• Пожаловаться

Станіслаў Станкевіч: Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу

Здесь есть возможность читать онлайн «Станіслаў Станкевіч: Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1994, ISBN: 5-343-01645-6, издательство: Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны, категория: История / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Станіслаў Станкевіч Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу
  • Название:
    Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу
  • Автор:
  • Издательство:
    Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны
  • Жанр:
  • Год:
    1994
  • Город:
    Мінск
  • Язык:
    Белорусский
  • ISBN:
    5-343-01645-6
  • Рейтинг книги:
    3 / 5
  • Избранное:
    Добавить книгу в избранное
  • Ваша оценка:
    • 60
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Упершыню асобным выданнем выпускаецца праца вядомага навукоўца Станіслава Станкевіча (1907—1980) пра ідэалогію і практыку русіфікацыі ў Беларусі ў 50-х — на пачатку 60-х гг. XX ст. Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца пытаннямі культуры мовы, а таксама гісторыяй змагання за правы беларускае мовы ў часы таталітарызму.

Станіслаў Станкевіч: другие книги автора


Кто написал Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

4. «Цяпер расейская мова сталася ўзапраўды другой роднай мовай народаў, што насяляюць тэрыторыю Савецкага Саюзу, і як такая, жывіць і ўзбагачае сабой мовы гэтых народаў»[ 12 12 М.Крукоўскі, тамсама, б. 122. ]. А як цьвердзіць цытаваны вышэй Каммары, «для часьці малых нацыяў, плямён і народнасьцяў расейская мова ўжо цяпер сталася ня толькі сяродкам міжнацыянальных зносінаў, але й роднай мовай... Паводле дадзеных перапісу насельніцтва 1959 году, звыш 10 мільёнаў насельніцтва нерасейскага паходжаньня назвалі расейскую мову сваей роднай»[ 13 13 М.Каммари, тамсама, б. 70. ].

Заданьнем гэтага артыкулу ёсьць разгляд найсьвяжэйшага моўнага працэсу ў БССР, як выніку бальшавіцкае моўнае палітыкі апошняга часу, а таксама руху супраціву моўнае русіфікацыі, які пачаўся ў сувязі з пасьлясталінскай «адлегай», асабліва пасьля XX зьезду партыі ў 1956 годзе, і разьвіваецца з большым або меншым насіленьнем аж да апошняга часу. Падобна як і на працягу ўсяе русіфікацыйнае моўнае кампаніі, запачаткаванае ў 30-ых гадох, гэтак і ў ейнай цяперашняй фазе ўва ўсіх нерасейскіх мовах Савецкага Саюзу адбываецца больш менш адначасна аднолькавы працэс і аднолькавая ў дачыненьні да яго рэакцыя з боку паасобных народаў. Калі ходзіць пра славянскія нерасейскія мовы Савецкага Саюзу - беларускую і ўкраінскую, дык гэты працэс, у сувязі із сваяцтвам гэтых моваў як міжсобку, гэтак між імі й мовай расейскай - ува ўсіх навет дэталях ідэнтычны. Калі-ж ходзіць пра мовы неславянскія - цюрскія, мовы народаў Каўказу, а таксама мовы балцкіх народаў, якія ў дадатку, толькі ў 1940 годзе апынуліся ў складзе Савецкага Саюзу, дык у працэсе русіфікацыі іх, пэўна-ж, існуюць некаторыя фармальныя й колькасныя розьніцы ад такога-ж працэсу ў мове беларускай і ўкраінскай, але ў асноўных прынцыпах і галоўна мэтах, да якіх працэс гэты ськіраваны, розьніцаў няма ніякіх. Таму прадстаўленае ніжэй палажэньне беларускае мовы ў БССР можа ў поўнай меры ілюстраваць палажэньне і ўсіх нерасейскіх моваў народаў Савецкага Саюзу.

Рэалізацыя бальшавіцкай моўнай палітыкі ў БССР, падобна як і ў іншых нацыянальных рэспубліках, праводзіцца адначасна ў двух кірунках, якія ўзаемна сябе дапаўняюць і паступова, але пасьлядоўна вядуць да будучай поўнай нівэляцыі беларускае мовы: 1. у кірунку звужэньня сфэры ўжываньня беларускай мовы ў публічным жыцьці рэспублікі й замены яе расейскай, як «другой роднай мовай» беларускага народу; 2. у кірунку ўсебаковае русіфікацыі яшчэ дапушчанай да публічнага ўжываньня беларускай літаратурнай мовы. Абодвы гэтыя працэсы разгледзім асобна.

Звужэньне сфэры ўжываньня беларускай мовы

Афіцыйнае вызнаньне расейскай мовы ў якасьці «другой роднай мовы» нерасейскіх народаў Савецкага Саюзу ў сваім практычным выніку прывяло ня толькі да моўнага паралелізму ў БССР, але навет, як канкрэтна пабачым ніжэй, да нясумернай перавагі расейскай мовы над беларускай у публічным жыцьці БССР. Перш за ўсё гэтая гэгэмонія расейскае мовы мае месца ў школьнай практыцы БССР. Паводля афіцыйнага сьцьверджаньня, у Беларусі 95% школаў у 1955/56 навучальным годзе вяло навучаньне ў беларускай мове, а толькі 5% - у расейскай мове[ 14 14 «Культурное строительство СССР». Москва, 1956, б. 186-187. ]. Але гэтак было толькі на паперы і, відаць, толькі паводля афіцыйнага назову школаў, як беларускіх і як расейскіх, бо ў запраўднасьці беларускія з назову школы ў вялізарнай бальшыні выкладаньне ўсіх школьных прадметаў, за выняткам беларускае мовы й літаратуры, праводзяць, як правіла, у расейскай мове. Будзе карысна прывесьці найбольш характэрныя выказваньні на гэтую тэму самых савецкіх настаўнікаў і студэнтаў савецкіх вышэйшых навучальных установах у БССР.

Супраць ігнараваньня беларускай мовы ў школьным навучаньні першым на ўвесь голас падняў трывогу ў канцы 1957 году студэнт аддзелу журналістыкі Беларускага Дзяржаўнага Ўнівэрсытэту малады беларускі пісьменьнік Барыс Сачанка. У сваім артыкуле «Шанаваць родную мову»[ 15 15 Барыс Сачанка. Шанаваць родную мову. «Літаратура і Мастацтва», № 99, 14.12.1957. ] Сачанка, на довад сваіх цьверджаньняў аб дэградацыі беларускае мовы, прывёў шмат аўтэнтычных фактаў. Між іншым ён пераказаў размову з аднэй настаўніцай з Магілеўшчыны, якая яму расказала наступнае: «Я зь вёскі з-пад Магілева, вучылася ў беларускай школе, здаецца, да паступленьня ва ўнівэрсытэт нядрэнна і гаварыла пабеларуску. А там забыла ўсё. Ды гэта і ня дзіўна. Пяць год ня было чуваць на лекцыі беларускага слова!» Камэнтуючы гэтыя словы, Сачанка далей спасьцерагае: «Куды-б ты не паступаў - у тэхнікум або інстытут - беларускай мовы й літаратуры здаваць ня трэба. Зайдзі ў любую арганізацыю, у любую ўстанову - усе справы вядуцца на рускай мове. Родная мова амаль ня ўжываецца ні на шыльдах, ні на этыкетах». Каб надаць большае палітычнае вагі сваім словам ды, відаць, застрахавацца перад абвінавачаньнем у «нацыянальнай абмежаванасьці й вылучнасьці», аўтар, зацытаваўшы словы Леніна: «члены РКП на тэрыторыі Ўкраіны павінны на справе праводзіць права працоўных мас вучыцца й гаварыць ува ўсіх савецкіх установах на роднай мове, усяляк процідзейнічаючы русіфікатарскім спробам адцясьніць украінскую мову на другі плян, ператвараючы яе ў сяродак камуністычнай адукацыі народных мас» - заканчвае свой артыкул вывадам: «Гэта ленінскае палажэньне поўнасьцю адносіцца й да нашай беларускай мовы».

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Ніл Гілевіч: У ноч на Пакровы
У ноч на Пакровы
Ніл Гілевіч
Ніл Гілевіч: Выбар
Выбар
Ніл Гілевіч
Вольга Іпатава: Задарожжа
Задарожжа
Вольга Іпатава
Отзывы о книге «Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу»

Обсуждение, отзывы о книге «Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.