Для лучнасьці вольных камуністычных нацыяў што раз больш настойлівай неабходнасьцяй будзе, на нашую думку, выдзяленьне зь існуючых моваў адзінае, якая магла-б легчы ў асновубудучай адзінай сусьветнаймовы як сяродка лучнасьці для ўсягочалавецтва і ўвабрала ў сябе багацьце ўсіх іншых нацыянальных моваў і культураў[ 5 5 М.Каммари. Строительство коммунизма и развитие национальных языков. «Политическое самообразование», № 4, 1960, б. 75.
] (падчыркнута тут і ў наступнай цытаце М.Каммары).
Каммары пакідае адкрытым пытаньне, якая-ж канкрэтна мова павінна легчы ў васнову «будучае адзінае сусьвстнае мовы», але лёгіка ягоных разважаньняў не пакідае сумлеваў, што гэтай мовай павінна стацца расейская мова. Крыху балонаў раней ён робіць выразную да гэтага алюзію:
Ленін падчыркваў, што вялікая расейская мова будзе зусім дабравольна вывучацца ўсімі народамі Расеі, калі не навязваць яе сілай, звужаючы правы іншых нацыяў і моваў. Патрэбы эканамічных, палітычных, культурных лучнасьцяў народаў у шматнацыянальнай дзяржаве й грамадзтве прыродна й законамерна прыводзяць да дабравольнага вывучэньня мовы бальшыні жыхарства ў якасьці сяродка міжнацыянальных лучнасьцяў разам з вывучэньнем сваей роднай мовы кажнай нацыяй. Практыка поўнасьцю пацьвердзіла справядлівасьць ленінскага прадбачаньня. Для часткі малых нацыяў, племяў і народнасьцяў расейская мова ўжо цяпер сталася ня толькі сяродкам міжнацыянальныхлучнасьцяў, але й роднаймовай[ 6 6 Тамсама, б. 70.
].
Як было ўспомнена на пачатку, у аснове ідэялягічных прынцыпаў камунізму ляжыць сьціраньне нацыянальных асаблівасьцяў паасобных народаў і іхнае будучае зьліцьцё ў адзіную камуністычную нацыю, а іхных моваў - у адзіную сусьветную мову. Спасярод, аднак, усіх нацыянальных асаблівасьцяў нацыяў і народаў сьціраньне й зьліцьцё моваў у адзіную мову мае закончыцца найпазьней. Гэтак новая Праграма КПСС канстатуе:
Зь перамогай камунізму ў СССР настане яшчэ большае збліжэньне нацыяў, павялічыцца іхная эканамічная й ідэйная супольнасьць, разьвіюцца супольныя камуністычныя рысы іхнага духовага аблічча. Аднак сьціраньне нацыянальных розьніцаў, у асаблівасьці моўных розьніцаў, куды даўжэйшы працэс, чымся сьціраньне клясавых асаблівасьцяў[ 7 7 «Правда», 02.11.1961.
].
Дзеля тактычных і прапагандовых матываў у Савецкім Саюзе ўсьцяж гаворыцца аб поўнай свабодзе разьвіцьця ўсіх нацыянальных культураў і моваў ды іхнай раўнапраўнасьці. Навет у новай Праграме КПСС ясна сказана, што «ў умовах брацкай дружбы і ўзаемнага даверу народаў нацыянальныя мовы разьвіваюцца на аснове раўнапраўя і ўзаемнага ўзбагачэньня»[ 8 8 Тамсама.
]. Але ў запраўднасьці расейская мова знаходзіцца ў выняткавым палажэньні, што практычна дае ёй поўную гэгэмонію над усімі іншымі мовамі народаў Савецкага Саюзу, а ўспомнены прынцын «узаемнага ўзбагачэньня» ў практыцы зводзіцца да аднабаковага «ўзбагачэньня» нерасейскіх моваў з расейскае мовы, а не наадварот. Гэтае вылучнае і ўпрывілеяванае палажэньне расейскае мовы звычайна абгрунтоўваецца наступнай ейнай роляй:
1. Расейская мова «па свайму багацьцю, па грандыёзнаму значэньню тых каштоўнасьцяў, што створаны на гэтай мове, займае адно зь першых месц сярод вядучых моваў сьвету і ня можа не аказаць уплыву на другія мовы нашага Саюзу»[ 9 9 М.Крукоўскі. Рускі лексічны ўплыў на сучасную беларускую літаратурную мову. Менск, 1958, б. 5.
].
2. «Руская мова займае асобнае месца сярод іншых моў Савецкага Саюзу. Зьяўляючыся мовай вялікага рускага народу, які аказвае нябачаны ў гісторыі прагрэсыўны ўплыў сваёй культурай на культуру іншых народаў, які вывеў гэтыя народы нашай краіны на шлях сацыялізму, згуртаваўшы іх у адзіную, моцную, многанацыянальную сям'ю, руская мова ў вышэйшай ступені ўзьдзейнічае на нацыянальныя мовы»[ 10 10 М.Крукоўскі ў калектыўнай кнізе «Фарміраванне і развіцьцё беларускай сацыялістычнай нацыі». Менск, 1958, б. 122.
].
3. Як запісана ў новай Праграме КПСС, «працэс дабравольнага вывучэньня, побач з роднай мовай, рускай мовы мае пазытыўнае значэньне, дзеля таго што гэта дапамагае ўзаемнай абмене дазнаньнем і далучэньню кажнай нацыі й народнасьці да культурных дасягненьняў усіх іншых народаў СССР і да сусьветнай культуры. Руская мова фактычна сталася агульнай мовай міжнацыянальных лучнасьцяў і супрацоўніцтва ўсіх народаў СССР»[ 11 11 «Правда», 02.11.1961.
].
Читать дальше