У кастрычніку 1918 г. прэм’ерміністрам урада стаў Антон Луцкевіч. З прычыны адсутнасці ўмоў для ажыццяўлення палітыкі на тэрыторыі сваёй краіны засяродзіўся ён на дыпламатычнай дзейнасці, галоўным чынам на пошуках сярод суседзяў саюзнікаў прыхільных ідэі незалежнай Беларусі. Кіраўніка ведамства вайсковых спраў палкоўніка Канстанціна Езавітава направіў ён у Коўна і Варшаву, а сам падаўся ў Кіеў. Не знайшоўшы ў сталіцах новаствораных дзяржаў ніякіх абяцанняў падтрымкі, Луцкевіч прыняў запрашэнне Леніна на перагаворы ў Маскве. Невядома як праходзілі гэтыя размовы, аднак Луцкевіч ужо больш не прабаваў дамаўляцца з бальшавікамі.
Пад канец лістапада 1918 г. немцы сталі эвакуіраваць свае войскі з Беларусі. Пакінутыя імі тэрыторыі займала Чырвоная Армія. 10 снежня бальшавікі былі ўжо ў Мінску. Два дні раней у Вільню падалася Рада БНР і ўрад Антона Луцкевіча. У Беларусі не было ніякіх войскаў, якія прабавалі б аказваць супраціўленне нешматлікім савецкім падраздзяленням, таму што немцы намнога больш паспяхова расправіліся з беларускімі вайсковымі структурамі чым бальшавікі.
Стварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі
Беларуская Народная Рэспубліка, хаця заіснавала ў большай ступені як ідэя чым рэальна існуючае палітычнае тварэнне, стала аднак каталізатарам, які давёў да стварэння беларускай савецкай дзяржаўнасці. За такую форму нацыянальнага быту выказаўся таксама І Усебеларускі з’езд, пакуль быў разагнаны па волі мінскіх прадстаўнікоў Савета Народных Камісараў. З такімі патрабаваннямі выступалі беларускія бальшавікі, якія дзейнічалі ў розных секцыях Расійскай камуністычнай партыі (бальшавікоў) [РКП(б)]. Аднак воля беларусаў у гэтым выпадку мела другараднае значэнне. Аб узнікненні новых стварэнняў у выглядзе беларускай або літоўскабеларускай дзяржаўнасці прадрашалі патрэбы бягучай савецкай палітыкі. Экспарт рэвалюцыі ў Еўропу патрабаваў перш за ўсё надаць верагоднасць бальшавіцкім лозунгам аб праве народаў на самавызначэнне. Па гэтай прычыне трэба было нейтралізаваць урад БНР, які разаслаў свае дыпламатычныя місіі ў большасць еўрапейскіх краін.
8 снежня 1918 г. савецкія ўлады пракламавалі ў Маскве стварэнне Літоўскай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі. У яе межах мелі апынуцца амаль усе беларускія землі. Хутка аднак адышлі яны ад гэтай задумы і ўжо ў палове снежня Цэнтральны Камітэт РКП(б) разважаў праект стварэння асобных — літоўскай і беларускай — рэспублік. 25 снежня ў час сустрэчы Іосіфа Сталіна, тадышняга камісара па справах нацыянальнасцей і старшыні Паўночна-Заходняга абласнога камітэта РКП(б) Аляксандра Мяснікова былі вызначаны межы абедзвюх дзяржаў. Беларусь — паводле Сталіна — мелі састаўляць Гродзенская, Мінская і Смаленская, а Літву — Ковенская і Віленская губерні. Тры дні пазней Сталін па тэлеграфу загадаў далучыць да Беларусі Магілёўшчыну і Гомельшчыну. VI Паўночна-Заходняя канферэнцыя РКП(б), якая адбывалася 30 снежня ў Смаленску, пераўтварылася ў І З’езд Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі, які ў гэты ж дзень абвясціў рэзалюцыю аб старэнні Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі (БССР). “Каб забяспечыць свабоду працоўным масам і адраджаючымся народам і проціставіцца акружаючым нас бандам наймітаў змрочных сіл імперыялізму, — пісалася ў рэзалюцыі , — VI Абласная канферэнцыя бальшавікоў лічыць неабходным стварэнне самастойнай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларускай”.
1 студзеня 1919 г. аб сваім існаванні заявіў Часовы рабочасялянскі савецкі ўрад Беларусі. У выдадзеным маніфесце заклікаў ён народ Беларусі на барацьбу з “прадажнымі буржуямі, купцамі, памешчыкамі, фабрыкантамі і духаўнікамі”, якіх прадстаўнікамі былі Рада БНР ды слугуючыя ёй нямецкія, польскія і ўкраінскія акупанты. Змест маніфеста як і вага абвінавачанняў былі доказам таго, што бальшавікі лічылі БНР важным канкурэнтам за ўладу ў Беларусі. Маніфест адначасна прызнаваў несапраўднымі ўсе законы, пастановы і распараджэнні ўлад БНР. Кіраўніком савецкага ўрада быў назначаны беларускі камуніст Зміцер Жылуновіч, але фарміраванне Народнага камісарыята ўнутраных спраў было даручана армяніну Аляксандру Мяснікову, які 17 снежня 1917 г. разганяў І Усебеларускі з’езд. У складзе ўрада было 8 беларускіх і 11 расійскіх камуністаў.
3 лютага Усебеларускі з’езд Саветаў вырашыў устанавіць федэратыўны саюз з Савецкай Расіяй і абвясціў канстытуцыю БССР пад назвай “Дэкларацыя правоў працоўнага і эксплуатуемага народа”. Некалькімі днямі раней Цэнтральны Камітэт РКП(б) паменшыў тэрыторыю Беларусі, адарваўшы ад яе Смаленскую, Віцебскую і Магілёўскую губерні і далучыўшы іх да Расіі. Неўзабаве непатрэбным палічылі яны таксама існаванне абрэзанай тэрытарыяльна Беларусі. Адпаведныя пастановы аб яе ліквідацыі “ад імя беларускіх рабочых і сялян” прыняў Усебеларускі з’езд Саветаў, абвяшчаючы 16 лютага 1918 г. волю далучэння БССР да Літоўска-Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (Літбел). Беларускія камуністы са Зміцерам Жылуновічам на чале, якія ў канцы 1918 г. суарганізавалі БССР, былі арыштаваны, паколькі пратэставалі супраць новых падзелаў краіны. Ва ўладах Літбела не было ніводнага беларуса. Літоўскабеларуская савецкая дзяржава была федэрыравана з Расіяй. У выглядзе звышнацыянальнай арганізацыі мела яна перашкодзіць адраджэнню незалежніцкіх памкненняў беларусаў і літоўцаў, а заадно само яе існаванне давала савецкім уладам козыр у рукі як доказ іх паслядоўнай рэалізацыі прынцыпу аб праве народаў на самавызначэнне.
Читать дальше