Яўген Мірановіч - Навейшая гісторыя Беларусі

Здесь есть возможность читать онлайн «Яўген Мірановіч - Навейшая гісторыя Беларусі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Беласток, Год выпуска: 1999, ISBN: 1999, Издательство: Orthdruk, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Навейшая гісторыя Беларусі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Навейшая гісторыя Беларусі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

На жаль, у сённяшняй Беларусі афіцыйныя погляды на гістарычныя падзеі навейшага часу разглядаюцца у кантэксце ідэалагізаванай накіраванасці. Аб'ектыўнасць, якую патрабуюць ад гісторыкаў, прысутнічае ў сучасных афіцыйных выданнях у мінімальных памерах. Вынікае гэта з таго, што грамадства само па сабе расколата на дзьве часткі. У сувязі з гэтым па сённяшні дзень маладым навукоўцам забаронена пісаць (і абараняць) дысертацыі на тэмы сталінскага генацыду, калектывізацыі, нацыянальнага руху. Гэтак жа, як і ў савецкія часы. Безумоўна, у такіх варунках даследаванне Яўгена Мірановіча "Навейшай гісторыі" — не столькі альтэрнатыўны варянт развіцця адносна нядаўніх падзей, колькі варыянт больш набліжаны да аб'ектыўнага асвятлення падзей. Аўтар высвятляе "невядомыя і зачыненыя" на Беларусі аспекты нацыянальнай палітыкі Масквы ў часы Савецкага Саюзу ў адносінах да беларускай мовы і культуры. Таксама вызначаецца, што і польскія нацыянальныя інтарэсы былі зусім супрацілеглымі беларускім нацяналным незалежным меркаванням. Выданне даволі грунтоўнае і мае права на існаванне. (Н.Г.)

Навейшая гісторыя Беларусі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Навейшая гісторыя Беларусі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

На думку некаторых гісторыкаў, разгон З’езда бальшавікамі быў выяўленнем самавольнасці мінскіх рэзідэнтаў Савета Народных Камісараў, дзеяннем, якое супярэчыла інтэнцыям цэнтральных улад. Сапраўднай прычынай — пісаў беларускі гісторык з Варшавы Юры Туронак — было імкненне З’езда стварыць свае органы савецкай улады, замест прэтэндуючых на яе чужых камісараў, якія, так як Мураўёў ці Керанскі, не прызнавалі беларускага народа і яго права на самавызначэнне. Савецкія гісторыкі І Усебеларускі з’езд паслядоўна называлі антысавецкім, які імкнуўся ўстанавіць буржуазную рэспубліку і адлучыць яе ад Савецкай Расіі.

З’езд, яшчэ да разгону, паспеў выбраць Раду, якая засядала 18 снежня 1917 г. і стварыла пастаяннае нацыянальнае прадстаўніцтва — Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з’езда. Старшынёй Выканаўчага камітэта і кіраўніком ведамства замежных спраў стаў Язэп Варонка, ваенныя справы былі даручаны Сымону Рак-Міхайлоўскаму, а ўнутраныя — Івану Сераду. У Выканкам з 11 чалавек неўзабаве былі ўключаны прадстаўнікі нацыянальных меншасцей: паляк Аляксандр Прыстар, яўрэі Гутман і Зарубавель (Віткін), літовец Мічуліс і расіянін Злобін. Такім чынам у Мінску стварыліся быццам бы два ўрады: яўны — савецкі і нелегальны — беларускі. Галоўная слабасць Выканаўчага камітэта заключалася ў адсутнасці фінансавых сродкаў на якую—небудзь дзейнасць. Выканкам не мог нават забяспечыць харчамі вайсковых падраздзяленняў, якія падпарадкаваліся яму як палітычнай уладзе ў Беларусі.

У студзені 1918 г. пачаліся сутычкі паміж раскінутымі па ўсёй Беларусі падраздзяленнямі 1-га польскага корпуса генерала Юзафа Доўбар-Мусніцкага з часцямі расійскай арміі Заходняга фронту, якія кантраляваліся бальшавікамі. У бальшавіцкай прапагандзе ўсе палітычныя сілы, якія аспрэчвалі іх права на ўладу, былі абвінавачаны ў спрыянні палякам. За выдуманае супрацоўніцтва з палякамі 31 студзеня былі арыштаваны ў Мінску кіраўнікі Цэнтральнай беларускай вайсковай рады Канстанцін Езавітаў і Васіль Захарка. Гэта стала прычынай далейшай дэзарганізацыі працэсу стварання беларускіх ваенных структур. Бальшавікі распусцілі большасць беларускіх часцей у радах сваёй арміі, салдат раскінулі, разаслалі па дамах або па іншых падраздзяленнях паза тэрыторыяй Беларусі.

У лютым 1918 г. у Брэсце пачаліся мірныя перагаворы паміж Савецкай Расіяй і Нямеччынай. Па жаданні старшыні расійскай дэлегацыі Льва Троцкага прадстаўнікі беларускага Выканкама не былі немцамі ўпушчаны на мірную канферэнцыю. Справа дзяржаўнай прыналежнасці Беларусі не знаходзілася менавіта ў коле іх зацікаўленняў. Немцы патрабавалі ад Расіі хуткай сплаты кантрыбуцыі, а ў сувязі з замаруджваннем расійскімі прадстаўнікамі падпісання адпаведных абавязацельстваў, 18 лютага нямецкая армія наступіла на ўсход і дайшла да Дзвіны і Дняпра, займаючы амаль усю Беларусь.

Немцы лічылі гэты абшар часткай тэрыторыі Расіі, а часова быў ён для іх закладам за вымаганую кантрыбуцыю. І менавіта таму яны самі імкнуліся сыскаць з Беларусі частку пабораў, якія — на іх погляд — была ім вінавата Расія.

Пачуўшы пра набліжэнне нямецкіх войскаў бальшавікі ўцяклі з Мінска. Расійскае войска, паралізаванае пацыфісцкай прапагандай, нават не думала супраціўляцца немцам. У ахопленым эвакуацыйным хаосам Мінску змагацца за ўладу пачалі наспех арганізаваныя малалікія польскія падраздзяленні і астаткі беларускіх фарміраванняў. Палякі занялі пакінутыя бальшавікамі ваенныя скдады і ўзброілі некалькі соцень дабравольцаў. Вызваленым з турмы кіраўнікам Цэнтральнай беларускай вайсковай рады таксама ўдалося згуртаваць пару соцень салдат, якія былі ахвотны змагацца за стратэгічныя аб’екты ў горадзе. Нямнога большыя сілы, галоўным чынам розныя вартаўнічыя службы, былі на расійскім баку. Змаганне ўсіх з усімі, якое працягвалася больш за дзесяць гадзін, было перапынена ўваходам у сталіцу 21 лютага нямецкіх войскаў.

У гэты ж дзень Выканаўчы камітэт Рады І Усебеларускага з’езда выдаў Першую ўстаўную грамату да народаў Беларусі, у якой абвясціў сябе найвышэйшай цывільнай уладай у Беларусі. Спасылаючыся на права народаў на самавызначэнне, аўтары граматы сцвярджалі, што ўлада ў Беларусі павінна фарміравацца згодна волі народаў, якія насяляюць краіну. Гэты прынцып павінен ажыццяўляцца шляхам дэмакратычных выбараў ва Усебеларускі Устаноўчы Сойм. Выканкам стварыў Народны Сакратарыят Беларусі, а яго старшынёй прызначыў Язэпа Варонку. У згаданай грамаце ўпершыню не гаварылася пра аўтаномію і неабходнасць заставацца ў складзе расійскай федэрацыі. Яе тэкст на беларускай і расійскай мовах быў расклеены па ўсім Мінску.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Навейшая гісторыя Беларусі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Навейшая гісторыя Беларусі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Навейшая гісторыя Беларусі»

Обсуждение, отзывы о книге «Навейшая гісторыя Беларусі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x