларусаў. Многія з тых, хто спрабаваў усьвядоміць беларусам іх гістарычнае багацьце быў вымушаны пакінуць Беларусі альбо скончыў сваё жыцьцё ў ГУЛАГАХ ці “ад кулі” супрацоўніках НКУС. Праз паўстагодзьдзя беларусы былі вымушаныя пакрысе ізноў адкрываць для сябе сваю гісторыю. У пачатку 90-х на хвалі нацыянальнага адраджэньня з нябыту быў вернуты і Мікола Шкялёнак. Зборнік нарысаў будзе карысны усім, хто хоча пазнаць беларускую гісторыю і зразумець, які шлях прайшоў беларускі народ да незалежнасьці.

Мікола Шкялёнак: другие книги автора


Кто написал Беларусь і суседзі? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Беларусь і суседзі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларусь і суседзі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У Варшаве сябры групы „БНФ” адразу ўзяліся за працу, за арганізацыю новага цэнтра, каб ахапіць сваёй дзейнасьцю некаторыя краіны Эўропы. Мікола Шкялёнак накіроўваецца ў Бэрлін. Прыехаўшы ў гэты горад, ён пачынае актыўную палітычную дзейнасьць. Найперш працуе ў беларускай газэце „Раніца”, а з сакавіка 1942 году яго выбіраюць галоўным рэдактарам гэтай газэты. У „Раніцы” Мікола Шкялёнак друкуе свае гістарычныя артыкулы „Да метадалогіі гісторыі Беларусі”, „Тэрыторыя і дагістарычныя насельнікі Беларусі”, „Перыядызацыя гісторыі Беларусі”, „Беларусь — Літва — Крыўя” і іншыя. Дарэчы, у “Раніцы” ён надрукаваў і першыя вершы Ларысы Геніюш.

Жывучы ў Бэрліне Мікола Шкялёнак арганізоўвае Беларускі Камітэт Самапомачы ў Нямеччыне, становіцца яго першым старшынёй.

У лютым 1943 году Мікола Шкялёнак прыязджае ў Менск, дзе рэдагуе бюлетэнь „Беларуская карэспандэнцыя”. А пасьля забойства галоўнага рэдактара „Беларускай газэты” Уладыслава Казлоўскага, становіцца яе рэдактарам. Аб гэтым добра ўспамінае Натальля Арсеньнева ў сваім „Аўтабіяграфічным нарысе”: „Прыйшоўшы дахаты, я сказала аб гэтым (аб забойстве Уладыслава Казлоўскага — С.Ч.) Шкялёнку (ён пэўны час тады жыў у сям’і Натальлі Арсеньневай і Францішка Кушаля — С.Ч.), які таксама ў гэты дзень раней вярнуўся з працы, і папрасіла яго дапамагчы мне выдаць наступны нумар, тым болей, што шмат матэрыялаў я мела ў сябе, а пераклады можна было заўсёды зрабіць зь нямецкіх газэтаў, якія таксама былі ў хаце. Шкялёнак, вылаяўшыся па адрасам некаторых нашых мужчынаў з рэдакцыі, прызнаў мне рацыю, і, павячэраўшы, мы селі за працу. Працавалі мы да трэцяй гадзіны ночы, але газэту зрабілі.

Назаўтра ўвесь матар’ял быў перабіты на машынцы, і сын мой, які таксама працаваў у нашай рэдакцыі, завёз яго ў друкарню на Камароўку. У сераду газэта выйшла, як заўсёды. Трэці паверх нашае рэдакцыі быў замкнёны. Працавала толькі адміністрацыя і экспедыцыя ўнізе. Я й Шкялёнак перанесьліся ў Камісарыят, дзе было бясьпечна й можна было спакойна працаваць. І так неяк само склалася ад гэтага часу, што рэдактарам газэты стаўся Шкялёнак, а „падрэдактарам” — я”.

Але Мікола Шкялёнак больш за ўсё быў заняты не рэдагаваньнем „Беларускай газэты”, а палітычнымі справамі. У створанай у Менску Беларускай Цэнтральнай Рады (БЦР), ён займеў пасаду першага віцэ-прэзыдэнта. “Як толькі была аформлена БЦР, — успамінае Яўхім Кіпель у сваёй кнізе „Эпізоды” (Нью-Ёрк, 1998), — прыкладна ў студзені 1944 году, я, памятаю, гутарыў са Шкялёнкам.

— Мікола, што ж будзем рабіць далей? Рада назначаная, але нашае становішча невыразнае, нешта трэба рыхтаваць далей.

На гэта Шкялёнак адказаў прыблізна так:

— Трэба склікаць Народны Сход, трэба выстаўляць прынцып незалежнасьці.

Праз пару тыдняў мы зноў сабраліся, гэтым разам да нас далучыліся Ю. Сабалеўскі ды Ф. Кушаль. Сабалеўскі сказаў, што і Астроўскі думае пра сход, а Кушаль проста гаварыў: мы павінны мець зусім незалежнае ад немцаў камандаваньне, бо яны стрымліваюць нашу працу. Прыблізна да канца студзеня 1944 году ідэя Другога Ўсебеларускага Кангрэсу (менавіта так мы вырашылі назваць сход), абнародаваньня БЦР у вузкім коле беларускіх актывістаў Менску была сфармуляваная. Праўда, Астроўскі мне й Шкялёнку неяк зазначыў: трэба быць асьцярожнымі, бо немцам на нас паступілі даносы, што мы ў змове. Ясна, гэта былі правакацыі, але ў тым часе немцы, церпячы паразы на фронце, былі вельмі насьцярожаныя і пастраляць змоўцаў ім нічога ня значыла. Дзеля гэтага мы пачалі весьці абмеркаванне нашых планаў толькі ў прыватных памяшканьнях”[ 2 2 „Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі”, укладальнік Лявон Юрэвіч, Нью-Ёрк 1999, с. 250-251. ]. .

Другі Ўсебеларускі Кангрэс адбыўся ў Менску 27 чэрвеня 1944 году. З асноўным дакладам, які называўся „Аб прызнаньні за няважныя пастановы ўраду СССР і былой Польшчы, якія датычацца Беларусі, яе тэрыторыі і народу” выступіў Мікола Шкялёнак. Ён, у прыватнасьці, сказаў, што „усе пастановы й трактаты ўрадаў СССР і былой Польскай дзяржавы адносна Беларусі й ейнага народу рабіліся бяз удзелу прадстаўнікоў беларускага народу й былі накіданыя Беларусі гвалтам чужынцаў. Беларускі народ ніколі не ўважаў іх за акты права, але за акты чужацкага паняволеньня. У сучаснасьці вайна зьмяла з Беларусі ранейшыя польскія і бальшавіцкія дзяржаўныя парадкі і дала магчымасьць стварэньня новага ладу, пры якім беларускі народ хоча быць суб’ектам права. Аднак як урад СССР, так і польскі эміграцыйны ўрад у Лёндане імкнуцца зьвярнуць сваё ранейшае панаваньне на Беларусі, паклікаючыся на свае ранейшыя дагаворы. Таму Другі Ўсебеларускі Кангрэс павінен на ўвесь сьвет заявіць аб сапраўдных жаданьнях і волі беларускага народу.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларусь і суседзі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларусь і суседзі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларусь і суседзі»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларусь і суседзі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.