Александр Лукашук - Прыгоды АРА у Беларусі

Здесь есть возможность читать онлайн «Александр Лукашук - Прыгоды АРА у Беларусі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Радыё Свабодная Эўропа/ Радыё Свабода, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Прыгоды АРА у Беларусі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прыгоды АРА у Беларусі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

АРА — Амерыканская адміністрацыя дапамогі (American Relief Administration, ARA) — недзяржаўная арганізацыя дапамогі ў зліквідаванні голаду 1919–1923 гадоў.
Жыхары Беларусі выказвалі АРА шматлікія падзякі. Камуністычныя ўлады чынілі перашкоды, замоўчвалі й хлусілі. Некаторыя мясцовыя супрацоўнікі АРА былі ўнесеныя ў чорныя сьпісы, абвінавачаныя ў шпіянажы й рэпрэсаваныя.

Прыгоды АРА у Беларусі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прыгоды АРА у Беларусі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ад траўня 1920 па красавік 1922 польская АРА разьмеркавала на тэрыторыі сучаснай Беларусі каля 15 тысяч 300 тон харчовай дапамогі на суму каля 3 мільёнаў 670 тысяч даляраў. Таксама дастаўлялася мыла й асобна — адзеньне. Было выдадзена 150 тысяч 318 паліто, 133 тысячы 759 пар чаравікаў і 137 тысяч 522 пары панчохаў на суму каля 900 тысяч даляраў.

Унівэрсытэты Кракава, Варшавы, Львова генэравалі Гувэра званьнем доктара, гарадзкія ўлады называлі пляцы й прысвойвалі званьні ганаровага месьціча, скульптары ляпілі бюсты. Вуліца імя Гербэрта Гувэра зьявілася ў Горадні. Будучы амэрыканскі прэзыдэнт асабліва даражыў лістамі ад дзяцей.

У сьнежні 1920 году Гербэрт Гувэр адказаў на дзіцячую пошту:

Дзецям Польшчы:

Я глыбока ўдзячны за цудоўныя альбомы, скруткі й доўгія сьпісы аўтографаў, якія вы паслалі мне на знак вашага разуменьня дружбы, якую амэрыканскі народ сьведчыў вам у гады польскага змаганьня пасьля вайны.

Як старшыня АРА, я дзякую вам ад імя ўсёй арганізацыі й асабліва ад імя тых адданых амэрыканцаў, сябраў АРА, якія накіраваліся ў вашую краіну й сумленна выконвалі абавязак, каб дапамагчы вам вырасьці здаровымі й шчасьлівымі грамадзянамі. Спадзяюся, што праца, якую мы здолелі зрабіць, дапаможа выпрацаваць у вас ідэалы свабоды й цывілізацыі, за якія Амэрыка ўступіла ў Вялікую вайну.

У гэтым адказе не выпадковы зварот: ня польскім дзецям, а дзецям Польшчы.

Неаднаразовыя напаміны й патрабаваньні амэрыканцаў захоўваць роўнасьць, не ператвараць гуманітарную дапамогу ў інструмэнт палітыкі сьведчылі аб праблеме, якая непакоіла Гувэра. Польская эліта адраджала нацыянальную дзяржаву пасьля двух стагодзьдзяў у складзе Расейскай імпэрыі з імпэтам і апантанасьцю, не зважаючы на інтарэсы нацыянальных мяншыняў. Польскія ўлады скарыстоўвалі дзеля сваіх мэтаў дыпляматычныя, вайсковыя, паліцэйскія, сацыяльныя й рэлігійныя вагары, у тым ліку й дапамогу АРА.

Яшчэ ў лютым 1920 на мірнай канфэрэнцыі ў Парыжы з адмысловай дэклярацыяй выступіла Рада БНР:

Атрымліваючы велізарныя запасы прадуктаў і адзежы ад Дзяржаў Антанты дзеля помачы дзецям у Польшчы, разумеючы ў гэтым і занятыя палякамі на Ўсходзе землі, акупанты ў Беларусі (асабліва ў Віленскай і Гродзенскай губэрнях) надзяляюць бадай выключна польскія прытулкі, у каторых дзяцей беларускай беднаты за цану хлеба перарабляюць на «палякаў». Калі ж беларускія прытулкі просяць аб выдзяленьні і ім адпаведнае дапамогі для іх дзяцей, ім у гэтым адмаўляюць і прапануюць перадаць усіх дзяцей у польскія рукі дзеля спольшчаньня. І беларускія дзеці, рэзка адчуваючы крыўду і гвалт чужынцаў, са сьлязьмі адмаўляюцца ад «сытага жыцьця» ў польскіх прытулках, дзе павінны былі бы адрачыся сваёй мовы і нацыянальнасьці, ды астаюцца на паўгалоднае бытаваньне паміж сваімі!

Гувэр ведаў пра шматнацыянальны й шматканфэсійны склад Рэчы Паспалітай і праблемы дачыненьняў палякаў з габрэямі, беларусамі, украінцамі, літоўцамі.

Ужо ў першыя месяцы аднаўленьня Польшчы пачалі прыходзіць зьвесткі пра габрэйскія пагромы зь Пінску, Менску, Вільні, Львова. У пагромах абвінавачвалі перш за ўсё польскіх жаўнераў. Габрэйская дыяспара ў ЗША разьмясьціла ў амэрыканскім друку абвестку, дзе сьцьвярджалася, што ў Польшчы забіваюць габрэяў:

Ніколі габрэйскі народ ня меў ворага больш бязьлітаснага, больш брутальнага, больш рашучага ці больш магутнага.

Амэрыканскі амбасадар у Польшчы Гібсан, аднак, паведамляў у Вашынгтон пра адсутнасьць доказаў масавага забойства габрэяў ці існаваньня арганізаванага антысэміцкага руху. Гібсан вызначаў прычыны антысэмітызму як сацыяльныя й эканамічныя, а не рэлігійныя. Ва ўсходніх гарадох варожасьць да габрэяў была выкліканая распаўсюджаным меркаваньнем пра іхную супрацу з бальшавікамі й напады на польскае войска. Гібсан нават прапаноўваў Дзярждэпартамэнту не выдаваць замежных пашпартоў для паездкі ў Польшчу агітатарам любога кшталту — габрэйскага ці хрысьціянскага.

Гэта была дыпляматычная перапіска, не вядомая грамадзкасьці. Зьбіраць дабрачынныя ахвяраваньні для Польшчы станавілася праблематычна. Тады Гувэр параіў прэм’ерміністру Падарэўскаму папрасіць амэрыканскага прэзыдэнта прыслаць незалежную камісію.

Камісія ўсклала віну на абодва бакі. Адзначыўшы распаўсюджаныя між палякаў антысэміцкія забабоны, узмоцненыя пасьляваеннай сытуацыяй, камісія не знайшла доказаў дзяржаўнага антысэмітызму. У справаздачы адзначалася, што, «калі б гвалт чыніўся не мясцовымі бандамі альбо непадкантрольнымі атрадамі, колькасьць ахвяраў ішла б на тысячы замест прыкладна дзьвюхсот» [21] У справаздачы ня ўлічаныя падзеі падчас акупацыі Беларусі ад жніўня 1919 да ліпеня 1920. Аўтары кнігі «Джойнт в Беларуси» Э. Іофэ й Б. Мельцэр прыводзяць афіцыйны дакумэнт ураду Беларусі ад 3 траўня 1922, паводле якога на часова акупаванай палякамі тэрыторыі было забіта 1100 габрэяў, паранена 150, 1250 жанчын згвалтавана, тысячы сталі ахвярамі рабаваньня. Пры гэтым аўтары ацэньваюць прыведзеныя лічбы як «яўна заніжаныя». .

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Прыгоды АРА у Беларусі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прыгоды АРА у Беларусі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Прыгоды АРА у Беларусі»

Обсуждение, отзывы о книге «Прыгоды АРА у Беларусі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x