Яўген Мірановіч - Навейшая гісторыя Беларусі

Здесь есть возможность читать онлайн «Яўген Мірановіч - Навейшая гісторыя Беларусі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Беласток, Год выпуска: 1999, ISBN: 1999, Издательство: Orthdruk, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Навейшая гісторыя Беларусі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Навейшая гісторыя Беларусі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

На жаль, у сённяшняй Беларусі афіцыйныя погляды на гістарычныя падзеі навейшага часу разглядаюцца у кантэксце ідэалагізаванай накіраванасці. Аб'ектыўнасць, якую патрабуюць ад гісторыкаў, прысутнічае ў сучасных афіцыйных выданнях у мінімальных памерах. Вынікае гэта з таго, што грамадства само па сабе расколата на дзьве часткі. У сувязі з гэтым па сённяшні дзень маладым навукоўцам забаронена пісаць (і абараняць) дысертацыі на тэмы сталінскага генацыду, калектывізацыі, нацыянальнага руху. Гэтак жа, як і ў савецкія часы. Безумоўна, у такіх варунках даследаванне Яўгена Мірановіча "Навейшай гісторыі" — не столькі альтэрнатыўны варянт развіцця адносна нядаўніх падзей, колькі варыянт больш набліжаны да аб'ектыўнага асвятлення падзей. Аўтар высвятляе "невядомыя і зачыненыя" на Беларусі аспекты нацыянальнай палітыкі Масквы ў часы Савецкага Саюзу ў адносінах да беларускай мовы і культуры. Таксама вызначаецца, што і польскія нацыянальныя інтарэсы былі зусім супрацілеглымі беларускім нацяналным незалежным меркаванням. Выданне даволі грунтоўнае і мае права на існаванне. (Н.Г.)

Навейшая гісторыя Беларусі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Навейшая гісторыя Беларусі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Да канца лютага большасць беларускіх зямель была занята Чырвонай Арміяй. 13 сакавіка з часткі савецкіх узброеных сіл была створана Літоўска-Беларуская армія, але мабілізаваных у Беларусі салдат найчасцей пасылалі на ўсходні або паўднёвы франты. Сама назва Літоўска-Беларуская армія не мела нічога супольнага з яе этнічным складам, бо ў пераважнай ступені састаўлялі яе расійскія салдаты.

На занятым абшары Беларусі бальшавікі паспешліва арганізавалі саветы сялянскіх дэпутатаў, якія пачалі дзяліць вялікую зямельную ўласнасць і заахвочваць сялян выступаць супраць двароў. Многія прадстаўнікі памешчыцкага саслоўя, якія раней падтрымоўвалі ідэю незалежнай беларускай дзяржаўнасці, памянялі сваю арыентацыю і забеспячэнне сваіх інтарэсаў сталі шукаць ва ўзнікаючай Польшчы. Большасць, баючыся рэпрэсій, апынулася на тэрыторыі Польшчы. У частцы нацыяналізаваных зямельных маёнткаў ствараліся сельскагаспадарчыя камуны. Іх членамі пераважна былі людзі, якія раней належалі да фальварковай службы. Сяляне не атрымоўвалі нічога і апрача таго былі прымушаны забяспечваць чырвонаармейцаў харчамі і фуражом, выконваць для войска транспартныя паслугі. Мабілізацыя ў савецкую армію чарговага штогодняга кантынгента прызыўнікоў выклікала бежанства маладых людзей у лясы, спрыяла ўзніканню розных груп, якія рашаліся на партызанскую барацьбу з атрадамі Чырвонай Арміі, што высылаліся на вёскі для рэквізіцыі збожжа, коней, свіней.

Польска—савецкая вайна. Раздзел Беларусі

17 лютага 1919 г. дайшло да першых польска—савецкіх сутычак. У сакавіку польскае войска апынулася на лініі рэк Піна— Ясельда, а 21 красавіка пасля трохдзённых баёў была занята Вільня. Дзень пазней была абвешчана адозва Галоўнакамандуючага польскімі войскамі Юзафа Пілсудскага “Да насельніцтва былога Вялікага княства Літоўскага”. “Польскае войска нясе Вам усім вольнасць і свабоду”, — запэўніваў Ю. Пілсудскі. Галоўнакамандуючы дэклараваў таксама, што створыць магчымасць вырашаць нацыянальныя і канфесійныя пытанні без ніякага гвалту і націску з боку Польшчы. Апрача Ю. Пілсудскага свае адозвы і загады на польскай і беларускай мовах выдалі генералы Эдвард Рыдз-Сміглы і Станіслаў Шаптыцкі. З загаду Э. Рыдза-Сміглага вынікае, што афіцыйнай мовай мела быць польская, а ўсе распараджэнні ўлад мелі перакладацца на беларускую мову. У кантактах з уладамі дапускалася ўжыванне беларускай мовы. У сітуацыі далейшай канфрантацыі з Савецкай Расіяй польскія ўлады імкнуліся здабыць прыхільнасць таксама і з боку беларусаў. Для часткі палітыкаў, якія стваралі структуры БНР, Юзаф Пілсудскі, вядомы прыхільнік федэралізму, уяўляўся магчымым саюзнікам беларускай незалежнасці.

8 жніўня польскія войскі заваявалі Мінск, у верасні апанавалі лінію Любань—Барысаў—Полацк—Дзвінск. Большасць беларускіх зямель апынулася пад польскім кантролем. Беларускі друк у Мінску і Вільні, асабліва рэдагаваны Янкам Купалам “Звон”, пісаў аб гістарычнай супольнасці палякаў і беларусаў, дзякаваў за вызваленне Беларусі з—пад расійскага імперыялізму, выказваў спадзяванні на дапамогу Ю. Пілсудскага ў пабудове незалежнай беларускай дзяржавы. Старшыня Часовага беларускага нацыянальнага камітэта ў Мінску Кузьма Цярэшчанка, вітаючы начальніка Польскай дзяржавы і дзякуючы яму за вызваленне Гродна, Вільні і Мінска прыгадаў, што ў няволі застаюцца прыналежныя Беларускай Народнай Рэспубліцы гарады — Віцебск, Магілёў, Смаленск. Пілсудскі ў Мінску, так як раней у Вільні, запэўніваў, што “зямлі гэтай нічога гвалтам навязана не будзе”. Пасля некалькіх месяцаў дачыненняў з бальшавікамі, запэўніванні начальніка Польскай дзяржавы выклікалі сярод беларускіх дзеячаў эйфарыю. Многія паверылі, што незалежнасць можа быць прыпаднесена ў падарунку. 20 верасня 1919 г. Канвент старэйшын Рады БНР паслаў ліст Ю. Пілсудскаму, у якім інфармаваў аб аднаўленні дзейнасці органаў Беларускай Народнай Рэспублікі. Ад ліпеня дзейнічала ў Вільні Беларуская вайсковая камісія, якая чакала дазволу польскага камандавання на стваранне беларускага войска. У Парыжы 1 ліпеня 1919 г. прэм’ер урада БНР Антон Луцкевіч і прэм’ер польскага ўрада Ігнацы Падарэўскі ўзгоднілі новы праект федэратыўнага пагаднення абедзвюх дзяржаў, якія мелі мець супольную замежную палітыку і супольнае камандаванне ўзброенымі сіламі.

Поспехі польскага войска ўлетку 1919 г., а асабліва федэратыўныя дэкларацыі Пілсудскага, якія так энтузіястычна ўспрымаліся ў Мінску і Вільні, занепакоілі савецкі ўрад. Выклікана гэта было рэальным шансам узнікнення федэрацыі народаў пад эгідай Польшчы, здольнай супрацьпаставіцца расійскаму і нямецкаму імперыялізму. Менавіта таму бальшавікі спешна ліквідавалі Літоўска-Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку і прапанавалі палякам мір “з вечнай граніцай на Дзвіне, Уле і Бярэзіне”. Ленін аддаваў амаль усю Беларусь узамен за спыненне ваенных дзеянняў. Прапановы гэтыя не раз выносіліся падчас мірных перагавораў восенню 1919 г. у Мікашэвічах. Адначасна савецкія ўлады падтрымоўвалі ўсялякія дзеянні, накіраваныя на дэстабілізацыю сітуацыі на тылах польскага войска. Восенню 1919 г. у Смаленску была падпісана дамова паміж Беларускай партыяй сацыялістаўрэвалюцыянераў і Расійскай камуністычнай партыяй (бальшавікоў) у справе арганізавання беларускіх паўстанчых атрадаў на занятых палякамі тэрыторыях. Дамова прадугледжвала, што ў выпадку апанавання Беларусі Чырвонай Арміяй будзе створана беларуская савецкая дзяржаўнасць, а ўлада будзе перададзена эсэрам і мясцовым камуністам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Навейшая гісторыя Беларусі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Навейшая гісторыя Беларусі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Навейшая гісторыя Беларусі»

Обсуждение, отзывы о книге «Навейшая гісторыя Беларусі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x