2. КАНФЕРЭНЦЫЯ ЗАНЯВОЛЕНЫХ НАРОДАЎ У БУРШТЫНЕ
15 – 16 чэрвеня ў г.Бурштыне (Івана-Франкоўская вобл.) адбылася чарговая канферэнцыя нацыянальна-дэмакратычных рухаў заняволяных народаў савецкай імпepыi. Адметная рыса гэтых канферэнцый – радыкалізм, нацыянальна-адраджэнцкая накіраванасць, імкненне да агульнай мэты – вызвалення народаў ад расійска-савецкай акупацыі.
З беларускіх рухаў Беларусі ў гэтых канферэнцыях прымалі да гэтага часу ўдзел Нацыянальна-дэмакратычная партыя Беларусі (НДПБ) – 4 разы і Радыкальнае крыло БНФ – 2 разы.
У г.Бурштын з"еxaліся прадстаўнікі нацыянальна-дэмакратычных, рэспубліканскіх і іншых партый 8 наступных рэспублік СССР: Эстоніі, Беларусі, Украіны, Малдовы, Грузіі, Арменіі, Азербайджана, Кыргызстана, Туркменістана, а таксама з Польшчы, Румыніі і ўпершыню прыняў удзел Дэмакратычны Саюз (г.Масква) – усяго было прадстаўлена 16 арганізацый.
Ад Бeлapуcі 6ылі прадстаўнікі НДПБ. Даклад аб палітычным становішчы эрабіў аўтар гэтых радкоў (у той час я з'яўляўся членам Вышняй Рады НДПБ). Быў зроблены аналіз страйкавага руху, які адбыўся ў нас у красавіку – траўні і зроблены акцэнт на яго вынік – узмацненне рэпрэсій на лідэраў страйкавага руху і БНФ. У прыватнасці, падрабязна расказана пра арышт Валерыя Сядова [ 5 5 Валеры Сядоў - вядомы дзяяч БНФ канца 80 -х – пачатку 90-х гадоў. Падчас мітынгу 7 лістапада 1991 года на пляцы Незалежнасці па закліку З.Пазняка натоўп людзей рушыў да помніка Леніну, каб ускласці да яго "дары" – гулагаўскія кухвайкі, кавалкі калючага дроту і г.д. Найбольш актыўна праявіў сябе тады В.Сядоў. Пазней за гэта быў арыштаваны, правёў некалькі месяцаў у турме па в. Валадарскага. Аб'явіў там галадоўку, пасля ў цяжкім стане быў дастаўлены ў 2-ю бальніцу г.Мінска.
]. Прадстаўнікам усіх партый былі раздадзеныя інфармацыйныя лісткі аб Сядове з ягоным фотаздымкам з мэтай друкавання гэтай інфармацыі ў саюзнай і замежнай прэсе.
У дакладах амаль усіх удзельнікаў гучала трывога за будучыню, адзначалася, што расце націск антыдэмакратычных сіл, растуць рэпрэсіўныя меры ўздзеяння на змагароў за волю. Была прынята рэзалюцыя аб палітычных вязнях усіх рэгіёнаў СССР.
Увечары другога дня адбылося пасяджэнне Каардынацыйнага савета Варшава-90, на якім адбыўся прыём новых членаў і, у прыватнасці, была прынята НДПБ (БНФ уступіў раней).
Ужо ноччу сабралася ініцыятыўная група для стварэння камісіі па нацыянальных пытаннях з мэтай дапамогі на міжнародным узроўні тым нацыям, якія знаходзяцца ў бядзе. Быў створаны аргкамітэт, у які ўвайшлі ад Беларусі я і сябра Вышняй Рады НДПБ Яўген Скарабагаты.
Атмасфера на канферэнцыі і па-за яе межамі была вельмі сяброўская і збоку нават цяжка было паверыць, што ў Бурштыне сабраліся не даўнія сябры, а прадстаўнікі розных дзяржаў свету.
І, нарэшце, хочацца адзначыць, што, як і ў Бурштыне, так і наогул па усей Заходняй Украіне, нас прыемна ўразіла панаванне ўкраінскай мовы і поўная адсутнасць, як кажуць на Украіне, – "маскальскай" (рускай).
Бурштын, ліпень, 1992 г.
3. "ДЭМАКРАТЫЯ І НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ"
Такую назву меў на пачатаку 90-х гадоў Каардынацыйны цэнтр нацыянальна-дэмакратычных партый і рухаў краін былога Савецкага Саюза і Усходняй Еўропы, рабочая нарада якога адбылася 14 – 15 сакавіка ў Маскве. Фактычна, гэта была новая назва папярэдніх "Нарад заняволеных народаў..."
Нарада ў Маскве была рабочай, але спектр удзельнікаў быў дастаткова шырокі – Арменія (Аб'яднанне "Нацыянальнае самавызначэнне"), Грузія (Нацыянальна-дэмакратычная і Рэспубліканская партыі), Літва (Вярхоўны Савет), Польшча (Партыя Свабоды, Партыя Незалежнасці), Расія (Дэмакратычны Саюз), Узбекістан (Дэмакратычная партыя "ЭРК"), Украіна (Рэспубліканская партыя), Эстонія (Партыя эстонскай нацыянальнай свабоды). Беларусь прадстаўлялі дзве арганізацыі – Нацыянальна-дэмакратычная партыя (Анатоль Астапенка) і Беларускі народны фронт (Валеры Буйвал ).
Як удзельніку нядаўняй кіеўскай канферэнцыі Дэмкангрэсу [ 6 6 У газеце "ЛІМ" (студзень 1992г.) пад назвай "Ці ёсць будучыня ў Дэмкангрэса" быў надрукаваны мой артыкул пра гэтую падзею.
], у мяне была магчымасць параўнаць адно аб'яднанне дэмакратаў з другім і адразу скажу, што мае сімпатыі былі цалкам на баку ўдзельнікаў маскоўскай сустрэчы. У Маскве не было ні гучных прамоў "самых дэмакратычных дэмакратаў у свеце" – расійскіх, ні бясконца цягучых разважанняў аб перспектыве (а на самай справе бесперпектыўнасці) СНД. Тут адразу было адзначана, што СНД – толькі форма цывілізаванага разбурэння Саюза, ці фактычнага "афіцыйнага разводу" дзяржаў новага ўтварэння. Гэта – справа бліжэйшага часу. Магчыма пачатак працэсу раз’яднання дасць афіцыйная заява Украіны аб выхадзе з СНД, аб чым гаворылі не толькі ўсе ўкраінскія дэмакраты (РУХ , РП), але і афіцыйныя асобы.
Читать дальше