Сакрат Яновіч - Пад знакамі Арла й Пагоні

Здесь есть возможность читать онлайн «Сакрат Яновіч - Пад знакамі Арла й Пагоні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Крынкі, Год выпуска: 2003, ISBN: 2003, Издательство: Stowarzyszenie Villa Sokrates, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пад знакамі Арла й Пагоні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пад знакамі Арла й Пагоні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніжка „Пад знакамі Арла й Пагоні” ўяўляе сабою збор кароткіх гутарак, прысьвечаных польска-беларускім суадносінам у гісторыі. Гэта ня выклад гісторыі Беларусі, але вольны пераказ цікавейшых момантаў у фармаваньні беларускай нацыянальнай сьвядомасьці, культуры, таксама пад уплывам палякаў; менавіта - момантаў, якія павінны зацікавіць Шаноўнага Чытача й заахвоціць да заглыбленьня ў родную мінуўшчыну.

Пад знакамі Арла й Пагоні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пад знакамі Арла й Пагоні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ня хто іншы як Тадэвуш Канвіцкі менавіта, пісьменьнік родам зь Віленшчыны, дакладна, хоць, магчыма, не зусім сьвядома, прыкмеціў у сваёй творчасьці і ў публіцыстыцы новы этап у польска-беларускіх зносінах, вельмі нядобры, пачатак якога ў самай сярэдзіне нямецкай акупацыі. Гістарычна спозьненыя дамаганьні беларусаў мець сваю дзяржаву выклікалі крымінальныя дзеяньні супраць іх як з боку Варшавы, гэтак і Масквы. Незалежніцкі рух кваліфікаваўся ў катэгорыю дзяржаўнай здрады, што ва ўмовах фронту раўнялася быць пастаўленым да сьцяны. Ад гэтага моманту пачаўся рост колькасьці польскіх злачынстваў, ня кажучы ўжо пра расейскія, якія дасягнулі астранамічных лічбаў у народазабойстве.

Нацыяналізм ды шавінізм аказаліся непазьбежнымі. У беларускага няма такіх жахлівых рахункаў не таму, што — як некаторыя кажуць — выяўляў ён сябе ў болей чалавечым абліччы, але таму, што меў, звычайна, значна слабейшую апору ў грамадзтве, нацыянальна нясьпелым ды матэрыяльна аслабленым доўгім каляніялізмам. Можна сказаць і так: фашызм — як ідэалёгія галоты — мог шырока прыняцца ў зьбяднелай Беларусі, гэтаксама як і камунізм, які вырас на камітэтах вясковай галечы. Час аднак не дазваляў адумацца: Чырвоная Армія наступала, акупанты зьвярэлі, і не было калі разважаць пра мэтадычную індактрынацыю народу.

Адыход немцаў ды прыход саветаў адбываўся ў настроі стомленасьці вайною. Людзі кепска ўспрымалі польскія партызанскія групы, бачачы ў іх пагрозу рабункаў і поўную бяссэнсіцу іхнай упартасьці. Калі ў 1920 годзе стаялі насупраць сябе дзьве рэгулярныя арміі, адна зь якіх была польская, то ў 1944 ішлі баі не з палякамі, але зь немцамі. Іх ход вырашаў усё — у першай чарговасьці — набліжэньне міру.

Камандзіры Арміі Краёвай не пісалі адозваў накшталт адозвы Юзэфа Пілсудскага; яны змагаліся не за нейкую фэдэрацыю, але за ўтрыманьне польскіх межаў пад Менскам; за Польшчу й толькі за Польшчу. Які ж беларускі палітык быў бы ў стане салідарызавацца зь імі? Такога не знайшлося, і не магло знайсьціся. Вось у чым сутнасьць згаданага новага этапу ў польска-беларускіх узаемінах: быць беларусам значыла цяпер выступаць супраць Польшчы, хочаш — ня хочаш.

35. Водгукі

Існаваўшая ў акупацыю тайная Польская Дзяржава з падпольнымі адміністрацыйнымі ворганамі кадравага характару, а таксама з самай вялікай у паняволенай Эўропе кансьпірацыйнай Арміяй Краёвай, заставалася ізаляванай у сваіх усходніх правінцыях. Сталася так ня ў выніку непрыхільных адносінаў да яе тутэйшага насельніцтва, асабліва ўкраінскага й летувіскага, ці палітыкі Крамля. Вядома, што паразуменьне Польшчы з суседнімі народамі не было ўвогуле магчымым з прычыны перш за ўсё яе тэрытарыяльнай няўступлівасьці. Разам з гэтым бачнай была ейная сіла ня столькі ў зладжаным сужыцьці зь меншаснымі нацыямі, у першую чаргу з украінцамі й беларусамі, колькі ў палянізацыйным націску на гэтак званыя „Крэсы”. Празь мясцовыя польскія гарады — у сэнсе іх мовы й культуры — вызнавалася канцэпцыя асыміляцыі местачкова-вясковых абшараў, што зусім перакрэсьлівала якія-колечы кантакты нават з боку палянафілаў. Вядомы доктар Янка Станкевіч, лідэр глыбока засакрэчанай Партыі Беларускіх Нацыяналістаў, спрабаваў быў пайсьці на саюз з польскімі палітыкамі ў пытаньнях паваеннага эўрапейскага ладу, зыходзячы з цалкам яснай, як здавалася, канстатацыі, што мяжа па Стоўпцы ёсьць неактуальнай, і таму самая хада падзеяў ставіць на парадак дня праблему будучыні арэалу Беларусі. Ідучы на гэта ён не прадугледзеў аднак, што лёнданскі ўрад Польшчы адпадзе зь міжнародных калькуляцыяў альянтаў у выніку катэгарычнага вэта Сталіна як галоўнага партнэра ваеннага Захаду: Англіі й Амэрыкі. Станкевічавыя стараньні сустрэліся зь некаторай падтрымкай у штабістаў АК, якія разьлічвалі на пашырэньне ўзброеных акцыяў у заходнебеларускіх акругах, але не прынесьлі ніякага пазытыўнага водгуку з урадавых колаў.

Неўзабаве, пасьля Сталінградзкага бою й баталіі на Курскай дузе ўлетку 1943 году, вартасьць тае польскае карты пачала хутка падаць. Адначасна сьмяротны замах у верасьні на жыцьцё Вільгельма Кубэ, генэральнага камісара Беларусі, які выношваў у сабе ідэю сфармаваньня пад сваім кіраўніцтвам нечага накшталт пратэктарату, і пасьлейшае забойства — ужо ў сьнежні — Вацлава Іваноўскага, выбілі з палітычнай арбіты кардынальныя беларускія праблемы; лічыліся толькі банальныя патрэбы фронту.

У паваеннай Беларусі польскае насельніцтва, даволі нечакана яму, апынулася ў грамадзкім становішчы нацыянальнай меншасьці. Зьведаўшы савецкую сыстэму ў гадох 1939-1941, яно сквапна пакарысталася дазволенай рэпатрыяцыяй у Польшчу; ня ўсё вясковае, але амаль поўнасьцю гарадзкое. Раптам, на працягу некалькіх месяцаў, заціхла польская мова на вуліцах Горадні, Ліды, Берасьця, Баранавічаў, Слоніма. Нават на схіле нямецкай акупацыі ніхто не спадзяваўся такога высяленьня, месцамі падобнага да ўцёкаў. Гэта радыкальна зьмяніла этнічную структуру тэрыторыі. Задзейнічаў закон контррэакцыі: нядаўняя пагроза асабістаму лёсу ад публічнага карыстаньня беларускай мовай перайшла на пальшчызну, адмёўшы яе ў хатнюю прыватнасьць. Але вярнуўся расейскі шавініст пад выглядам бальшавіцкага чыноўніка, які ў фінальныя пяцідзесятыя гады ўзяўся наводзіць свае парадкі ў сапраўды царскім стылі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пад знакамі Арла й Пагоні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пад знакамі Арла й Пагоні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пад знакамі Арла й Пагоні»

Обсуждение, отзывы о книге «Пад знакамі Арла й Пагоні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x