• Пожаловаться

Мікола Шкялёнак: Беларусь і суседзі

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Шкялёнак: Беларусь і суседзі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Беласток, год выпуска: 2003, ISBN: 83-915029-4-5, издательство: Białoruskie Towarzystwo Historyczne, категория: История / Культурология / Политика / economics / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Мікола Шкялёнак Беларусь і суседзі

Беларусь і суседзі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларусь і суседзі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік нарысаў і працаў па гісторыі Беларусі гісторыка і правазнаўцы Міколы Шкялёнка вяртае для шырокага чытача імя гісторыка, публіцыста, культурнага і палітычнага дзеяча першай паловы ХХ ст. Доўгія гады імя Міколы Шкялёнка было забароненае, а калі і згадвалася, дык з кляймом “здрадніка Радзімы і калябаранта”. Сам лёс Беларусі выразна падзяліў беларусаў. Многія з тых, хто спрабаваў усьвядоміць беларусам іх гістарычнае багацьце быў вымушаны пакінуць Беларусі альбо скончыў сваё жыцьцё ў ГУЛАГАХ ці “ад кулі” супрацоўніках НКУС. Праз паўстагодзьдзя беларусы былі вымушаныя пакрысе ізноў адкрываць для сябе сваю гісторыю. У пачатку 90-х на хвалі нацыянальнага адраджэньня з нябыту быў вернуты і Мікола Шкялёнак. Зборнік нарысаў будзе карысны усім, хто хоча пазнаць беларускую гісторыю і зразумець, які шлях прайшоў беларускі народ да незалежнасьці.

Мікола Шкялёнак: другие книги автора


Кто написал Беларусь і суседзі? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Беларусь і суседзі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларусь і суседзі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Крыніцамі расейска-польскіх прэтэнзіяў да Беларусі ёсьць звычайнае захопніцтва і гвалты. А вынікам іхняга панаваньня на Беларусі зьяўляюцца нязьлічоныя шкоды для беларускага народу ў палітычнай, культурнай і гаспадарчай галінах. Разгром Беларускай Народнай Рэспублікі, падзел Беларусі паміж Савецкай Расеяй і Польшчай трактатам у Рызе 1921 годзе былі актамі супольнага гвалту расейскіх пралетараў й польскіх паноў. Такім самым гвалтам была акупацыя Заходняй Беларусі савецкімі арміямі ў 1939 годзе. Цынічнае санкцыянаваньне гэтага гвалту праз галасаваньне бязвольнага Народнага Сабраньня ў Беластоку ня можа зьмяніць сутнасці насільля. Мы адкідаем назаўсёды усе ланцугі чужацкай няволі і адмаўляем ім у праве дзеіць ад імя беларускага народу…”[ 3 3 Я. Найдзюк, І. Касяк, Беларусь учора і сяньня, Менск 1993, с. 327. ]. Скасаваньне савецкіх і польскіх трактатаў адносна Беларусі — такая была галоўная думка выступленьня Міколы Шкялёнка на Кангрэсе.

Праз некалкі дзён пасьля Кангрэсу беларускі палітык пакідае Менск і вяртаецца ў Бэрлін. Ён па-ранейшаму ўваходзіць у палітычнае кіраўніцтва БЦР, ажыцьцяўляе сувязі з прадстаўнікамі Беларускай Незалежніцкай Партыі, найперш з маладым Усеваладам Родзькам і яго сябрамі.

У Бэрліне Мікола Шкялёнак плянуе перайсьці на бок англя-амэрыканскіх войск, але перадумаўшы, вясною 1945 году, ён зь невялікаю групаю перабіраецца на тэрыторыю Польшчы, каб адтуль пасьля вярнуцца ў Беларусь. Але плянам яго збыцца, на вялікі жаль, не ўдалося. Па ўказцы аднаго з правакатараў, Міколу Шкялёнка высачылі органы НКВД і арыштавалі. Пасьля арышту яго прывезьлі ў Менск, дзе ў 1946 годзе прыгаварылі да вышэйшай меры пакараньня...

Гэта няпоўны жыцьцяпіс славутага беларускага гісторыка ды палітыка Міколы Шкялёнка. Многія факты з яго біяграфіі і творы знаходзяцца яшчэ за „сямю пячацямі”. Тым не менш, сабраная па крупінцы першая згадка пра яго і вязанка лепшых гістарычных артыкулаў і выступленьняў, няхай будзе данінай светлай памяці гэтаму чалавеку, якога ніхто і ніколі не зможа выкрасьліць зь гісторыі нашай Бацькаўшчыны, якую ён адкрываў дзеля сваіх нашчадкаў, ды за волю якой змагаўся і аддаў сваё жыцьцё.

Сяргей Чыгрын

Тэрыторыя Беларусі i яе дагістарычнае насельніцтва

Пад тэрыторыяй Беларусі мы разумеем абшар заселены беларускай этнографічнай масай. Граніцы гэтай масы азначыў ужо праф. Карскі[ 4 ], кіруючыся, як асновай, распаўсюджаньнем чыстай беларускай мовы, без яе пераходных да маскоўшчыны і ўкраіншчыны дыялектаў. Граніцы прынятыя Карскім на захадзе (з латышамі, літоўцамі i палякамі) ня выклікалі засьцярог з боку пазьнейшых дасьледчыкаў. Дыскусыя ўзьнялася толькі над маскоўскай i ўкраінскай межамі. У рэзультаце новых i навейшых досьледаў, маскоўская i ўкраінская межы папраўлены на карысьць беларускай этнографічнай масы[ 5 ]. Далейшыя досьледы могуць прынесьці нязначныя зьмены гэтых межаў у той ці іншы бок, але спадзявацца паважных перамен ня прыходзіцца. Хочучы азначыць у галоўных нарысах этнографічныя межы Беларусі, мы паклічымся тут на А. Смоліча, беларускага географа, вывады якога ня толькі ня ёсьць супярэчнымі з апошнімі досьледамі ў гэтай галіне, але цалком з імі згаджаюцца. А. Смоліч азначае этнографічныя межы Беларусі наступнымі пунктамі. Мяжа беларускага i польскага, прастораў ідзе ад м. Мельніка па рацэ Буг, Нурцу, Нарве i Бабру на Аўгустоў; мяжа з літоўцамі ідзе каля мястэчкаў Друзгенікі, Рудзішкі, Еўе, Янішкі, Сьвянцяны, Езяросы (б. Нова-Александраўск). Ад Езяросаў пачынаецца мяжа з латышамі, якая ідзе каля м. Ілукшты, Вышкаў, Люцына да ст. Корсаўкі. Ад Корсаўкі пачынаецца мяжа з Расеяй. Яна ідзе каля м. Апочкі, Вялікіх Лукаў, вярхоў Дзьвіны на Ржэў i Зубцоў, скуль зьвяртае на паўдзён i na верхнім Дняпры ідзе аж да Дарагабужу. Каля яго мяжа паварачвае крыху на ўсход, a пасьля ідзець ізноў у паўдзённым кірунку на Бранск, скуль р. Дзясной да м. Грамяча. Каля Грамяча пачынаецца беларуска-украінская мяжа, якая дзелячы Чарнігаўшчыну больш менш папалам кіруецца на Любеч. Ад Любеча граніца ідзе ўніз па Дняпры да ўтокаў Прыпяці i там трапляе на старую беларуска-украінскую гістарычную мяжу, якая лясамі i балотамі на паўдзён ад Прыпяці ідзе больш менш па даўнейшай граніцы Менскае i Горадзенскае губэрніяў з Кіеўскай i Валынскай прыблізна да Уладавы, пасьля па рацэ Бугу да Мельніка[ 6 ].

Гэты прастор займае 300.000 кв. вёрст i цягнецца з усходу на захад каля 700 вёрст і з поўначы на паўдзён каля 550 вёрст[ 7 ].

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларусь і суседзі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларусь і суседзі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларусь і суседзі»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларусь і суседзі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.