Александр Лукашук - Прыгоды АРА у Беларусі

Здесь есть возможность читать онлайн «Александр Лукашук - Прыгоды АРА у Беларусі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Радыё Свабодная Эўропа/ Радыё Свабода, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Прыгоды АРА у Беларусі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прыгоды АРА у Беларусі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

АРА — Амерыканская адміністрацыя дапамогі (American Relief Administration, ARA) — недзяржаўная арганізацыя дапамогі ў зліквідаванні голаду 1919–1923 гадоў.
Жыхары Беларусі выказвалі АРА шматлікія падзякі. Камуністычныя ўлады чынілі перашкоды, замоўчвалі й хлусілі. Некаторыя мясцовыя супрацоўнікі АРА былі ўнесеныя ў чорныя сьпісы, абвінавачаныя ў шпіянажы й рэпрэсаваныя.

Прыгоды АРА у Беларусі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прыгоды АРА у Беларусі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Праз год пасьля пачатку апэрацыяў АРА ў Польшчы ў справаздачах пазначалася, што штодзённы мільён рацыёнаў гарачай ежы атрымлівалі разам з польскімі дзецьмі нямецкія, габрэйскія, украінскія, а таксама беларускія [16] У 1919–1922 АРА даставіла ў Польшчу 9500 таварных вагонаў харчу, было разьмеркавана 95 000 тон ежы, выдадзены 1 000 000 адзінак адзеньня, абутку й бялізны. Агульны кошт дапамогі склаў 65 841 716 даляраў. .

Гэтаму выніку папярэднічалі драматычныя падзеі. У сакавіку палякі, якія кантралявалі Менск і значную частку Беларусі, дадаткова захапілі Мазыр, Калінкавічы й Рэчыцу, а ў канцы красавіка 1920 пачалася поўнамаштабная польска-савецкая вайна [17] Урад маршала Пілсудзкага распрацаваў «дактрыну фэдэралізму» — вызваленьня суседніх «малых» народаў. У Варшаве меркавалі, што дзяржавы-сатэліты санітарнага кардону будуць «круціцца вакол Польскага сонца». Вялікабрытанія папярэджвала пра небясьпеку такіх амбіцыяў, але Парыж ставіўся да гэтае дактрыны прыхільна. .

Яшчэ напачатку 1920 Гувэр пастанавіў павялічыць дапамогу менавіта на «Крэсах Усходніх» [18] Kresy Wschodnie — назва, якую ўжывалі афіцыйныя польскія ўлады ў дачыненьні да Заходняй Беларусі й Заходняй Украіны, калі яны ўваходзілі ў склад Польскай дзяржавы (1921–1939). . У траўні пачаліся рэгулярныя паставы прадуктаў у пункты харчаваньня АРА ў Заходняй Беларусі: мука, рыс, бабы, груца, сьвініна й ялавічына, сухое й згушчанае малако, какава, цукар, алей, рыбін тлушч, соль, галеты. Сотні кухняў АРА адчыніліся каля Наваградку, Баранавічаў, Кобрыню, Пружанаў, Нясьвіжу, Ліды, Ваўкавыску, Бераставіцы, Ашмянаў, Багданава, Пінску, Берасьця й Горадні [19] У 1919–1922 на тэрыторыі Польшчы (з улікам беларускіх і ўкраінскіх земляў) агулам дзейнічала 7650 пунктаў харчаваньня АРА, зь іх больш за 1000 — на тэрыторыі сучаснай Беларусі. .

У траўні кухні АРА ў Менску выдалі 59 тысяч 520 абедаў дзецям і іхным маці, у чэрвені — 45 тысяч 407. Адначасна ў Менск прыйшлі вагоны з адзеньнем: паліто, чаравікі, панчохі. Але далей дапамога АРА была спыненая — бальшавікі нанесьлі ўдар у адказ, і пачалося імклівае польскае адступленьне.

Кухні АРА апынуліся пад пагрозай: ніякага пагадненьня з саветамі не існавала, трэба было ратаваць складавыя запасы й абсталяваньне. Палякі борзда адступалі, і часам пагрузка маёмасьці АРА заканчвалася, калі бальшавіцкія часткі ўваходзілі ў горад.

11 ліпеня чырвонае войска ўзяло Менск, 18-га — Баранавічы, 19 ліпеня Горадню, 23-га — Пінск. Бальшавікі рухаліся так хутка, што паўстала пытаньне ўжо не ратаваньня маёмасьці, а больш істотнае: ці амэрыканскаму пэрсаналу ў Польшчы працягваць працу пасьля захопу краіны бальшавікамі. Некалькі амэрыканскіх пілётаў служылі ў польскай эскадрыльлі імя Касьцюшкі, і хадзілі чуткі, што бальшавіцкім дэкрэтам усе амэрыканцы абвешчаныя ворагамі.

У дзень падзеньня Пінску Гувэр паслаў каблаграму зь Нью-Ёрку ў Эўрапейскі офіс АРА:

На мой погляд, калі нашыя людзі мяркуюць, што гэта бясьпечна, яны мусяць працягваць працу пунктаў харчаваньня за лініяй, занятай бальшавікамі… Пасьля пачатковай сумятні яны, магчыма, змогуць ізноў распачаць працу ў акупаванай бальшавікамі Польшчы ў межах пэўнага пагадненьня.

Кіраўнік Эўрапейскай штаб-кватэры АРА ў Лёндане Ўолтэр Браўн паслаў тэлеграму ў Маскву, у якой пытаўся, ці зацікаўлены савецкі ўрад, каб АРА працягвала харчаваць дзяцей на занятых Чырвонай арміяй тэрыторыях. Адказ прыйшоў толькі праз адзінаццаць дзён. Саветы пагаджаліся, але пры ўмове, што амэрыканцы будуць дзейнічаць пад кантролем дзяржаўных органаў дапамогі. Гэтыя органы, аднак, вызнавалі клясавы падыход, што цалкам супярэчыла прынцыпу АРА дапамагаць «незалежна ад нацыянальнасьці, палітыкі ці рэлігіі».

Тымчасам падзеі імкліва разьвіваліся: у жніўні чырвонае войска наблізілася да Варшавы, амбасада ЗША, а пасьля беспасярэдне Дзярждэпартамэнт рэкамэндавалі ўсім амэрыканскім грамадзянам неадкладна пакінуць тэрыторыю, акупаваную бальшавікамі. Аднак АРА не давялося эвакуавацца з Варшавы. 15 жніўня пачаўся кантранаступ польскага войска, і чырвоныя часткі пакаціліся назад гэтаксама хутка, як наступалі.

Дзейнасьць АРА ў Заходняй Беларусі аднавілася ў лістападзе, калі была падпісана дамова аб перамір’і. Даставы харчу й адзеньня адразу вярнуліся на даваенны ўзровень, кухні працавалі на поўную моц. Толькі ў Берасьцейска-Пінскім рэгіёне штомесяц адпускалі 50–70 тысяч абедаў для дзяцей і дарослых, пераважна ўцекачоў [20] Ад траўня 1920 да траўня 1922 тут было выдадзена больш за 1 432 000 абедаў. .

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Прыгоды АРА у Беларусі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прыгоды АРА у Беларусі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Прыгоды АРА у Беларусі»

Обсуждение, отзывы о книге «Прыгоды АРА у Беларусі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x