Уладзімір Бутрамееў - Вялікія і славутыя людзі зямлі Беларускай

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Бутрамееў - Вялікія і славутыя людзі зямлі Беларускай» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Беларуская Энцыклапедыя, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вялікія і славутыя людзі зямлі Беларускай: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вялікія і славутыя людзі зямлі Беларускай»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга У.Бутрамеева знаёміць дзяцей з выдатнымі гістарычнымі асобамі беларускай зямлі. У займальнай папулярнай форме выкладае старажытную гісторыю Беларусі, вучыць любіць свой край. Будзе цікавай для ўсіх, хто жадае ведаць гісторыю Беларусі. Кніга багата ілюстравана.

Вялікія і славутыя людзі зямлі Беларускай — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вялікія і славутыя людзі зямлі Беларускай», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Некалі гэтыя народы жылі, мелі землі, вёскі і гарады, мову, песні і веру — а на сённяшні дзень ад іх не засталося ніводнага нашчадка — толькі помнікі, што раскапалі археолагі, ды звесткі ў працах гісторыкаў.

Але калі народ моцны, калі ў яго нетрах захавалася жыццёвая сіла, ён можа перамагчы навалу, перажыць гады разбурэння, адрадзіцца зноў да жыцця — стварыць новую дзяржаву і працягваць свой след на гэтай планеце. I тады не знікнуць яго мова, песні і вера, адродзяцца яго вёскі і гарады, а сярод людзей з'явяцца імёны славутых правіцеляў, геніяльных пісьменнікаў, мужных воінаў і знакамітых вучоных.

Гэтак было, напрыклад, з Англіяй, якую спачатку паваявалі нарманы, потым французскія рыцары. Але Англія кожны раз уздымалася і на сённяшні дзень засталася Англіяй. Так было і з Германіяй — вялізнай імперыяй, што стварыў Карл Вялікі, якая разбурылася і доўгі час існавала ў прыніжаным становішчы, а потым узрадзілася ў канцы дзевятнаццатага стагоддзя. Так было і з нашымі суседзямі — рускімі, якіх амаль знішчыла мангольскае нашэсце, ды яны аднавіліся як Масковія, а потым Расія.

Гэтак жа было і з беларускай зямлёй. Унутраныя спрэчкі і войны з кіеўскімі князямі падарвалі моц Полацкага княства. Але ўсіх славян чакала агульная бяда — з усходу, са стэпаў прыйшлі манголы і падпарадкавалі сабе старажытную Кіеўскую дзяржаву. Яна была амаль што знішчана, гарады зрўйнаваны, вёскі спалены, жыхары абрабаваны. Дзвесце годоў панавалі манголы. Князям Кіева, Уладзіміра, Масквы і Ноўгарада давялося служыць мангольскім ханам Залатой Арды.

Водгукі гэтых падзей дакаціліся і да беларускіх зямель. У манголаў не хапіла сілы падпарадкаваць сабе Полацкае і Тураўскае княствы. Але нашай старажытнай айчыне пагражала бяда з другога боку — з захаду, адкуль рухаліся германскія захопнікі.

Славяне і германцы здаўна жылі па суседстве. Германцы былі больш ваяўнічыя. Па іх законах зямля і маёмасць, якой валодаў бацька, пераходзіла ў спадчыну не ўсім сынам, а толькі старэйшаму. Малодшыя павінны з мячом у руках здабываць сабе і зямлю, і сродкі для жыцця. Таму германцы паступова рухаліся на ўсход — на славянскія землі і сяліліся на іх.

Калі славяне не пускалі да сябе чужынцаў, іх сілай зганялі з сваіх вёсак і гарадоў. Так вялізныя прасторы, на якіх жылі славяне, перайшлі да германцаў. Захаваліся толькі назвы першапачатковых гаспадароў. Назва ракі Лаба ператварылася ў Эльбу, Спрэя — у Шпрэ, славянская вёска Берлін, што значыць «свабоднае месца», стала нямецкім горадам Берлінам, горад Холін — Кёльнам, горад Бранібор — Брандэнбургам. Усе гэтыя падзеі атрымалі ў германскай гісторыі назву «дранг нах остэн» — націск на ўсход. У выніку гэтага націску германцы знішчылі сотні тысяч славян і захапілі іх землі. Славянскія плямёны чэхаў і палякаў супынілі германцаў. У многіх бітвах яны адстаялі сваю незалежнасць. Але прайшоў час, і германцы зноў пачалі рухацца на ўсход.

У Еўропе ўжо існавалі магутныя дзяржавы — Англія, Іспанія, Францыя, германскія княствы. Духоўную ўладу над імі замацавала каталіцкая царква, якой кіраваў папа рымскі. На азіяцкім Усходзе войскам еўрапейцаў-хрысціян удалося перамагчы мусульман і захапіць горад, дзе быў распяты і пахаваны Ісус Хрыстос, — Іерусалім. Але пазней мусульмане разбілі рыцараў-хрысціян і прагналі іх. Вярнуўшыся ў Еўропу, ваяўнічыя рыцары пайшлі на землі славян і балтаў. На ўзбярэжжа Балтыйскага мора прабіліся рыцары Тэўтонскага ордэна, названага так у гонар старажытнага германскага племя. Пазней узнік і яшчэ адзін рыцарскі ордэн — Лівонскі. Лівоніяй немцы называлі Прыбалтыку, ад назвы фінскіх плямён ліваў, што некалі там жылі. На шчытах рыцараў былі намаляваны крыжы — бо некалі яны ўдзельнічалі ў крыжовых паходах на Іерусалім. Таму іх часта называлі крыжакамі. Гэтыя два ордэны (ордэн значыць «саюз») ставілі за мэту падпарадкаваць сабе і беларускія землі. Да беларускіх гарадоў і княстваў у той час ірваліся з аднаго боку мангола-татары, з другога — нямецкія рыцары-крыжакі. Цяжкае было і ўнутранае становішча. Дынастыя Рагвалода амаль што вырадзілася. Не знаходзілася валадара, які змог бы моцнай рукой аб'яднаць землі былой Полацкай дзяржавы і абараніць іх ад нашэсцяў, захопаў і разбурэнняў, утрымаць ад заняпаду.

Побач з беларускімі землямі жыло племя пад назвай літва, якое не мела пісьменнасці, не ведалі дзяржаўнасці, было язычніцкае, паганскае. У той неспакойны і суровы час многія літоўскія правадыры-князі збіралі баявыя дружыны і ўчынялі дзёрзкія напады на суседзяў, рабавалі што маглі. Іншы раз ваяўнічых літоўскіх князёў разам з іх дружынамі наймалі на вайсковую службу суседнія славянскія гарады, якія на той час ужо ператварыліся ў асобныя самастойныя княствы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вялікія і славутыя людзі зямлі Беларускай»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вялікія і славутыя людзі зямлі Беларускай» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вялікія і славутыя людзі зямлі Беларускай»

Обсуждение, отзывы о книге «Вялікія і славутыя людзі зямлі Беларускай» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

Саи́мон 17 марта 2024 в 13:26
Отстои́я не думал что это будет настолько плохо
x