Валер Булгакаў - Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.

Здесь есть возможность читать онлайн «Валер Булгакаў - Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Варшава, Год выпуска: 2001, ISBN: 2001, Издательство: Wschodnioeuropejskie Centrum Demokratyczne IDEE, Аналітычная Група, Жанр: История, Политика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік аналітычных артыкулаў прысьвечаны аналізу прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, а таксама ацэнцы разьвіцьця усёй беларускай палітычнай сыстэмы апошніх дзесяці гадоў. Таму ў зборніку маюцца артыкулы “Палітычная сыстэма Беларусі з 1990 па 1996 год” і цэлы раздзел “Палітычная сыстэма Беларусі з 1996 па 2000 год”. Самі ж прэзыдэнцкія выбары 2001 году выклікалі вялікае напружаньне і узрушэньне ў Беларусі. Цягам летніх месяцаў наконт іх вынікаў выказваліся самыя незвычайныя прагнозы. У дзеяньне былі прыведзеныя велізарныя людзкія і матэрыяльныя рэсурсы. У нейкі момант здалося, што 9 верасьня мы станем днём сутычкі дзьвюх найважнейшых у краіне сілаў — сыстэмы улады і сыстэмы апазыцыі. Значэньне гэтай даты разам падкрэсьлівалі абодва палітычныя антаганісты. Прэзыдэнт Лукашэнка — словамі «...прэзыдэнцкія выбары — больш чым выбраньне таго ці іншага палітыка. Гэта — вызначэньне лёсу дзяржавы». Адзіны кандыдат дэмакратычных сілаў Уладзімэр Ганчарык — параўнаньнем саміх выбараў зь бітвай паміж Дабром і Злом. Аднак пасьля выбараў стала зразумелым, што маштаб гэтай падзеі быў моцна завышаны. Для лукашэнкаўцаў яна стала нагодай для яшчэ адной дэманстрацыі свайго палітычнага, адміністрацыйнага, ідэалягічнага і інш. патэнцыялу, для дэмакратычных сілаў — спробай павялічыць сваю грамадзкую вагу, утрываліць свае пазыцыі, стварыць надзейны падмурак для будучай барацьбы.

Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г. — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Аднак раўнавага сілаў паміж прыхільнікамі рэформаў і старой савецкай элітай, дасягнутая ў 1990 годзе, у цэлым захоўвалася. Пасьля атрыманьня незалежнасьці старая беларуская эліта памяняла сваю кіруючую структуру. Месца Цэнтральнага камітэту Камуністычнай партыі Беларусі заняў Савет міністраў. Вярхоўны Савет практычна цалкам кантраляваўся ўрадавым лёбі, што аб’ядналася ў фракцыю «Беларусь». Аднак, захаваўшы ўладу, старая намэнклятура ня ведала, як яе далей выкарыстоўваць. Яна стала не гаспадаром становішча, а закладнікам [5] Гл.: Карбалевич Валерий. Политическое развитие и национально-государственные интересы Республики Беларусь (1988—1996) // Адкрытае грамадства. Iнфармацыйна-аналiтычны бюлетэнь. — 1999. — № 1(6). . У адрозьненьне ад старой эліты, апазыцыя на чале з БНФ мела адносна ясную праграму, што прадугледжвала ўмацаваньне незалежнасьці, адыход ад Расіі і збліжэньне з Захадам, беларусізацыю, рынкавыя рэформы і дэмакратызацыю грамадзтва. Застаючыся ў меншыні, дэпутаты апазыцыі стала выкарыстоўвалі СМІ, апэлявалі да грамадзкай думкі, набывалі ўплыў, які часткова кампэнсаваў іх малалікасьць у Вярхоўным Савеце.

Знаходзячыся пад ціскам апазыцыі, ня маючы ўласнага пляну дзеяньняў, кіруючая савецкая эліта пайшла на кампраміс. Яна па-ранейшаму захоўвала пад сваім кантролем уладу ў цэнтры і на месцах, кантралявала эканоміку — усё яшчэ дзяржаўную, працэс прыватызацыі і вонкавую палітыку. Ідэалягічная і культурная сфэры, дзе ўжо і без таго дамінавалі прадстаўнікі нацыянальна-дэмакратычнага руху, былі часткова аддадзеныя апазыцыі.

Узімку 1991 і ўвесну 1992 году БНФ выступае з прапановай правесьці агульнанацыянальны рэфэрэндум па пытаньні пра датэрміновыя выбары Вярхоўнага Савету ўвосень 1992 году. Сьпікер Вярхоўнага Савету Станіслаў Шушкевіч ня выкарыстаў сваіх паўнамоцтваў і не падтрымаў БНФ. 1 кастрычніка 1992 году Вярхоўны Савет адхіліў прапанову датэрміновых выбараў, хоць у падтрымку рэфэрэндуму было сабрана 442 000 подпісаў.

ПАРТЫЙНАЕ БУДАЎНІЦТВА

30—31 траўня 1993 году БНФ праводзіць 3-і зьезд. На ім афіцыйна абвяшчаецца стварэньне партыі БНФ і прымаецца праграма, якая сьцьвярджае аднолькавую значнасьць вырашэньня праблемаў нацыянальнага самавызначэньня Беларусі і яе дэмакратызацыі, раўназначнасьць правоў нацыі і правоў асобы. Структура і кіраўніцтва Фронту-руху і Фронту-партыі заставаліся тымі самымі.

БНФ абвясьціў сябе партыяй хутчэй выходзячы з прагматычных меркаваньняў. Паводле ідэалёгіі, БНФ ня партыя, а нацыянальна-вызвольны рух, «як бы рух усяго народу, арыентаваны не на суіснаваньне зь іншымі партыямі і ратацыю ўва ўладзе, а на «татальную» перамогу і радыкальныя пераўтварэньні грамадзтва» [6] Галина Дракохруст, Юрий Дракохруст, Дмитрий Фурман. Трансформация партийной системы Беларуси // Белоруссия и Россия: общества и государства. Выпуск 2. Москва. Издательство «Права человека». 1998. — 432 с. — С. 116. . Да ўтварэньня новых партыяў БНФ ставіцца насьцярожана. Тым ня менш, у 1990—1992 гадох ідзе актыўны працэс утварэньня новых партыяў.

Яшчэ ў лістападзе 1990 году на базе беларускіх прыхільнікаў «Дэмакратычнай плятформы ў КПСС» узьнікла Аб’яднаная Дэмакратычная партыя. На 2-м зьезьдзе ў 1991 годзе яе ачоліў народны дэпутат СССР Аляксандар Дабравольскі. АДП займае памяркоўную пазыцыю ў адносінах да дзяржаўнасьці беларускай мовы і аб’ядноўвае пераважна расейскамоўную інтэлігенцыю.

У лютым 1991 году ствараецца Беларуская сялянская партыя. У сакавіку 1991 году праходзіць устаноўчы зьезд Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай Грамады, якая абвясьціла пераемнасьць зь Беларускай Сацыялістычнай Грамадой, партыяй, якая існавала ў пачатку ХХ стагодзьдзя. У БСДГ сышла памяркоўная і зьвязаная з ранейшым істэблішмэнтам частка БНФ. У яе таксама ўступілі некаторыя прадстаўнікі істэблішмэнту, якія не былі ў БНФ. У ідэалягічным пляне БСДГ нязначна адрозьнівалася ад БНФ. Гэта была хутчэй не сацыял-дэмакратычная, а нацыянальна-дэмакратычная партыя.

У чэрвені 1991 году адбываецца ўстаноўчая канфэрэнцыя Беларускай Хрысьціянска-дэмакратычнай злучнасьці. У ліпені ўзьнікае Нацыянальна-дэмакратычная партыя Беларусі (для яе сяброў было пажаданым валоданьне беларускай мовай).

Пры канцы 1991 году група расійскамоўнае інтэлігенцыі далучылася да расійскага Руху за дэмакратычныя рэформы і стварыла арганізацыю РДР «Дэмакратычная Беларусь». РДР была зарэгістраваная ў лютым 1992 году. Пазьней частка яго ўдзельнікаў увайшла ў АГП. Іншая частка створыць у 1996—1997 годзе прарасійскае дэмакратычнае аб’яднаньне «Яблоко».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x