У сваім дакладзе аб палітычным становішчы на Беларусі я распавядаў пра наш рэферэндум [ 7 7 Рэферэндум аб захаванні СССР. Праходзіў у 1991 годзе.
]. Асабліва зацікавіла слухачоў фармуліроўка вынесенага на рэферэндум пытання. І сапрауды, цяжка прыдумаць больш заблытаную і нязграбную для ўспрымання канструкцыю сказа, што стаіць у падпісным лicцe. Ініцыятыва беларускіх дэмакратаў была станоўча адзначана і ўхвалена.
Пры абмене iнфармацыяй высветлілася, што працэсы, якія ідуць ва ўcіx прадстаўленых у Маскве посткамуністычных краінах, вельмі падобныя адзін да аднаго. Гэта знайшло адлюстраванне ў камюніке канферэнцыі, дзе адзначаны некаторыя агульныя праблемы дадзенага перыяду: пераход ад аджыўшых савецкіх i сацыялістычных дзяржаўных і эканамічных структур да свабодна выбраных парламентам і да рыначнай эканомікі, распрацоўка аптымальных законаў а6 выбарах, падрыхтоўка і прыняцце канстытуцый дзяржаў, аптымізацыя працэсаў прыватызацыі і зямельнай рэформы з улікам асаблівасцей кожнай з краін.
Улічваючы вялікую цікавасць удзельнікаў нарады да падзей на Беларусі, вырашана склікаць наступны форум 10 – 12 траўня ў Мінску. Мяркуецца правесці пашыраную міжнародную канферэнцыю на тэму: "Шлях дэмакратычнай дзяржавы"
Масква. Сакавік 1992 г.
Раздзел 3. Нюрнберг-2 альбо суд над камунізмам
Ідэя “Суду над камунізмам” бярэ свой пачатак ад Зварота пад назвай "Мы заклікаем кожнага, каго трывожыць небяспека нэабальшавізму, далучыцца да нас", які быў надрукаваны ў газеце "Свабода" ў 1992 годзе. Сама ідэя такога Суду зыходзіла ад Нацыянальна-дэмакратычнай партыі Беларусі, адным з старшыняў якой з'яўляўся пад той час я, тэкст Звароту таксама рыхтаваўся ў рэдакцыі НДПБ. Пасля Зварот быў падпісаны лідэрам апазіцыі ў Вярхоўным савеце Зянонам Пазняком і кіраўнікамі вядучых дэмакратычных арганізацый. Пазней Зварот атрымаў шырокі міжнародны рэзананс і даў штуршок да стварэння Міжнародных Камітэтаў па Суду над камунізмам "Нюрнберг-2" ў Расіі і Польшчы. Падзеі, што адбываліся потым, адлюстраваны ў артыкулах, якія падаюцца ў храналагічнай паслядоўнасці. Яны адлюстроўваюць непаўторную атмасферу першай паловы 90-х гадоў, калі ўздым дэмакратычных і нацыянальных рухаў ува Усходняй Еўропе і краінах, узнікшых пасля рападу СССР дасягнуў свайго піку. Фактычна, гэты раздзел з'яўляецца працягам папярэдняга і адлюстроўвае яшчэ адзін накірунак дзейнасці дэмакратычнага руху пачатку 90-х гадоў.
Раздзел пачынаецца са згаднага вышэй Звароту. У той жа час быў напісаны і другі Зварот (артыкул 2), у якім тэма Суду разглядваецца з хрысціянскіх пазіцый. У артыкуле 3 распавядаецца пра першы міжнароды з'езд прыхільнікаў Суду ў горадзе Уладзіміры. Артыкул 4 – выніковы дакумент гэтага з'езду. Артыкулы 4 і 5 адлюстроўваюць рэакцыю грамадскасці на падзеі, што адбываліся ва Уладзіміры. Камуністы адрэагавалі на наш з'езд у газеце "Мы и время" арыгінальным артыкулам прафесара І.Кучарава "Мозги набекрень" і аб гэтым я пішу ў апошнім восьмым артыкуле. У канцы 1992 года я нечакана атрымаў ліст з Швейцарыі і прывожу яго змест у артыкуле 6. Завязалася перапіска, якая дала практычныя вынікі – у 1994-м годзе адбылася яшчэ адна канферэнцыя па стварэнню Міжнароднага камітэта па Суду над камунізмам "Нюрнберг 2" на гэты раз ужо ў Варшаве. Аб гэтых падзеях пішацца ў артыкуле 7. І, нарэшце, артыкул 8 прысвечаны тэарэтычнай праблеме суду над камуністычнай ідэалогіяй.
1. ЗВАРОТ АПАЗІЦЫІ Ў ВС БЕЛАРУСІ (ЗВАРОТ 1) [ 8 8 Тут і далей тэксты напісаныя тарашкевіцай захоўваюцца ў арыгінале.
]
Апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце Беларусі, грамадска-палітычных арганізацыяў, партыяў і рухаў да грамадзян Рэспублікі Беларусь, да усіх народаў – ахвяраў камуністычнага тэрору
Шаноўныя суайчыньнікі, браты й сёстры зь іншых краёў!
Злачынствы, учыненыя камуністычным рэжымам Савецкай Імпэрыі ад путчу 1917 г. да путчу 1991 г. пераўзыходзяць злачынствы нацысцкай Германіі. Ад гэтага дэманічнага рэжыму пацярпелі ўсе народы сьвету. Толькі на тэрыторыі былога Савецкага Саюзу ад камуністычнага тэрору загінула больш як 60 млн. чалавек. Насельніцтва Беларусі зараз складае толькі палову таго, якое магло б быць пры натуральным шляху разьвіцьця. Улічваючы, што дзеі фашысцкай Германіі, аналагічныя балышавіцкім, ужо аб'яўлены злачынствамі супраць чалавечнасыці, а Нямецкая нацыянал-сацыялістычная рабочая партыя, СС, гестапа – злачыннымі арганізацыямі, – неабходна юрыдычна прызнаць злачынствы, арганізаваныя бальшавіцкай партыяй, – злачынствамі супраць чалавечнасьці, якія ня маюць тэрміну даўнасьці. Камуністычную ідэалёгію (вучэньне аб клясавай нянавісьці й дыктатуры пралетарыяту) неабходна прызнаць злачыннай ідэалёгіяй і асудзіць яе.
Читать дальше